Адзейка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Adecho
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Hado + суфікс з элемэнтам -к- (-k-)
Іншыя формы
Варыянт(ы) Гадэйка, Ядзейка, Ядзека, Ядык, Ядка
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Адзейка»

Адзейка (Ядзейка, Ядзека, Ядык, Ядка), Гадэйка — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Паходжаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Імёны ліцьвінаў

Гадзіка, Адзека, Адзіка або Едзіка (Chadico[1], Adecho, Adika[2], Edica) — імя германскага паходжаньня[3]. Іменная аснова -гад- (-ад-, -ат-) (імёны ліцьвінаў Ядвіга, Гатман, Бернат; германскія імёны Hadwig, Hadoman, Bernat) паходзіць ад гоцкага *haþus[4], германскага hathu 'бой'[5].

Імя Эдыка гістарычна бытавала ў Польшчы: Edyke, uxor Ioachim de Colberg (1402 год)[6].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: шесть чоловеков на имя: <…> Одеико (7 лістапада 1442 году)[7]; село у Берестеиском повете на имя Телатичи… а земли пустовскии… Едковщина (26 студзеня 1516 году)[8]; Турчинъ Адеиковичъ (1528 год)[9]; прыставомъ былъ за чоловекомъ боярына пана Александрова Стец Ядыкъ (1529 год)[10]; человека ихъ отчизного Пацука Стачковича Едековича (1541 год)[11]; до подданого господарьского волости Городенской Едейковъ (27 сакавіка 1560 году)[12]; ks. Andrzej Odeyko, pleban kieturwłócki (1784 год)[13].

Носьбіты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гадэйкі — літоўскі шляхецкі род[16].

Ядкевічы (Jadkiewicz) гербу Даленга — літоўскі шляхецкі род[17].

Адзікевічы (Adikiewicz) — шляхецкі род Рэчы Паспалітай з Прусіі[18].

На гістарычнай Меншчыне існуе вёска Ядзейкі.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 120.
  2. ^ Anhang 3 Wörterbuch der gotischen Namen // Köbler G. Gotisches Wörterbuch. — Leiden — Köln, 1989.
  3. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 153, 449.
  4. ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 70.
  5. ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 87.
  6. ^ Słownik staropolskich nazw osobowych. T. 2. — Wrocław, 1968—1970. S. 2.
  7. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 3 (1440—1498). — Vilnius, 1998. P. 67.
  8. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 9 (1511—1518). — Vilnius, 2002. P. 215.
  9. ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 100.
  10. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 225 (6) (1528—1547). — Vilnius, 1995. P. 185.
  11. ^ Метрыка Вялікага Княства Літоўскага. Кніга 28 (1522—1552 гг.). — Менск, 2000. С. 125.
  12. ^ Акты издаваемые Виленской археографической комиссией. Т. 17. Акты Гродненского земского суда. — Вильна, 1890. С. 419.
  13. ^ Opisy parafii diecezji wileńskiej z 1784 roku. T. 3: Dekanat Olwita. — Bakałarzewo, 2009. S. 108.
  14. ^ Mackavičius A. Žemaitijos valsčių surašymas 1537—1538 m. — Vilnius, 2003. P. 397.
  15. ^ Mackavičius A. Žemaitijos valsčių surašymas 1537—1538 m. — Vilnius, 2003. P. 373, 398.
  16. ^ Сьпіс шляхецкіх родаў, прозьвішчы якіх пачынаюцца на Г, Згуртаваньне беларускай шляхты
  17. ^ Polska encyklopedja szlachecka. T. 6. — Warszawa, 1936. S. 141.
  18. ^ Polska encyklopedja szlachecka. T. 4. — Warszawa, 1936. S. 91.