Бэнэдыкт VII (папа рымскі)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Бэнэдыкт VII (папа рымскі)
па-лацінску: Benedictus VII
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся невядома[1]
Памёр 10 ліпеня 983[1]
ДэнамінацыяКаталіцкая царква[2]
Заняткікаталіцкі сьвятар, пісьменьнік, каталіцкі біскуп

Бэнэдыкт VI (па-лацінску: Benedictus PP. VII; Рым, Папская вобласьць — 10 ліпеня 983, Рым, Папская вобласьць) — папа рымскі з кастрычніка 974 па сваю сьмерць у ліпені 983 году. Бэнэдыкт нарадзіўся ў Рыме ў сям’і Давіда, брата Альбэрыка II Спалецкага. Да свайго абраньня на папскі сталец служыў эпіскапам Сутры[3].

Быў абраны папам рымскім духавенствам і народам у кастрычніку 974 году пад уплывам Сыка, імпэрскага пасланьніка імпэратара Атона II. Па сутнасьці ён стаў кампрамісным кандыдатам на замену антыпапы Баніфацыюса VII, які меў дачыненьне да сьмерці папы Бэнэдыкта VI. Баніфацыюс узурпаваў пантыфікат і на працягу месяца рабаваў Ватыкан, а затым зьбег у Канстантынопаль[4]. Бэнэдыкт супрацьстаяў Баніфацыюсу VII і ягоным прыхільнікам. Пасьля таго, як Бэнэдыкт трывала зацьвердзіўся на стальцу з дапамогай імпэратару, ён паспрабаваў скончыць практыку сыманіі (набыцьцё царкоўных пасадаў за грошы), якая ўзмацнілася і набыла шырокую папулярнасьць у Касьцёле[3]. У сакавіку 981 году Бэнэдыкт старшыняваў на сынодзе ў саборы Сьвятога Пятра, на якім была забаронена практыка сыманіі. У верасьні 981 году ён жа склікаў Лятэранскі сынод.

Бэнэдыкт VII памёр у 984 годзе і быў пахаваны ў Санта-Крочэ-ін-Джэрусалемэ[4].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б autori vari Enciclopedia dei Papi (італ.) — 2000.
  2. ^ Catholic-Hierarchy.org (анг.)USA: 1990.
  3. ^ а б Mann, Horace. «Pope Benedict VII». The Catholic Encyclopedia Vol. 2. New York: Robert Appleton Company, 1907. 7 November 2017
  4. ^ а б De Montor, Artaud. «The Lives and Times of the Popes», The Catholic Publication Society of New York, 1911.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Бэнэдыкт VII (папа рымскі)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў