Вікіпэдыя:Праект:Віківясна-2024
«Віківясна-2024» — штогадовае мерапрыемства, якое ладзяць вікімэдыйцы і вікіпэдысты Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы ў падтрымку стварэньня артыкулаў пра кожную краіну рэгіёну ў кожным з разьдзелаў Вікіпэдыі.
Мэта «Віківясны» — у аб’яднаньні мясцовых высілкаў дзеля зьбіраньня і распаўсюду вольных зьвестак пра гісторыю, культуру, традыцыі і людзей у кожным куточку рэгіёну; у пашырэньні ўзаемнага прызнаньня і разуменьня; у глябальным павелічэньні колькасьці і якасьці вольных ведаў пра ЦУЭ. Гэта асабліва надзённа, бо ў найноўшы час Цэнтральная і Ўсходняя Эўропа перажыла некалькі сумных вёснаў, якія скончыліся непаразуменьнем, раздраем і расчараваньнем.
Традыцыйна мерапрыемства адбываецца з 21 сакавіка да 31 траўня. У гэты час у разьдзелах-удзельніках Вікіпэдыі ладзяцца асобныя конкурсы ў напісаньні і паляпшэньні артыкулаў датычна гісторыі, культуры і выбітных асобаў кожнай краіны-ўдзельніцы Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы. Падрабязьней наконт прадметаў артыкулаў глядзіце графік з тыднёвымі сьпісамі артыкулаў. Конкурсы на месцах ладзяцца мясцовымі прадстаўнікамі, і кожная супольнасьць мае ўласныя правілы, каб улічыць мясцовыя ўмовы. Сувязныя зьвесткі мясцовых каардынатараў знаходзяцца на старонцы кантактаў. Мясцовыя дружыны прапануюць сьпісы артыкулаў пра свае краіны, якія яны хочуць бачыць перакладзенымі на ўсе магчымыя мовы ЦУЭ, чым і зоймуцца рэдактары іншых разьдзелаў. Тым часам, удзельнікі конкурсу змогуць самі абраць прадмет, наконт якога яны хочуць стварыць артыкулы пра пэўную краіну ЦУЭ.
Чым больш удзельнікаў — тым цікавей. Калі падчас конкурсу далучацца новыя краіны Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы, мясцовыя арганізатары дапоўняць сьпіс задачаў — і ў добры шлях!
- Напісаць і палепшыць як мага больш артыкулаў на падставе крыніцаў.
- Пазначаць кожны новы і палепшаны артыкул ці шаблён, зьвязаны з краінамі ЦУЭ і напісаны з 21 сакавіка па 31 траўня, адпаведна запоўненым шаблёнам {{Артыкул Віківясны-2024}} у абмеркаваньні да яго.
- Пісаць артыкулы ў адпаведны з графікам тыдзень датычна пазначанай у ім краіны або прадмету, каб прыняць удзел у спаборніцтве. Пры гэтым, цягам «Віківясны» па-за конкурсам улічваюцца ўсе артыкулы пра краіны Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы.
Вікіпэдыст (-ка) | Спосаб удзелу |
---|---|
Stary Jolup (гутаркі) | стварэньне артыкулаў |
Dymitr (гутаркі) | паляпшэньне і стварэньне артыкулаў |
097ллл (гутаркі) | паляпшэньне і стварэньне артыкулаў |
Ясамойла (гутаркі) | паляпшэньне і стварэньне допісаў |
Пытаньні і адказы[рэдагаваць крыніцу]
Што такое «Віківясна»?
- «Вясна Вікімэдыі ЦУЭ» — грамадзкі конкурс у рэдагаваньні артыкулаў, арганізаваны дабраахвотнікамі руху «Вікімэдыі» і вікіпэдыстамі з краінаў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы. Ідэя праекту заснаваная на пасьпяховым досьведзе міжнароднай супрацы некалькіх моўных разьдзелаў Вікіпэдыі на мовах ЦУЭ.
Які абсяг праекту?
- У цэлым прымальныя ўсялякія энцыкляпэдычна значныя прадметы, якія датычаць Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы. Напрыклад гэта можа быць славацкая кухня і сэрбская гісторыя, вугорская геаграфія і летувіскія рэкі, эстонскія нацыянальныя паркі і ўкраінская гаспадарка, а таксама румынскія пячоры.
Хто займаецца арганізацыяй мерапрыемства?
- Конкурс ладзіцца на міжнародным узроўні пасярэдніцтвам асобных аддзелаў Фундацыі «Вікімэдыя», вікіпэдыйных супольнасьцяў і асобных рэдактараў праектаў «Вікімэдыі». Падрыхтоўкай і каардынацыяй праекту займаецца міжнародная дружына.
Як адбываецца супраца па тэматыцы конкурсу?
- Міжнародная дружына ладзіць віртуальныя сустрэчы пры пасярэдніцтве рэтрансьляванага інтэрнэт-чату і Тэлеграму. Існуе таксама суполка ў Фэйсбуку.
Дзе знаходзяцца сьпісы артыкулаў?
- Удзельнікі вольныя самі абіраць любы артыкул любой тэматыкі, калі ён тычыцца краінаў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы або скарыстаць прапанаваны сьпіс, створаны асобна для кожнай краіны-ўдзельніцы спаборніцтва. Прыведзены сьпіс не абавязковы, аднак служыць пералікам найбольш істотных прадметаў пра краіну, складзеных прадстаўнікамі гэтай краіны.
Калі афіцыйны пачатак конкурсу?
- Конкурс афіцыйна пачынаецца 21 сакавіка і цягнецца да 31 траўня 2024 году. Сьпіс датаў, у якія ствараем артыкулы пра асобныя краіны, знаходзіцца на старонцы ў Мэта-Вікі.
Якім чынам вядзецца падлік унёску?
- Усе ахвотныя дадаюць створаныя і палепшаныя артыкулы ў сьпіс, а ў абмеркаваньне да іх — шаблён {{Артыкул Віківясны-2023}}. Хоць гэта і не абавязкова, аднак дазваляе адсачыць ваш унёсак і запэўнівае, што створаныя артыкулы адносяцца да конкурсу.
Якія будуць узнагароды?
- У 2022 годзе ў бюджэце гранта згадваліся па «400 эўраў» на «ўзнагароды на мясцовым узроўні», у тым ліку для «Вікісупольнасьці Беларусі». Пры захаваньні гэтых умоваў узнагародамі будуць за найбольшы лік створаных артыкулаў падарункавыя сэртыфікаты на 200 і 100 эўраў за 1-е і 2-е месцы адпаведна, за найбольшы лік палепшаных артыкулаў — на 100 эўраў.
Створаныя артыкулы[рэдагаваць крыніцу]
- Украіна, Турэччына, міжнародныя/культура
-
- 21 сакавіка
- (5116) Доўнары — Stary Jolup
- (4123) Мішэль Вайлд — Ясамойла
- (5022) Гарганы — Stary Jolup
- (6149) Вялікая Сівуля — Stary Jolup
- (8193) Бранка Чопіч — Stary Jolup
- (4722) Ỿ — 097ллл
- 22 сакавіка
- (5280) Віктар Цыганкоў — Dymitr
- (5648) Ꝣ — 097ллл
- (3222) Каплічка на гары Біруты (карціна Казімера Альхімовіча) — Riwai
- 23 сакавіка
- (7975) Ģ — 097ллл
- (9449) О̂ — 097ллл
- (14 560) Таварыства аматараў старажытнасьці і этнаграфіі ў Вільні — Riwai
- (10 111) Зыгмунт Нагродзкі — Riwai
- (18 256) Сьпіс сысуноў Малдовы — Sehrg
- (10 256) Тэракт у «Крокус Сіці Холе» — Ясамойла
- (12 614) Юлія Саніна — Stary Jolup
- (11 748) Бабілён’13 — Stary Jolup
- (6062) Янка-магільнік — Riwai
- (7558) Хроніка ўсяго сьвету — Riwai
- (21 323) Алегорыя пячоры — Riwai
- 24 сакавіка
- (7526) Віталь Міколенка — Dymitr
- (15 629) Міхаіл Кацюбінскі — Stary Jolup
- (10 273) Арцём Доўбік — Dymitr
- (6406) Георгі Судакоў — Dymitr
- (13 142) Радыяцыйнае заражэньне ў Краматорску — 097ллл
- (2941) Музэй прафэсійнай мастацкай мініятуры Генрык Ян Даміняк у Тыхах — Robertinores
- (15 306) Энэргаатам — W
- (7470) Уладзімер Віньнічэнка — Stary Jolup
- (3500) Мікалай Амосаў — Stary Jolup
- (13 254) Марыя Занькавецкая — Stary Jolup
- 25 сакавіка
- (6817) Кабінэт міністраў Украіны — Stary Jolup
- (3084) Вольга Харлан — Stary Jolup
- 26 сакавіка
- (2807) Харугва Львоўскай гарадзкой рады — Stary Jolup
- (9322) Герб Львова — Stary Jolup
