Антынарманізм

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Антынарманізм — навукова зьняпраўджаная[1][2] расейская тэорыя адмаўленьня германскага (скандынаўскага) уплыву на гістарычных русінаў, паводле якой Русь («Старажытнаруская дзяржава») — гэта твор ўсходніх славянаў зь нязначнымі дадаткамі іншых народаў[3].

Мае пашырэньне, сярод іншага, у шырокіх масах расейцаў, калянавуковым асяродзьдзі, псэўдагістарычных структурах і ў славянскім нэапаганстве[4].

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Узьнік у XVIII стагодзьдзі ў зьвязку з змаганьнем Расейскай імпэрыі за панаваньне на Балтыцы, калі вараскае (скандынаўскае) паходжаньне не задавальняла расейскія ўлады[5]. Іншым чыньнікам узьнікненьня антынарманізму стаў распачаты ў ХVIII стагодзьдзі працэс «вынаходзтва нацыяў» і іх гісторыі, у які ўлучаліся ўяўленьні пра «гістарычныя карані», а валадарам мінулага надавалася «правільная» нацыянальнасьць; у гэтым выпадку галоўным было давесьці «славянства» першых рускіх князёў[6]. Апроч таго, адэпты антынарманізму імкнуліся давесьці глыбокую старажытнасьць і спрадвечную высокую цывілізаванасьць славянаў і расейцаў, якія не саступалі народам Заходняй Эўропы і мелі права на роўнае зь імі месца ў сусьветнай гісторыі і сусьветнай супольнасьці[7].

Уздымаўся расейскім грамадзтвам у найбольш цёмныя пэрыяды расейскай гісторыі: часы паразаў у Крымскай і Расейска-японскай войнах, сталінскага тэрору, пуцінскага рашызму[8].

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Плавінскі М. Навуковы каталог «Скандынаўскія старажытнасці Паўднёвай Русі» // Acta Archaeologica Albaruthenica. Vol. VІІІ. — Менск, 2012. С. 123.
  2. ^ Гелагаеў А. Новая кніга «Ваяры Беларусі» распавядзе школьнікам пра дружыннікаў і зброю X—XI стагоддзяў, Белсат, 6 верасьня 2018 г.
  3. ^ Семянчук Г. Пачаткі дзяржаватворчых працэсаў на тэрыторыі Беларусі ў ІХ — пачатку ХІ ст. // Гадавік Цэнтра Беларускіх Студыяў / Варшаўскі Універсітэт, Студыюм Еўропы Усходняй. № 1, 2015. С. 15.
  4. ^ Шнирельман В. А. Арийский миф в современном мире / Российская академия наук, Институт этнологии и антропологии имени Н. Н. Миклухо-Маклая. Т. 1. — М., 2015. С. 132, 165, 138, 223—224, 257, 289, 362—366, 384, 389, 405—406.
  5. ^ Петрухин В. Я. Русь в IX—X веках. От призвания варягов до выбора веры. — 2-е изд. — М., 2014. С. 137.
  6. ^ Савельева И. М., Полетаев А. В. Национальная история и национализм // Вестник Российского университета дружбы народов. Серия: История России. № 2 (6), 2006. С. 25.
  7. ^ Шнирельман В. А. Арийский миф в современном мире / Российская академия наук, Институт этнологии и антропологии имени Н. Н. Миклухо-Маклая. Т. 1. — М., 2015. С. 100, 102.
  8. ^ «Старажытнарускія» эцюды ад Генадзя Семенчука, Новы час, 3 красавіка 2019 г.