Лацінская мова

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Лацінская мова
lingua Latina
Ужываецца ў Ватыкан
Рэгіён Ляцыюм (першапачаткова),
Апэніны
Рымская імпэрыя і пазьнейшая Эўропа (падчас росквіту)
Колькасьць карыстальнікаў
Клясыфікацыя Індаэўрапейская сям'я
Афіцыйны статус
Афіцыйная мова ў Ватыкане,
Мальтыйскім Ордэне
Рэгулюецца Папская акадэмія лаціны[d]
Статус: 9 Second language only[d][1]
Пісьмо лацінскае пісьмо і лацінскі альфабэт[d]
Коды мовы
ISO 639-1 la
ISO 639-2(Б) lat
ISO 639-2(Т) lat
ISO 639-3 lat
SIL LTN

Лаці́нская мо́ва, лаці́на (саманазва: lingua Latina) — мёртвая мова лаціна-фаліскай групы італійскай галіны індаэўрапейскай сям'і моваў, якая ў часы свайго росквіту, спрычыненага ранейшай да гэтага раманізацыяй Заходняй Эўропы, учыніла вялікі ўплыў на многія мовы сьвету.

Афіцыйная мова Ватыкану, Мальтыйскага ордэну і часткова каталіцкай царквы. Выкарыстоўваецца ў біялёгіі і мэдыцыне. Альфабэт — лацінскі. Паводле граматычнага ладу — флектыўная.

На лаціне размаўляла племя лацінаў у вобласьці Ляцыюм (Latium), у заходняй частцы сярэдняй Італіі. Першыя старажытныя пісьмовыя помнікі датуюцца 6-м стагодзьдзем да нашай эры. Напрыканцы ІІ ст. да н.э. стала дзяржаўнай мовай Рымскай рэспублікі (пазьней аднайменнай імпэрыі), у тым ліку заваяваных тэрыторыяў — Брытаніі, Дакіі, дзе як дзяржаўная мова ўплывала на тамтэйшыя мясцовыя мовы (кельцкія, ібэрыйскія, германскія і г.д.). У выніку на пэрыфэрыі Рымскай імпэрыі фармаваліся дыялекты лацінскай мовы (вульгарная лаціна), якія ў некаторых рэгіёнах выцесьнілі папярэднія карэнныя мовы (напрыклад, у Галіі і Дакіі) і разьвіліся ў новыя мовы на аснове лацінскай. Гэтыя мовы аб’ядноўвае агульнае паходжаньне ад лаціны, яны аб’ядноўваюцца як мовы раманскай групы. Найбольш прадстаўнічымі раманскімі мовамі зьяўляюцца гішпанская, француская, партугальская, італьянская ды румынская мовы.

У Сярэднявеччы лаціна сталася ў Эўропе міжнароднай мовай навукі, адукацыі, філязофіі й дыпляматыі. На ёй пісалі Ісак Ньютан, Томас Мор, Мікалай Капэрнік, Мікола Гусоўскі. Яе добра ведалі Францішак Скарына і Сымон Будны. У часы Адраджэньня беларуская моладзь Вялікага Княства Літоўскага вучылася ва ўнівэрсытэтах Заходняй Эўропы, вывучаючы ў іх лацінскую мову.

Пра ўплыў лацінскай мовы на беларускую сьведчаць шматлікія запазычаныя словы: адукацыя, аркуш, водар, гонар, літара, мэта, статут і г.д.

Па сёньняшні дзень лацінская мова выкарыстоўваецца для абазначэньня дыягназаў, лекаў у мэдычнай дакумэнтацыі, для абазначэньня біялягічных відаў. Лацінскія афарызмы часам выкарыстоўваюцца ў кніжнай мове.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Ethnologue (анг.) — 25, 19 — Dallas, Texas: SIL International, 2022. — ISSN 1946-9675