Анастасіюс IV (папа рымскі)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Анастасіюс IV (папа рымскі)
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньніпа-італьянску: Corrado della Suburra
Нарадзіўся невядома[1]
Памёр 3 сьнежня 1154[1]
Пахаваны
ДэнамінацыяКаталіцкая царква[2]
Заняткікаталіцкі сьвятар, пісьменьнік

Анастасіюс IV (па-лацінску: Anastasius PP. IV), сьвецкае імя Карада Дэмэтры дэльля Субура (па-італьянску: Corrado Demetri della Suburra; каля 1073, Рым, Папская вобласьць — 3 сьнежня 1154, Рым, Папская вобласьць) — папа рымскі з 8 ліпеня 1153 па сваю сьмерць 3 сьнежня 1154 году.

Карада паходзіў з рымскай арыстакратычнай сям’і Дэмэтры. Каля 1114 году ён быў узьведзены папам Пасхалам II у сан кардынала-сьвятара з тытулам Санта-Пудэнцыяна. Каля 1128 году Ганорыюс II зрабіў Карада кардыналам-біскупам Сабіны. У 1130 годзе, калі адначасова на папскі сталец прэтэндавалі Інакенцыюс II і Анаклет II, Карада рашуча прыняў бок Інакенцыюса II, а пасьля ўцёкаў апошняга ў Францыю застаўся ягоным вікарыем у Італіі. Пасьля сьмерці Эўгеніюша III Карада Субара, да гэтага моманту найстарэйшы з кардыналаў паводле ўзросту і дэкан калегіі кардыналаў, быў абраны на папскі пасад і прыняў імя Анастасіюса IV.

Пантыфікат 70-гадовага Анастасіюса IV працягваўся ўсяго толькі адзін год. Па большасьці канфліктных пытаньняў папа аддаваў перавагу саступаць. Гэтак Рымскі сэнат пад уплывам Арнольда Брэшыянскага фактычна захапіў уладу ў горадзе, пазбавіўшы Анастасіюса IV усякага палітычнага ўплыву пры поўным абыякавасьці з боку папы. Пры гэтым Анастасіюс клапаціўся пра сваю пасьмяротную славу. Паводле ягонага загаду мошчы роўнаапостальнай Алены, маці імпэратара Канстантына Вялікага, былі перанесены з сабору Сьвятога Пятра ў сьціплую раку ў Санта-Марыя-ін-Арачэлі, пры гэтым антычны саркафаг папа падрыхтаваў для ўласнага спачынку.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Manselli R. ANASTASIO IV // Enciclopedia dei Papi (італ.) — 2000.
  2. ^ [Corrado di Suburra, C.R.L. † Catholic-Hierarchy.org] (анг.)USA: 1990.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]