Барыла

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Barilo
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Baro + суфікс з элемэнтам -л- (-l-)
Іншыя формы
Варыянт(ы) Барэля, Парыла
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Барыла»

Барыла (Барэля, Парыла) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Паходжаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Імёны ліцьвінаў

Барыла (Barilo) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова -бар- (-бор-) (імёны ліцьвінаў Барвід, Барвін, Вісбар; германскія імёны Barvid, Barwin, Wisbar) паходзіць ад гоцкага bara, baur 'чалавек, дзіця' (літаральна — «народжаны»)[2].

Імя Барыла гістарычна бытавала ў Польшчы: Barilo (1442 год)[3], Borilo (1468 і 1490 гады)[4].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Мишка Борыловича и братью его Лихача, Кузьму, Хому (18 лістапада 1544 году)[5]; Гаврило Парило (1563 год)[6]; Давидъ Борило… Давидъ Барило (1566 год)[7]; подданых тогож пна Скипора — Шимука Барила (11 лютага 1590 году)[8]; Baryły (1744 год)[9]; Parafia głębocka… Baryły dwór… Baryły karczma (1784 год)[10].

Носьбіты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Барулевічы (Borulewicz) — літоўскі шляхецкі род зь Вільні[14].

Барэлі (Borela) — літоўскі шляхецкі род з Троцкага павету[15].

У актах Вялікага Княства Літоўскага ўпамінаўся маёнтак Барылавічы (Бориловичи) у Полацкім ваяводзтве[16].

На 1904 год існавала вёска Барулі (Борулі) у Бельскім павеце, а таксама вёска Барылаўка ў Красьнянскім павеце Смаленскай губэрні[17].

На 1905 год існавалі вёска 1-я Барэлішкі, а таксама засьценкі 2-я і 3-я Барэлішкі ў Падбярэскай воласьці[18].

На 1906 год існавала вёска Барылы ў Лепельскім павеце Віцебскай губэрні[19].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 245, 989.
  2. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 16.
  3. ^ Słownik staropolskich nazw osobowych. T. 1. — Wrocław, 1965—1967. S. 106.
  4. ^ Słownik staropolskich nazw osobowych. T. 1. — Wrocław, 1965—1967. S. 230.
  5. ^ Ревизия пущ и переходов звериных в бывшем Великом княжестве Литовском, с присовокуплением грамот и привилеев. — Вильна, 1867. С. 330.
  6. ^ Ревизия Кобринской экономии: составленная в 1563 году королевским ревизором Дмитрием Сапегой. — Вильна, 1876. С. 24, 30.
  7. ^ Документы Московского архива Министерства юстиции. Т. 1. — М., 1897. С. 375.
  8. ^ Акты издаваемые Виленской комиссией для разбора древних актов. Т. 36. — Вильна, 1912. С. 390.
  9. ^ Diecezja Wileńska, 1744, Pawet, 20 лютага 2011 г.
  10. ^ Gawrylczyk B. Dekanat połocki w świetle opisów parafii z 1784 r. — Białystok, 2005. S. 57.
  11. ^ Яўген Анішчанка, Берковщина инвентарь 1718 г. Ошмянский повет, Архіў гісторыка Анішчанкі, 9 красавіка 2019 г.
  12. ^ Яўген Анішчанка, Ореховна инвентарь 1782 г. в Полоцком воеводстве, Архіў гісторыка Анішчанкі, 4 сакавіка 2017 г.
  13. ^ Яўген Анішчанка, Понизова инвентарь в Полоцком воеводстве 1783 г., Архіў гісторыка Анішчанкі, 19 лютага 2017 г.
  14. ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2016. S. 423.
  15. ^ Polska encyklopedja szlachecka. T. 4. — Warszawa, 1936. S. 243.
  16. ^ Indeks alfabetyczny miejscowości dawnego wielkiego Księstwa Litewskiego: A—K (Abakanowicze — Kujany). Wilno, 1929. S. 34.
  17. ^ Список населенных мест Смоленской губернии. — Смоленск, 1904. С. 86, 264.
  18. ^ Виленская губерния: полный список населенных мест со статистическими данными о каждом поселении. — Вильна, 1905. С. 61.
  19. ^ Список населенных мест Витебской губернии. Витебск, 1906. С. 174.