Пэлягіюс II (папа рымскі)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Пелагій ІІ
Pelagіus II
Пелагій ІІ, Папа Рымскі
Пелагій ІІ, Папа Рымскі
Пачатак папства26 лістапада 579
Канец папства7 лютага 590
ПапярэднікБэнэдыкт I
НаступнікГрыгорыюс I
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся ?
Памёр 7 лютага 590
ДэнамінацыяКаталіцкая царква[1]
Бацькі Вінігільд
?
Заняткікаталіцкі сьвятар, пісьменьнік

Пелагій ІІ (лац.: Pelagіus II; памёр 7 лютага 590) — 63-і Папа Рымскі (26 лістапада 5797 лютага 590), рымлянін гоцкага паходжаньня, паколькі яго бацька насіў імя Вінігільд.

Пантыфікат[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Найважнейшыя дакумэнты яго пантыфікату датычацца лангабардаў і ерасі Трох разьдзелаў. Пелагій зьвяртаўся да бізантыйскага імпэратара Маўрыкія з просьбай аб дапамозе ад нападаў лангабардаў. Не атрымаўшы дапамогі зьвяртаўся да франкаў за абаронай.

Пелагій увёў вельмі строгія нормы па цэлібату сьвятароў, якія былі перагледжаны Папам Грыгорыем І. Пад час яго пантыфікату прынялі хрысьціянства вестготы Гішпаньні, якія адмовіліся ад арыянства. Пабудаваў царкву Сан-Ларэнца-фуоры-ле-Мура.

Памёр ад чумы.


Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Catholic-Hierarchy.org (анг.)USA: 1990.