Барэйка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Baricke
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Baro + суфікс з элемэнтам -к- (-k-)
Іншыя формы
Варыянт(ы) Барэка, Барык, Парэйка, Парык
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Барэйка»

Барэйка (Барэка, Барык, Парэйка, Парык) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Паходжаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Імёны ліцьвінаў

Барака, пазьней Барыка (Barocho, Baricke[1]) — імя германскага паходжаньня[2][3]. Іменная аснова -бар- (-бор-) (імёны ліцьвінаў Барвід, Барвін, Вісбар; германскія імёны Barvid, Barwin, Wisbar) паходзіць ад гоцкага bara, baur 'чалавек, дзіця' (літаральна — «народжаны»)[4]. Такім парадкам, імя Барэйка азначае «дзіця»[3].

У Прусіі бытавала імя Барэйка (Барыка): Bareyke (1360 год)[5], Barike (1397 год)[6]. У 1571 годзе ў Каралявецкім унівэрсытэце навучаўся Joachimus Borcke, Nobilis Prutenicus[7].

У Польшчы адзначаюцца прозьвішчы Паракевіч (Parakiewicz) і Парэйка (Parejko)[8].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Waissil Boreiken son[9], Wayssel, filius Boreyken[10] (12 кастрычніка 1398 году); Strigiwil Boreiconis 18 студзеня 1401 году)[11]; Васили Бореикович[12]; отъ князь своихъ, Ямонта да Василей Борійковъ (Наўгародзкі чацьверты летапіс)[13]; князя Ямонта да Василія Борейкова… князя Ямонта да Василья Борекова (Сафійскі першы летапіс)[14]; domina Olechnowa una cum sorore sua nomine Edv[igi] patrem suum Petrum alias Boreyko cum uxore sua Anna (1428—1475 гады)[15]; Пацъка Борейковича (19 лютага 1541 году)[16]; Michno Baryk (1561 год)[17]; бояромъ высоцкимъ Остафью Борейку (13 лютага 1561 году)[18]; Woithek Poreiko… Woicziech Poreiko (1563 год)[19]; Олешко Борейко (1566 год)[20]; з Борейкового дворца (19 лютага 1566 году)[21]; мещанъ нашихъ Пиньскихъ Борыковичовъ (5 ліпеня 1586 году)[22]; s panem Piotrem Boreyką (1621 год)[23]; z Łaszkiem Borykowiczem… Łaszko Boreykowicz (1638 год)[24]; Stas Parykowicz (1641 год)[25]; Барикъ Оливьченъко (1649 год)[26]; Sidor Boreyko (7 студзеня 1715 году)[27].

Носьбіты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

З XV ст. прыдомкам Барэйка карыстаўся літоўскі шляхецкі род Ходзькаў гербу Касьцеша[29].

Барэйкі (Borejko) — прыгонныя з ваколіцаў Сьвянцянаў, якія ўпамінаюцца ў XIX стагодзьдзі[30].

Барэйкі (Borejko) гербу Ястрабец — літоўскі шляхецкі род з Троцкага павету[31].

Барэйкі-Місевічы[32] і Барэйкі-Хадкевічы[33] — літоўскія шляхецкія роды.

У актах Вялікага Княства Літоўскага ўпаміналася сяло Барэйкі (Борейки) каля Высокага Двара[34].

На 1901 год існавала вёска Барыкі ў Мглінскім павеце Чарнігаўскай губэрні[35].

На 1904 год існавалі вёскі з назвай Баркі ў Красьнянскім і Парэцкім паветах Смаленскай губэрні[36].

На 1906 год існавала вёска Барэйкіна ў Себескім павеце Віцебскай губэрні[37].

На 1909 год існаваў хутар Борыкава (Барыкава) у Бабруйскім павеце Менскай губэрні[38].

Назву Барэйкі маюць вёскі на гістарычных Амсьціслаўшчыне, Ашмяншчыне і Полаччыне, назву Барэйкаўшчына — на гістарычных Ашмяншчыне і Віленшчыне.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Gottschald M. Deutsche Namenkunde: Unsere Familiennamen nach ihrer Entstehung und Bedeutung. — Berlin, 1982. S. 100.
  2. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 246.
  3. ^ а б Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 19.
  4. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 16.
  5. ^ Pierson W. Altpreußischer Namenkodex // Zeitschrift für Preußische Geschichte und Landeskunde. — Berlin, 1873. S. 492.
  6. ^ Trautmann R. Die altpreußischen Personennamen. — Göttingen, 1925. S. 17.
  7. ^ Die matrikel der Universität Königsberg i. Pr. Bd. 1: Die Immatrikulationen von 1544—1656. — Leipzig, 1910. S. 50.
  8. ^ Walkowiak J. B. Litewskie nazwiska Polaków: słownik etymologiczno-frekwencyjny. — Poznań, 2019. S. 246.
  9. ^ Die Staatsverträge des Deutschen Ordens in Preussen im 15. Jahrhundert. Bd. 1. — Marburg, 1970. S. 12.
  10. ^ Liv-, Esth- und Curländisches Urkundenbuch nebst Regesten / Hrsg. von F. G. von Bunge. Bd. 4. — Reval, 1859. S. 225.
  11. ^ Akta unji Polski z Litwą, 1385—1791. — Kraków, 1932. S. 37.
  12. ^ Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.. — 2-е выд. — Смаленск, 2014. С. 216.
  13. ^ ПСРЛ. Т. 4. — СПб., 1848. С. 101.
  14. ^ ПСРЛ. Т. 5. — СПб., 1851. С. 247.
  15. ^ Rowell S. C. Winning the Living by Remembering the Dead? Franciscan Tactics and Social Change in 15th century Vilnius // Tarp istorijos ir būtovės. Studijos prof. E. Gudavičiaus 70-mečiui. Vilnius, 1999. P. 177.
  16. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 229 (10) (1540—1541). — Vilnius, 2003. P. 135.
  17. ^ Писцовая книга Гродненской экономии с прибавлениями, изданная Виленской Комиссией для разбора древних актов. Ч. 2. — Вильна, 1882. С. 48.
  18. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 254 (40) (1559—1563). — Vilnius, 2015. P. 173.
  19. ^ Писцовая книга Гродненской экономии с прибавлениями, изданная Виленской Комиссией для разбора древних актов. Ч. 2. — Вильна, 1882. С. 439.
  20. ^ Документы Московского архива Министерства юстиции. Т. 1. — М., 1897. С. 384.
  21. ^ Klovas M., Meilus T. Vilniaus magistratui pavaldžių vakarinių priemiesčių ir palivarkų 1566 m. pagalvės ir 1596 m. nekilnojamojo turto laikytojų mokesčių mokėtojų sąrašai // Lietuvos istorijos metraštis. 2015/1. P. 181.
  22. ^ Акты, относящиеся к истории Западной России. Т. 3. — СПб., 1848. С. 310.
  23. ^ Rejestry popisowe pospolitego ruszenia szlachty Wielkiego Księstwa Litewskiego z 1621 r. — Warszawa, 2015. S. 47.
  24. ^ Акты, издаваемые Виленской Комиссией для разбора древних актов. Т. 25. — Вильна, 1898. С. 129, 137.
  25. ^ Ординация королевских пущ: в лесничествах бывшего Великого Княжества Литовского. — Вильна, 1871. С. 172.
  26. ^ Реєстр Війська Запорозького 1649 року. — К., 1995. С. 133.
  27. ^ Stakliškių Švč. Trejybės bažnyčia, 1711—1715 m. jungtuvių įrašai, Nepriklausomas virtualus archyvas GENMETRIKA
  28. ^ Яўген Анішчанка, Попис шляхты Полоцкого воеводства 30.09.1765 г., Архіў гісторыка Анішчанкі, 19 жніўня 2015 г.
  29. ^ Stekert A. Przydomki polskie, litewskie i rusińskie. — Kraków, 1897. S. 19.
  30. ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2022. S. 139.
  31. ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2022. S. 236.
  32. ^ Сьпіс шляхецкіх родаў, прозьвішчы якіх пачынаюцца на М, Згуртаваньне беларускай шляхты
  33. ^ Сьпіс шляхецкіх родаў, прозьвішчы якіх пачынаюцца на Х, Згуртаваньне беларускай шляхты
  34. ^ Indeks alfabetyczny miejscowości dawnego wielkiego Księstwa Litewskiego: A—K (Abakanowicze — Kujany). Wilno, 1929. S. 34.
  35. ^ Список населенных мест Черниговской губернии, имеющих не менее 10 жителей, по данным за 1901 год. — Чернигов, 1902. С. 12.
  36. ^ Список населенных мест Смоленской губернии. — Смоленск, 1904. С. 262, 292.
  37. ^ Список населенных мест Витебской губернии. Витебск, 1906. С. 389.
  38. ^ Список населенных мест Минской губернии. — Минск, 1909. С. 13.