Фэлікс III (папа рымскі)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Фэлікс III (папа рымскі)
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся каля 440
Памёр 1 сакавіка 492
ДэнамінацыяКаталіцкая царква[1]
Заняткікаталіцкі сьвятар, пісьменьнік
Дзень памяці25 лютага

Фэлікс III (па-лацінску: Felix PP. III; памёр 1 сакавіка 492, Рым) — папа рымскі з 13 сакавіка 483 году па 1 сакавіка 492 году. Паходзіў са шляхетнай рымскай сям’і Аніцыяў. Фэлікс быў пра-пра-прадзядуляй папы Грыгорыюса I[2]. Ён быў удаўцом з двума дзецьмі, калі быў абраны пераемнікам папы Сымпліцыюса ў 483 годзе.

Фэлікс канфліктаваў з прадстаўнікамі ўсходніх цэркваў, адстойваючы рашэньні Халькідонскага сабору, ад якіх адмовіліся монафізыты. З-за таго што антыпапа Фэлікс II ня быў папам, Фэлікс III таксама можа звацца й Фэліксам II.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Catholic-Hierarchy.org (анг.)USA: 1990.
  2. ^ R.A. Markus, «Gregory the Great and his world» (Cambridge: University Press, 1997), p. 8

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Фэлікс III (папа рымскі)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў