Рокіль
Рокіль лац. Rokil | |
Rochilo | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Rocco + суфікс з элемэнтам -л- (-l-) |
Іншыя формы | |
Варыянт(ы) | Рукель, Рукля |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Рокіль» |
Рокіль, Рукель (Рукля) — мужчынскае імя.
Паходжаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Асноўны артыкул: Імёны ліцьвінаў
Рокула або Рокіла (Rocula, Rochilo) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова хрок- (рок-, рук-) (імя ліцьвінаў Рукша; германскае імя Rocksch) паходзіць ад гоцкага hruk, стараісьляндзкага hrokr 'варона'[2] або стараверхненямецкага (h)ruoho 'грак, сойка'[3].
Паводле менскага дасьледніка Алёхны Дайліды, які разьвівае ўсходнегерманскую этымалёгію імёнаў літоўскіх князёў і баяраў, імя Рукля азначае «які рыкае»[4].
Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Rukiel (Rukel)[5].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: оуби Роуклѧ же Репекьӕ (Галіцка-Валынскі летапіс); село Руклишки (1554 год)[6]; з ыменья Руклишского… з Руклишокъ и з другихъ Руклишокъ съ Колвелевскихъ (1567 год)[7].
Носьбіты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Ракілевічы (Rokilewicz) — літоўскі шляхецкі род з Троцкага павету[9].
На 1910 год існавала ваколіца Рукліна ў Аршанскім павеце, а таксама вёскі Цярэні-Рукалева, Руклі і фальварак Рукалева ў Сеньненскім павеце Магілёўскай губэрні[10].
На гістарычнай Аршаншчыне існуе вёска Руклі.
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 880.
- ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 135.
- ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 214.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 25.
- ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 210, 214.
- ^ Археографический сборник документов, относящихся к истории Северо-западной Руси. Т. 8. — Вильна, 1870. С. 10.
- ^ Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. С. 586.
- ^ Міндаў, кароль Літовіі, у дакумэнтах і сьведчаньнях / А. Жлутка. — Менск, 2005. С. 111.
- ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2022. S. 392.
- ^ Список населенных мест Могилевской губернии. — Могилев, 1910. С. 106, 168—169.