- (19 118) Кацярына Білакур — Stary Jolup
- 27 сакавіка
- (8816) Юсуф Языджы — Dymitr
- (3821) Сьцяг Кіева — Stary Jolup
- (12 761) Герб Кіева — Stary Jolup
- (11 016) Панграма — Taravyvan Adijene
- (8994) Феафан Пракаповіч — Stary Jolup
- Казахстан, Грэцыя, Альбанія / Гісторыя
- 28 сакавіка
- (13 965) Тэнгрыянства — Stary Jolup
- (5140) Камза — Stary Jolup
- (5404) Паградэц — Stary Jolup
- 29 сакавіка
- (4842) Люшня — Stary Jolup
- (5588) Саранда — Stary Jolup
- (5068) Кавая — Stary Jolup
- (2106) Тэсалійскі ўнівэрсытэт — Stary Jolup
- 31 сакавіка
- (1565) Байкавыя могілкі — Євдоким
- (3855) Кіфісія — Dymitr
- (4235) Агрыніён — Dymitr
- (1428) Эталійская ліга — Dymitr
- (5658) Драма (горад) — Dymitr
- (2203) Чаміка — Stary Jolup
- (2134) Клефты — Stary Jolup
- (2082) Арматолы — Stary Jolup
- (2305) Матракі — Stary Jolup
- (4127) Іянічныя астравы — Stary Jolup
- (2149) Кефалінія — Stary Jolup
- (3105) Аляксандар Даўжэнка — Євдоким
- 1 красавіка
- (5797) Закінт — Stary Jolup
- (2379) Кітыра — Stary Jolup
- 2 красавіка
- (3331) Паксас — Stary Jolup
- (4291) Напад на карабель «Горад Пор» — Ясамойла
- (3246) Леўкас — Stary Jolup
- (1798) Акарнанія — Stary Jolup
- (2193) Арцкая затока — Stary Jolup
- (2144) Патраская затока — Stary Jolup
- (6175) Каралеўства Грэцыя — Stary Jolup
- 3 красавіка
- (1981) Карынцкая затока — Stary Jolup
- (1504) Карынцкі пярэсмык — Stary Jolup
- Азэрбайджан, Паўночная Македонія і Эстонія / геаграфія і ежа
- 4 красавіка
- (7518) Арганізацыя сувязі Грэцыі — W
- 6 красавіка
- (5236) Сацыял-дэмакратычны зьвяз Македоніі — Dymitr
- (9300) Нутраная македонская рэвалюцыйная арганізацыя — Дэмакратычная партыя за македонскае нацыянальнае адзінства — Dymitr
- (3095) Дэмакратычная унія за інтэграцыю — Dymitr
- (4310) Зоран Заеў — Dymitr
- (7229) Нікала Груеўскі — Dymitr
- (2591) Эстонскі драматычны тэатар — Ясамойла
- (2379) Талінфільм — Ясамойла
- (1643) Эвэ Ківі — Ясамойла
- 7 красавіка
- (5565) Талат Джафэры — Dymitr
- (3703) Трэці тон (літара) — 097ллл
- 8 красавіка
- (5924) Вітамінка — W
- (3884) Габала — Dymitr
- 10 красавіка
- (9437) Нацыянальная опэра «Эстонія» — Ясамойла
- (7053) Тэатар Эстоніі — Ясамойла
- (1403) Талінскі гарадзкі тэатар — Ясамойла
- (927) Эстонскі лялечны тэатар — Ясамойла
- (1229) Расейскі тэатар Эстоніі — Ясамойла
- (1811) Тэатар фон-Краля — Ясамойла
- Сэрбія, Румынія і Малдова / навука, правы чалавека
- 11 красавіка
- (4960) Кадрыя Нурмамбэт — Ясамойла
- (6855) Дэклярацыя аб незалежнасьці Рэспублікі Малдова — Ясамойла
- (1847) Парнаграфія ў Сэрбіі — Ясамойла
- (1171) Гексар — Ясамойла
- 13 красавіка
- (1244) Валунтар — Dymitr
- 14 красавіка
- (7210) Рэзван Марын — Dymitr
- (10 209) Аляксандру Чыкылдэў — Dymitr
- (7538) Крыстыян Маня — Dymitr
- (4562) Дэніс Ман — Dymitr
- (4964) Дарыюс Алару — Dymitr
- (10 827) Марчэл Чалаку — Dymitr
- (8639) Нікалае Чукэ — Dymitr
- (3381) Парнаграфія ў Румыніі — Ясамойла
- (2427) Парнаграфія ў Малдове — Ясамойла
- (1306) Сацыялістычная Рэспубліка Румынія — Ясамойла
