Бранка Чопіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Бранка Чопіч
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 1 студзеня 1915(1915-01-01)[1][2][3]
Памёр 26 сакавіка 1984(1984-03-26)[1][2][3] (69 гадоў)
Пахаваны
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пісьменьнік, паэт, дзіцячы пісьменьнік, драматург, сцэнарыст
Мова сэрбская[5]
Узнагароды

Бра́нка Чо́піч (па-сэрбску: Бранко Ћопић; 1 студзеня 1915, в. Хашані, Босьнія і Герцагавіна — 26 сакавіка 1984, Бялград, Сэрбія) — сэрбскі пісьменьнік. Сябра Сэрбскай акадэміі навук і мастацтваў (1967), сябра Акадэміі навук Босьніі і Герцагавіны (1973).

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Скончыў у 1940 годзе Бялградзкі ўнівэрсытэт. Друкаваўся з 1929 году.

У апошнія гады Бранка Чопіч адчуваў сябе адзінокім. Ён быў падвергнуты сацыяльнай ізаляцыі — не было кніжных або журналісцкіх публікацый. Незадоўга да сьмерці ён баяўся, што зусім апынецца без сродкаў да існаваньня. Гэтак жа Чопіч заўважаў за сабой пастаянны нагляд органаў бясьпекі. Акрамя таго пагоршылася здароўе. Усё разам прывяло да зацяжной дэпрэсіі.

Пад уплывам гэтага настрою уночы на 26 сакавіка 1984 году ён кінуўся з вядучага праз Саву Моста братэрства і адзінства, вядомага на той момант у народзе як Бранкаў мост — па вуліцы Бранка. Пасьля яго самагубства назва мосту набыло дадатковае, сумнае значэньне.

Творчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У зборніках «Пад Грмэчам» (1938), «Змагары і ўцекачы» (1939), «Горцы» (1940) і інш. выступіў як майстар рэалістычнай навэлы, адметнай гумарам. Раманы «Прарыў» (1952), «Глухі порах» (1957), зборнікі апавяданьняў «Прыгоды Нікалеціны Бурсача» (1956), «Сад у колеры мальвы» (1970) пра антыфашысцкую барацьбу югаслаўскага народу. У раманах «Не сумуй, бронзавая варта» (1958), «Восьмы наступ» (1964) — пра актуальныя праблемы пасьляваеннай рэчаіснасьці.

Аўтар зборнікаў паэзіі «Вогненнае нараджэньне айчыны» (1944), «Сьпеўны цвыркун» (1955), «Чароўны лес» (1962) і інш., якім уласьціва элегічнасьць. Аўтар твораў для дзяцей, п'есаў, кінасцэнарыяў.

Пераклады[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На беларускую мову асобныя яго вершы і апавяданьні пераклалі Уладзімер Паўлаў, Іван Чарота.

Бібліяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Зборнікі апавяданьняў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Под Грмечом (1938)
  • Борци и бјегунци (1939)
  • Планинци (1940)
  • Роса на бајонетима (1946)
  • Свети магарац (1946)
  • Сурова школа (1948)
  • Људи с репом (1949)
  • Одабране ратне рассказы (1950)
  • Изабране хумористичке приче (1952)
  • Љубав и смрт (1953)
  • Драги ликови (1953)
  • Доживљаји Николетине Бурсаћа (1955)
  • Дјечак прати змаја (1956)
  • Горки мед (1959)
  • Башта сљезове боје (1970)
  • Василиса и монах (1975)
  • Скити јуре зеца (1977)

Раманы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Пролом (1952)
  • Глуви барут (1957)
  • Не тугуј бронзана стражо (1958)
  • Осма офанзива (1964)
  • Делије на Бихаћу (1975)

П’есы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Огњено рађање домовине (1944)
  • Пјесме (1945)
  • Ратниково прољеће (1947)

Камэдыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Доживљаји Вука Бубала
  • Одумирање међеда

Дзіцячая літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • У свијету медвједа и лептирова (1940), апавяданьні
  • Приче партизанке (1944), апавяданьні
  • Пјесме пионирке (1945), паэзія
  • Бојна лира пионира (1945), паэзія
  • Дружина јунака (1945), апавяданьні
  • Бајка о сестри Ковиљки (1946), проза
  • Доживљаји кума Торбе (1946), апавяданьні
  • Вратоломне приче (1947), апавяданьні
  • Армија одбрана твоја (1947), паэзія
  • Сунчана република (1948), паэзія
  • Рудар и мјесец (1948), паэзія
  • «Дом ежа», Јежева кућица (1949), вершаваныя казкі
  • Приче испод змајевих крила (1950), апавяданьні
  • Пијетао и мачка (1952), апавяданьні
  • «Приключения кота Тоши», Доживљаји мачка Тоше (1954), казка
  • Распјевани цврчак (1955), паэзія
  • Лалај Бао, чаробна шума (1957), аэзія
  • Орлови рано лете (1957), раман
  • Босоного дјетињство (1957), апавяданьні
  • Партизанске тужне бајке (1958), апавяданьні
  • Вечерње приче, (1958), апавяданьні ў вершах
  • Дједа Тришин млин (1960), зборнік вершаў
  • Приче занесеног дјечака (1960), апавяданьні
  • Магареће године (1960), раман
  • Рибар и мачак (1960), паэзія
  • Славно војевање (1961), раман
  • Мјесец и његова бака (1962), паэзія
  • Чаробна шума (1962), паэзія
  • Битка у Златној долини (1963), раман
  • Крава са дрвеном ногом (1963), апавяданьні
  • Приче за најмлађе (1963), апавяданьні
  • Шаров у земљи бајки (1964), апавяданьні
  • Мала моја из Босанске Крупе (1971), паэзія
  • Глава у кланцу, ноге на вранцу (1971), аповесьць
  • Лијан води караване (1975), апавяданьні

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Беларускія пераклады[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Поціск рукі. Мн., 1991;

Вонкавыя пасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Бранка Чопічсховішча мультымэдыйных матэрыялаў