Галоўная старонка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вітаем у Вікіпэдыі,
вольнай энцыкляпэдыі, якую можа рэдагаваць кожны.

Максім Багдановіч (27 лістапада (9 сьнежня) 1891, Менск — 25 (13) траўня 1917, Ялта) — клясык беларускае літаратуры, адзін з стваральнікаў беларускае літаратуры й літаратурнае мовы новага часу, паэт, празаік, публіцыст, літаратуразнавец, перакладчык. Спадчына Максіма Багдановіча ўвайшла ў залаты фонд беларускае культуры. Пісаў беларускай, расейскай ды ўкраінскай мовамі, заклаў пачатак беларускае літаратурнае прафэсійнае крытыкі. Творчасьць прасякнутая любоўю і перажываньнем за родную зямлю.

Музэі Багдановіча дзейнічаюць у Менску, Горадні, Яраслаўлі; імя паэта носяць вуліцы ва ўсіх абласных цэнтрах Беларусі, у Ніжнім Ноўгарадзе, Яраслаўлі й Ялце, школы й бібліятэкі ў розных беларускіх гарадох. У 1991 годзе імя Максіма Багдановіча ўнесенае ў каляндарны сьпіс ЮНЭСКО «Гадавіны выдатных асоб і падзеяў».

(артыкул цалкам…)

Расейскі верталёт у Менску
Расейскі верталёт у Менску

«Саюзная рашучасьць-2022» — сумесныя апэратыўныя вучэньні ўзброеных сілаў Беларусі і Расеі, праведзеныя 10—20 лютага 2022 году ў Беларусі.

3 лютага 2022 году генэральны сакратар Арганізацыі Паўночнаатлянтычнай дамовы Енс Столтэнбэрг заявіў, што Ўзброеныя сілы Расеі перамясьцілі ў Беларусь каля 30 000 вайскоўцаў. Для дзеяньняў войскаў прызначылі 5 палігонаў Беларусі — «Абуз-Лясноўскі», «Асіпавіцкі», «Берасьцейскі», «Госкі» і «Даманаўскі», а таксама задзейнічалі 4 лётнішчы — Баранавічы і Ліда, Лунінец і Мачулішчы. Сярод іншага, на вучэньнях скарысталі 7 дзялянак — «Асіпавічы», «Гомель», «Мазыр», «Мар’іна Горка», «Палеская», «Пінск» і «Рэчыца». 24 лютага 2022 году пачалося расейскае ўварваньне ва Ўкраіну, у тым ліку з удзелам расейскіх войскаў, якія засталіся на тэрыторыі Беларусі пасьля вучэньняў.
(артыкул цалкам…)

Актуальныя падзеі



Гэты дзень у гісторыі

Акцыя пратэсту ў Менску 19 сакавіка 2006 году
Акцыя пратэсту ў Менску 19 сакавіка 2006 году

19 сакавіка:

  • 1474 — у Вэнэцыі прынялі закон пра абарону вынаходніцтваў — першы ў сьвеце закон пра абарону аўтарскага права
  • 1682 — Сабор духавенства Францыі абвясьціў, што Папа Рымскі ня мае права пазбаўляць каралёў улады
  • 1859 — у Парыжы прайшла прэм’ера опэры Шарля Гуно «Фаўст»
  • 1917Часовы ўрад Расеі вызнаў незалежнасьць Фінляндыі
  • 1918 — у Менску ўтварылася выдавецкае каапэратыўнае таварыства «Заранка»
  • 1958 — адкрыцьцё першага паседжаньня Эўрапарлямэнту
  • 2006 — у Беларусі адбыліся прэзыдэнцкія выбары, па якіх распачаліся масавыя акцыі пратэсту (на выяве)
  • Ці ведаеце вы...

    З новых артыкулаў (26 лістапада — 26 сьнежня)
    Гэта разьдзел Вікіпэдыі на беларускай мове клясычным правапісам. Існуе шмат іншых моўных разьдзелаў, зь якіх больш за 1 000 000 артыкулаў маюць:
    Вікіпэдыя працуе на магутнасьцях Фундацыі «Вікімэдыя», якая апэруе і некаторымі іншымі шматмоўнымі і вольнымі праектамі.