- (2719) Леа Лексіс — Ясамойла
- 15 красавіка
- (3561) Цэнтральная Сэрбія — Stary Jolup
- (6352) Аўтаномны край Косава і Мятохія — Stary Jolup
- 16 красавіка
- (5593) Страхіня Паўлавіч — Dymitr
- (6476) Андрыя Жыўкавіч — Dymitr
- (4702) Саша Лукіч — Dymitr
- (2555) Памораўская акруга — Stary Jolup
- (2997) Шумадыйская акруга — Stary Jolup
- (3154) Раская акруга — Stary Jolup
- (10 237) Сэрбіявоз — W
- (2495) Расынская акруга — Stary Jolup
- 17 красавіка
- (4216) Ігар Кабілянскі — Stary Jolup
- (5156) Трстэнік — Stary Jolup
- (4701) Аранджалавац — Stary Jolup
- Славаччына, Вугоршчына і Косава / адукацыя, грамадзтва
- 18 красавіка
- (19 549) Гран-пры Вугоршчыны — Taravyvan Adijene
- (3235) Сем апосталаў Баўгарыі — Stary Jolup
- (5611) Прашаўскі сабор — Stary Jolup
- (2296) Сітна (Шцьяўніцкія горы) — Stary Jolup
- 19 красавіка
- (3235) Антынарманізм — Kazimier Lachnovič
- 20 красавіка
- 21 красавіка
- (13 237) Стэланціс Славаччыны — W
- (4312) Кралёва Голя — Stary Jolup
- (6823) Канстытуцыйны суд Славаччыны — Stary Jolup
- (3445) Пітсбурскае пагадненьне — Stary Jolup
- (10 234) Дыяніз Ілкавіч — Taravyvan Adijene
- 22 красавіка
- (9299) Zuzana (зброя) — Taravyvan Adijene
- (6269) Кліўлэндзкае пагадненьне — Stary Jolup
- (9027) Ян Стрэлаў — Stary Jolup
- (4904) Юрай Слафкоўскі — Dymitr
- (6578) Сьпіска капітула — Stary Jolup
- 23 красавіка
- (3321) Зафіра — Ясамойла
- (2516) Роксі Пантэр — Ясамойла
- (3744) Кові (рэжысэр) — Ясамойла
- (2089) Усеагульная энцыкляпэдыя Самуэля Аргельбранда — Kazimier Lachnovič
- (4518) Томаш Суслаў — Dymitr
- (4771) Ондрэй Дуда — Dymitr
- (3468) Базыліка Сьвятога Эгідыя — Stary Jolup
- (3916) Дэніс Ваўра — Dymitr
- 24 красавіка
- (6205) Андраш Шэфэр — Dymitr
- (9991) Домінік Собаслаі — Dymitr
- (5304) Касьцёл Сьвятога Духа (Жэгра) — Stary Jolup
- (6890) Катэдра сьвятога Марціна (Сьпіска капітула) — Stary Jolup
- (4000) Праглас — Stary Jolup
- (4487) Роланд Шалаі — Dymitr
- Башкартастан, татары і Харватыя / жанчыны, культура
- 25 красавіка
- (4487) Прэзыдэнцкія выбары ў Славаччыне 2024 году — Vasyl` Babych
- (6262) Борна Соса — Dymitr
- (5985) Нефцякамск — Stary Jolup
- (5357) Людміла Пайдушакава — Taravyvan Adijene
- (9124) Марыё Пашаліч — Dymitr
- (6924) Акцябарскі (Башкартастан) — Stary Jolup
- (8254) Харвацкая дэмакратычная садружнасьць — Dymitr
- 26 красавіка
- (2458) Поліцкі статут — Stary Jolup
- (6310) Часаў Яр — Taravyvan Adijene
- (4974) Канстытуцыя Баўгарыі — Taravyvan Adijene
- (5326) Нікала Ўлашыч — Dymitr
- (4102) Руслан Кашулінскі — Vasyl` Babych
- 27 красавіка
- (5870) Ансамбаль імя Ф. Гаскарава — Ясамойла
- 28 красавіка
- (13 049) Пераварот 9 верасьня — Taravyvan Adijene
- (9625) Чакавец — Stary Jolup
- (5666) Мурска Срэдзішчэ — Stary Jolup
- (7414) Анжэлка Марціч — Stary Jolup
- (3611) Наста Ройц — Stary Jolup
- 29 красавіка
- (5666) Атлянтычная група — W
- (4244) Сацыял-дэмакратычная партыя Харватыі — Dymitr
- (4017) Шылаплаві — Taravyvan Adijene
- (9456) Люцыя Попава — Taravyvan Adijene
- 30 красавіка
- (7898) Гран-пры Азэрбайджану — Taravyvan Adijene
- (3761) Ролянд Рацэнбэргер — Taravyvan Adijene
- (1838) Міжнародны аэрапорт Уфа — Ясамойла
- (1551) Міхаіл Зічы — Ясамойла
- (1827) Спліцкі ўнівэрсытэт — Dymitr
- (5904) Сусеград — Stary Jolup
- (5950) Харвацкі гістарычны музэй — Stary Jolup
- 1 траўня
- (3239) Іраклі Чарквіяні — TendaKlisi
- (3704) Парнаграфія ў Харватыі — Ясамойла
- (4956) Фалькуша — Stary Jolup
- (5461) Коміжа — Stary Jolup
- (3761) Харкаўская тэлевежа — Taravyvan Adijene
- Польшча, Сэрбская Рэспубліка і Босьнія і Герцагавіна / міжнародныя дачыненьні, музыка
- 2 траўня
- (5184) Марцін Булка — Dymitr
- (5447) Якуб Пятроўскі — Dymitr
- (2606) Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла (Дэмбна) — Taravyvan Adijene
- (1288) Шыман Галоўня — Taravyvan Adijene
- (7084) ГКС Тыхы — Dymitr
- 3 траўня
- (4032) Пшамыслаў Франкоўскі — Dymitr
Палепшаныя артыкулы[рэдагаваць крыніцу]
- Украіна, Турэччына, міжнародныя/культура
-
- 21-27 сакавіка
- Паўло Тычына — Ясамойла
- Джулія Тэйлар — Ясамойла
- Станіслаў Яроцкі — Riwai
- Адам Міцкевіч — Riwai
- Юльян Бакшанскі — Riwai
- Эўрыпід — SergeiSEE
- Анталья — Dymitr
- Рыгор Скаварада — Taravyvan Adijene
- 28 сакавіка-3 красавіка
- Кернаў — Kazimier Lachnovič
- Харомнае — Дамінік
- 4-10 красавіка
- Куманава — Dymitr
- Скоп’е — Dymitr
- Прылеп — Dymitr
- Сэрбія, Румынія і Малдова, навука, правы чалавека
-
- 11-17 красавіка
- Краёва — Ясамойла
- Плаешць — Dymitr
- Славаччына, Вугоршчына і Косава / адукацыя, грамадзтва
- 18-24 красавіка
- Аляксандар Мароз — Vasyl` Babych
- Парнаграфія ў Вугоршчыне — Ясамойла
- Сафі Эванс — Ясамойла
- Башкартастан, татары і Харватыя / жанчыны, культура
- 25 красавіка-1 траўня
- Вена — Dymitr
- Махачкала — Taravyvan Adijene
Створаныя шаблёны[рэдагаваць крыніцу]
- {{Тэатры Таліна}} — Ясамойла
- {{Баўгарыя ў тэмах}} — Taravyvan Adijene
Заўвага[рэдагаваць крыніцу]
Пазначаныя курсівам артыкулы не бяруць удзелу ў конкурсе.
Тэрмін: 21 сакавіка — 31 траўня 2024году.
Дні | Краіна ці мова і прадмет |
21—27 сакавіка | Турэччына, Украіна і міжнародны; культура |
28 сакавіка — 3 красавіка | Казахстан, Грэцыя і Альбанія; гісторыя |
4—10 красавіка | Азэрбайджан, Паўночная Македонія і Эстонія; геаграфія і ежа |
11—17 красавіка | Сэрбія, Румынія і Малдова, навука, правы чалавека |
18—24 красавіка | Славаччына, Вугоршчына і Косава, адукацыя, грамадзтва |
25 красавіка — 1 траўня | Башкартастан, татары і Харватыя; жанчыны, культура |
2—8 траўня | Польшча, Сэрбская Рэспубліка і Босьнія і Герцагавіна; міжнародныя дачыненьні, музыка |
9—15 траўня | Славенія, Латвія, Летува і эрзя; эканоміка, архітэктура |
16—22 траўня | Расея, вырусы, Армэнія, Аўстрыя; моладзь, культура |
23—31 траўня | Грузія, Мальта і крымскія татары; традыцыі, ежа |
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць крыніцу]
У Вікісховішчы можна знайсьці мультымэдыйныя матэрыялы па тэме: |
- «Віківясна-2024» на Мэта-Вікі
- Статыстыка па артыкулах са сьпісаў
- «Віківясна» у Facebook
- «Віківясна» у X