Даўгіла

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Dagila
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Daugo + суфікс з элемэнтам -л- (-l-)
Dago + суфікс з элемэнтам -л- (-l-)
Іншыя формы
Варыянт(ы) Дагіла, Догіль, Догель
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Даўгіла»

Даўгіла, Дагіла — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча Догіль (Догель).

Паходжаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Імёны ліцьвінаў

Дагіла або Дэгель (Dagila, Dahilo, Degel) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова -даў(г)- (імёны ліцьвінаў Даўгерд, Даўгер, Даўят; германскія імёны Daugaard, Dauharjis, Dowyatt) паходзіць ад гоцкага daug 'годна', бургундзкага daugjis 'здольны, годны'[2][3].

Паходжаньне імя Даўгіла ад германскага імя Daugo і яго адпаведнасьць германскаму імю Dagilo сьцьвердзіў францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў[4].

Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Degil[5].

У Прусіі бытавала імя Даўгіл: Daugil (1344, 1354 і 1358 гады)[6], Dawgill (1397 год)[6], Stephanus Dawgil (1407 год)[6].

У Польшчы адзначаецца прозьвішча Тагіл (Tagil)[7].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: чоловека вакиницкого Троцъкого повета, а Гануса Довкгиловича (13 сакавіка 1499 году)[8]; Юреи Довкгилович[9], Богдановая Довкгиловича Дорота[10], Пашко Довкгиловичъ… Юри Довкгиловичъ[11], Янел Довкгиловичъ… Хрщон Довкгиловичъ[12], Довкгил Можутевичъ[13], Сташко Довкгилович[14] (1528 год); Szyenko, Sthaszyuk Dagulyewyczey (1552—1555 гады)[15]; Marcin Daugielowicz (1561 год)[16]; вознымъ того жъ повету Остриньского Павломъ Матеевичомъ Докгилемъ… Докгилемъ… Докгилемъ… Докгила… Докгилемъ (18 студзеня 1566 году)[17]; Петръ Докгилевичъ… Павелъ Докгилевичъ… Стась Миклашевичъ Докгиль… Матей Шимъковичъ Докгилевичъ (1567 год)[18]; Jakub Dogil (1690 год)[19]; Pater Bonifacius Daugielewicz (каля 1700—1702 гадоў)[20]; Marthae Daugiłowiczowna (24 красавіка 1710 году)[21]; Stefan Dowgill (4 кастрычніка 1765 году)[22]; Dogil Kazimierz… Józef Dogil… Dominik Dogil (7 лістапад 1765 году)[23].

Носьбіты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Даўгелевічы (Dowgielewicz) — прыгонныя з ваколіцаў Новых Трокаў, якія ўпамінаюцца ў XIX стагодзьдзі[26].

Даўгелевічы (Dowgielewicz) гербу Нечуя — літоўскі шляхецкі род з Троцкага павету[27].

Даўгілы, Даўгеловічы, Догілі[28] і Даўгілы-Ляўданскія[29] — літоўскія шляхецкія роды.

На 1906 год існавала вёска Даўгелева ў Пасінскай воласьці Люцынскага павету Віцебскай губэрні[30].

На гістарычнай Ашмяншчыне існуе вёска Даўгелішкі.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 392.
  2. ^ Gamillscheg E. Romania Germanica. Bd. 3: Die Burgunder, Schlußwort. — Berlin und Leipzig, 1936. S. 112.
  3. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
  4. ^ Schmittlein R. Toponymes finnois et germaniques en Lituanie // Revue internationale d’onomastique. Nr. 2, 1948. P. 102—103.
  5. ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 30.
  6. ^ а б в Trautmann R. Die altpreußischen Personennamen. — Göttingen, 1925. S. 23.
  7. ^ Walkowiak J. B. Litewskie nazwiska Polaków: słownik etymologiczno-frekwencyjny. — Poznań, 2019. S. 324.
  8. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 6 (1494—1506). — Vilnius, 2007. P. 190—191.
  9. ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 56.
  10. ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 75.
  11. ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 160.
  12. ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 163.
  13. ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 169.
  14. ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 170.
  15. ^ Писцовая книга Пинского и Клецкого княжеств, составленная Пинским старостою Станиславом Хвальчевским в 1552—1555 г. — Вильна, 1884. С. 479.
  16. ^ Писцовая книга Гродненской экономии с прибавлениями, изданная Виленской Комиссией для разбора древних актов. Ч. 2. — Вильна, 1882. С. 132.
  17. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 264 (50) (1565—1566). — Vilnius, 2014. P. 64, 67—69.
  18. ^ Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. С. 793.
  19. ^ Metryka Litewska. Rejestry podymnego Welkiego Ksiestwa. Województwo trockie 1690 r. — Warszawa, 2000. S. 42.
  20. ^ Memoriale Fratrum Minorum Conventualium Vilnensium (1702—1832). — Vilnae, 2020. P. 69.
  21. ^ Memoriale Fratrum Minorum Conventualium Vilnensium (1702—1832). — Vilnae, 2020. P. 61.
  22. ^ Рыбчонак С. Акт кампуту шляхты Наваградскага ваяводства ад 4 кастрычніка 1765 г. // Герольд Litherland. № 21, 2019. С. 107.
  23. ^ Malewski Cz. Popis szlachty lidzkiej z 1765 roku // Rocznik Stowarzyszenia Naukowców Polaków Litwy. 2005. S. 168—183.
  24. ^ Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг. Вып. 1. ― Вильна, 1901. С. 180.
  25. ^ Яўген Анішчанка, Шляхта Новогрудского воеводства.Генеральный попис 1765, Архіў гісторыка Анішчанкі, 18 красавіка 2016 г.
  26. ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2022. S. 389.
  27. ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2022. S. 259—260.
  28. ^ Сьпіс шляхецкіх родаў, прозьвішчы якіх пачынаюцца на Д, Згуртаваньне беларускай шляхты
  29. ^ Сьпіс шляхецкіх родаў, прозьвішчы якіх пачынаюцца на Л, Згуртаваньне беларускай шляхты
  30. ^ Список населенных мест Витебской губернии. Витебск, 1906. С. 244.