Гаст

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Gast
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Іншыя формы
Варыянт(ы) Гасьць, Гашт, Гаста, Гесьць, Каст, Кест, Гейст, Гейсьць
Зьвязаныя імёны Гасьцейка, Гасьціла, Кесьцень, Кестут, Гестар, Каштарт / Кестарт, Гаштольд / Гестаўт
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Гаст»

Гаст (Гасьць, Гашт, Гесьць, Каст, Кест, Гейст, Гейсьць) — мужчынскае імя.

Паходжаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Імёны ліцьвінаў

Гаст, Гест або Каст, пазьней Геста (Gast, Gestr[1], Cast, Geste[2]) — імя германскага паходжаньня[3]. Іменная аснова -гаст- (-каст-, -гест-) паходзіць ад гоцкага і германскага gasts 'госьць, вандроўнік'[4]. Сярод ліцьвінаў бытавалі імёны Гасьцейка (Госьцік), Гасьціла (Гастэла, Гастэль), Кесьцень (Касьцін), Каштарт (Гастарт), Гестар (Гештар, Гештэр), Гастаўд (Гашталт, Гаштольд, Каштаўт, Кашталт). Адзначаліся германскія імёны Gasticho (Casticho), Gastila (Gastel), Kestin (Gestin), Kastert (Gastart), Gaster, Gastald (Castald).

Адпаведнасьць імя Гаст (Гіст) германскаму імю Gasti сьцьвердзіў францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў[5][6].

Імя Milegast (Mile-gast) насіў князь вільцаў-люцічаў, адзначаўся шляхецкі род Мільгастаў у Люблінскім ваяводзтве Рэчы Паспалітай[7].

Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскіх імёнаў Kestel[8], Kastmar, Gostwin (Gośćwin), Eligast[9], Erengeist[10]. Апроч таго, у Польшчы гістарычна бытавалі імёны Гасьцівід (Gościwid), Гасьцірад (Gościrad) і Гестар (Gestar, Gestor, Kesztor, Kestor)[11].

У Прусіі бытавалі імёны Gesteke[a] (1361 год)[13], Gastuno[b] (1274 год)[15].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: hominibus dictis Geystowiczy (13 студзеня 1407 году)[16]; люди господарьские… Ромейко Кгейстевичъ (14 ліпеня 1539 году)[17]; Богдан Кгеистовичъ[18], Петръ Кгостевичъ[19] (1528 год); Мартынъ Кгастевичъ (1555 год)[20]; Piotran a Misiuta Giesciew. (1558 год)[21]; miasto Iurborskie… Ian Piotrowicz Gaszćiewicza (12 кастрычніка 1561 году)[22]; Malosz Gastosz (1563 год)[23]; Kost Ułayczycz… Kost Otanczow (1592 год)[24]; Kost Woznowicz (24 чэрвеня 1594 году)[25]; Адамъ Кгастевичъ… панъ Кгастевичъ (1 і 2 лістапада 1606 году, 20 кастрычніка 1612 году, 20 верасьня 1613 году[26]; Адамъ Гастевичъ… панъ Гастевичъ (10 сьнежня 1608 году)[27]; Malcher Kostowic (1690 год)[28]; Gieyściewicze… Gościewicze (1744 год)[29]; въ местечку Камянце съ тамошнымъ губернаторомъ Gастомъ (студзень 1766 году)[30]; Wawrzyniec Gosciewicz (1784 год)[31]; Gosztowicz (1786—1788 гады)[32][c].

Носьбіты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гасьцевічы (Gosciewicz) — прыгонныя зь вёскі Борцяў (Ашмянскі павет), якія ўпамінаюцца ў XIX стагодзьдзі[40].

Гасьцевічы (Gaściewicz) гербу Пабог і Гасьцевічы (Gościewicz) гербаў Прус II і Трубылітоўскія шляхецкія роды зь Віленскага павету[41].

Гасьцевічы (Gascewicz, Gasciewicz) — літоўскі шляхецкі род з ваколіцаў Клюшчанаў і Сьвіранаў[42].

Кясьцевічы (Kiestewicz) — літоўскі шляхецкі род[43].

У XVI ст. існавала «сенажаць» Гасьцішкі (Гастишки) у Жамойцкім старостве[44]. У 1590 годзе ўпамінаецца маёнтак Гастовічы (Гостовичи) каля Вялёны[45].

На 1881—1909 гады існавала вёска Госьціна (Госьцін) у Бабруйскім павеце Менскай губэрні[46][47].

На гістарычнай Віленшчыне існуе вёска Гасьцевічы.

Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Адзначалася старажытнае германскае імя Gasticho[12]
  2. ^ Адзначалася старажытнае германскае імя Castuna[14]
  3. ^ Таксама:
    • Гастан: в селе Кгостанах (20 чэрвеня 1594 году)[33], Gostany (1744 год)[29];
    • Каштун (адзначалася старажытнае германскае імя Castuna[14]): гістарычнай Віцебшчыне існуе вёска Каштуны;
    • Гасташ: Malosz Gastosz (1563 год)[34];
    • Гаствіл: маткою своею Якубовою Гоствиловича… на бояриню Виленского жъ повету, на Якубовую Гостиловича Светохну (6 ліпеня 1542 году)[35]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Naumann H. Altnordische Namenstudien. — Berlin, 1912. S. 38.
  2. ^ Eule R. Germanische und fremde Personennamen als heutige deutsche Familiennamen // Festschrift zu dem fünfzigjährigen jubiläum des Friedrichs-realgymnasiums in Berlin. — Berlin, 1900. S. 31.
  3. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 605.
  4. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
  5. ^ Schmittlein R. Toponymes finnois et germaniques en Lituanie // Revue internationale d’onomastique. Nr. 2, 1948. P. 102.
  6. ^ Schmittlein R. Les noms d’eau de la Lituanie (suite) // Revue internationale d’onomastique. Nr. 2, 1964. P. 85.
  7. ^ Polska encyklopedja szlachecka. T. 8. — Warszawa, 1937. S. 267.
  8. ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 7: Suplement. Rozwiązanie licznych zagadek staropolskiej antroponimii. — Kraków, 2002. S. 301.
  9. ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 63, 289.
  10. ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 65.
  11. ^ Słownik staropolskich nazw osobowych. T. 2. — Wrocław, 1968—1970. S. 180, 230, 564.
  12. ^ Fick A. Die griechischen Personennamen: nach ihrer Bildung erklärt mit den Namensystemen verwandter Sprachen verglichen und systematisch geordnet. — Göttingen, 1874. S. CCXVII.
  13. ^ Pierson W. Altpreußischer Namenkodex // Zeitschrift für Preußische Geschichte und Landeskunde. — Berlin, 1873. S. 505.
  14. ^ а б Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 605.
  15. ^ Trautmann R. Die altpreußischen Personennamen. — Göttingen, 1925.S. 28.
  16. ^ Semkowicz W. Przywileje Witolda dla Moniwida, starosty Wileńskiego, i testament jego syna Jana Moniwidowicza // Ateneum Wileńskie. Nr. 1, 1923. S. 257.
  17. ^ Акты издаваемые Виленской археографической комиссией. Т. 17. Акты Гродненского земского суда. — Вильна, 1890. С. 15.
  18. ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 73.
  19. ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 160.
  20. ^ Акты издаваемые Виленской археографической комиссией. Т. 14. — Вильна, 1887. С. 9.
  21. ^ Писцовая книга Гродненской экономии с прибавлениями, изданная Виленской Комиссией для разбора древних актов. Ч. 1. — Вильна, 1881. С. 7.
  22. ^ Istorijos archyvas. T. 1: XVI amžiaus Lietuvos inventoriai. — Kaunas, 1934. P. 570—571.
  23. ^ Писцовая книга Гродненской экономии с прибавлениями, изданная Виленской Комиссией для разбора древних актов. Ч. 2. — Вильна, 1882. С. 430.
  24. ^ Акты издаваемые Виленской археографической комиссией. Т. 14. — Вильна, 1887. С. 425.
  25. ^ Акты издаваемые Виленской археографической комиссией. Т. 14. — Вильна, 1887. С. 497.
  26. ^ Акты, издаваемые Виленской Комиссией для разбора древних актов. Т. 30. — Вильна, 1904. С. 320—322, 325—328, 438, 440, 456—457.
  27. ^ Акты издаваемые Виленской археографической комиссией. Т. 11. — Вильна, 1880. С. 72—76.
  28. ^ Metryka Litewska. Rejestry podymnego Welkiego Ksiestwa. Księstwo Żmudzkie 1690 r. — Warszawa, 2009. S. 128.
  29. ^ а б Diecezja Wileńska, 1744, Pawet, 20 лютага 2011 г.
  30. ^ Архив Юго-Западной России. Ч. 1, т. 2. — Киев, 1864. С. 144.
  31. ^ Ukmergės dekanato vizitacija 1784 m. // Fontes Historiae Lituaniae. Wol. VIII, 2009. P. 102.
  32. ^ Mickienė I., Petrūnaitytė J. Vyrų įvardijimai Radviliškio Švč. Mergelės Marijos Gimimo bažnyčios 1786—1788 m. ir 1813—1814 m. krikšto metrikų knygose // Lituanistica. Nr. 3, 2019. P. 189.
  33. ^ Istorijos archyvas. T. 1: XVI amžiaus Lietuvos inventoriai. — Kaunas, 1934. P. 364.
  34. ^ Писцовая книга Гродненской экономии с прибавлениями, изданная Виленской Комиссией для разбора древних актов. Ч. 2. — Вильна, 1882. С. 420.
  35. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 230 (11) (1542). — Vilnius, 2001. P. 6.
  36. ^ Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг. Вып. 1. ― Вильна, 1901. С. 180.
  37. ^ Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг. Вып. 9. ― Вильна, 1912. С. 158.
  38. ^ Testamenty w księgach miejskich wileńskich z XVI i XVII wieku. Katalog. — Warszawa, 2017. S. 41.
  39. ^ Katalog testamentów mieszkańców Brześcia i Grodna od XVI do początku XVIII wieku. — Warszawa, 2017. S. 30.
  40. ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2016. S. 361.
  41. ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2016. S. 490, 507.
  42. ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2022. S. 78.
  43. ^ Polska encyklopedja szlachecka. T. 6. — Warszawa, 1936. S. 309.
  44. ^ Спрогис И. Я. Географический словарь древней Жомойтской земли XVI столетия. — Вильна, 1888. С. 67.
  45. ^ Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг. Вып. 2. ― Вильна, 1903. С. 121.
  46. ^ Słownik geograficzny... T. II. — Warszawa, 1881. S. 739.
  47. ^ Список населенных мест Минской губернии. — Минск, 1909. С. 44.