Даўконт

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Davo + Kunth
Іншыя формы
Варыянт(ы) Даўкунт, Даўгонт
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Даўконт»

Даўконт, Даўкунт, Даўгонт — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Паходжаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Імёны ліцьвінаў

Даўга або Дава (Daugo, Davo) і Гунт або Кунт (Gunth, Kunth) — імёны германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова -даў(г)- (імёны ліцьвінаў Даўгерд, Даўгер, Даўят; германскія імёны Daugaard, Dauharjis, Dowyatt) паходзіць ад гоцкага daug 'годна', бургундзкага daugjis 'здольны, годны'[2], а аснова -гунд- (-гунт-, -кунт-) (імёны ліцьвінаў Гунтар, Вігунт, Вірконт; германскія імёны Guntar, Wigunt, Werecundus) — ад гоцкага gunþs 'бойка, бітва'[3]. Такім парадкам, імя Даўконт азначае «годны да бітвы»[4]. Адзначалася старажытнае германскае імя Thaigundis (Thai-gundis)[5].

Германскае (паўночнагерманскае) паходжаньне літоўскага шляхецкага прозьвішча Доўкант (Dowkont) сьцьвярджалася яшчэ ў артыкулах «Жамойць» Усеагульнай энцыкляпэдыі Самуэля Аргельбранда (1868 год)[6] і «Літва» Геаграфічнага слоўніка Каралеўства Польскага і іншых славянскіх краёў (1884 год)[7].

У Прусіі бытавала імя Доўкант: Dowkant (1409 год)[8]. Імя Даўкунт бытавала ў ваколіцах Мэмэлю: Johan Dawtkunth (1511—1520 гады)[9].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: cum Andrea Dewknothowicz[10], Andreas Dewknetouicz[11], Andream Dewknetowicz[12] (2 кастрычніка 1413 году); Daukontu cztowiek Wnoyszysz (1422 год[13], 1618 год[14]); Василское волости, Совичу Довконътовичу, три чоловеки (9 лістапада 1449 году)[15]; землицы Довъкгонътовы… Довъкгонтъ побегъ до Немец (5 чэрвеня 1457 году)[16]; do źięm boiar powiatv korszewskiego… a Szczepana Dowkvntowicza… Szczepanv Dowkvntowiczv (12 кастрычніка 1561 году)[17]; Jan Dowkont (1621 год)[18]; p. Dowkunt (1690 год)[19]; frater Benedictus Dawkontt (10 сакавіка 1750 году)[20].

Носьбіты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Даўконт — літоўскі баярын, які ўпамінаецца ў 1422 годзе
  • Совіч Даўконтавіч — літоўскі баярын, які ўпамінаецца ў 1449 годзе
  • Станіслаў Мікалаевіч Даўконт — расенскі зямянін, які ўпамінаецца ў 1578 годзе[21]
  • Сьцяпан Станіслававіч Даўконт — расенскі зямянін, які ўпамінаецца ў 1557—1586 гадох[22]
  • Сэбастыян і Венцка Станіслававічы Юрэвічы Даўкантовічы — расенскія зямяне, якія ўпамінаюцца ў 1586 годзе[23]

Доўканты (Даўконты) — літоўскі шляхецкі род[24].

У XVI ст. існаваў «абруб» Даўкунцішкі (Довкунтишки) у Жамойцкім старостве[25].

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 406, 694, 1690.
  2. ^ Gamillscheg E. Romania Germanica. Bd. 3: Die Burgunder, Schlußwort. — Berlin und Leipzig, 1936. S. 112.
  3. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
  4. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 22.
  5. ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 63.
  6. ^ Encyklopedyja powszechna. T. 28. — Warszawa, 1868. S. 975.
  7. ^ Słownik geograficzny... T. V. — Warszawa, 1884. S. 330.
  8. ^ Trautmann R. Die altpreußischen Personennamen. — Göttingen, 1925. S. 23.
  9. ^ Rowell S. C. Aspects of settlement in the Klaipėda District (Memelland) in the late fifteenth and early-sixteenth centuries // Acta historica universitatis Klaipedensis. T. 11, 2005. P. 30.
  10. ^ Akta unji Polski z Litwą, 1385—1791. — Kraków, 1932. S. 54.
  11. ^ Akta unji Polski z Litwą, 1385—1791. — Kraków, 1932. S. 57.
  12. ^ Akta unji Polski z Litwą, 1385—1791. — Kraków, 1932. S. 70.
  13. ^ Saviščevas E. Polityka nadań wielkich książąt litewskich na Żmudzi w pierwszej połowie XV wieku // Prace historyczne 141, z. 2 (2014). S. 506.
  14. ^ Jablonskis K. Nauji Vytauto laikotarpio aktai // Praeitis. T. 2. — Kaunas, 1933. P. 383.
  15. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 3 (1440—1498). — Vilnius, 1998. P. 61.
  16. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 225 (6) (1528—1547). — Vilnius, 1995. P. 277.
  17. ^ Istorijos archyvas. T. 1: XVI amžiaus Lietuvos inventoriai. — Kaunas, 1934. P. 612—613, 624.
  18. ^ Rejestry popisowe pospolitego ruszenia szlachty Wielkiego Księstwa Litewskiego z 1621 r. — Warszawa, 2015. S. 108.
  19. ^ Metryka Litewska. Rejestry podymnego Welkiego Ksiestwa. Województwo wileńskie 1690 r. — Warszawa, 1989. S. 174.
  20. ^ Memoriale Fratrum Minorum Conventualium Vilnensium (1702—1832). — Vilnae, 2020. P. 141.
  21. ^ Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг. Вып. 1. ― Вильна, 1901. С. 37.
  22. ^ С. 57, 76, 84, 186.
  23. ^ Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг. Вып. 1. ― Вильна, 1901. С. 186.
  24. ^ Сьпіс шляхецкіх родаў, прозьвішчы якіх пачынаюцца на Д, Згуртаваньне беларускай шляхты
  25. ^ Спрогис И. Я. Географический словарь древней Жомойтской земли XVI столетия. — Вильна, 1888. С. 99.