Тэрарызм

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Тэрарызм (па-лацінску: terror — жах) — грамадзкая небясьпечная дзейнасьць, якая складаецца ў сьвядомым, мэтанакіраваным ужываньні ґвалту шляхам захопу закладнікаў, падпалаў, забойстваў, катаваньняў, выбухаў, запалохваньня насельніцтва і орґанаў улады або зьдзяйсьненьня іншых замахаў, на жыцьцё або здароўе ні ў чым не вінаватых людзей або пагрозы зьдзяйсьненьня злачынных дзеяньняў з мэтай дасягненьня сваіх мэтаў.

Агулам прынята, што дзеяньні, зьдзейсьненыя падчас вайны, у прыватнасьці партызанскі рух, не кваліфікуюцца як тэрарыстычныя.

Тэрор і тэрарызм[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Неабходна адрозьніваць два роднасных, але розных, паняцьця — тэрор і тэрарызм. Тэрор — гэта ґвалт улады зь яе дзяржаўным апаратам супраць народу з мэтай прыгнечаньня ня толькі апазыцыі, але і ўсёй грамадзкасьці, з мэтай выкліку жаху і пакіданьня думак аб супраціве. Іншымі словамі, тэрор — гэта ґвалт з боку моцнага. Упершыню сыстэмны палітычны тэрор быў разгорнуты якабінцамі падчас Францускай рэвалюцыі.Іх ідэаляґічнымі нашчадкамі былі бальшавікі, якія разгарнулі чырвоны тэрор з мэтай прыгнечаньня палітычнай апазыцыі і распаўсюджваньня сваёй улады за межы захопленых імі Пецярбургу і Масквы. Ахвяры ўладнага тэрору вылічаюцца шматлікімі тысячамі і нават мільёнамі людзей.

Затое тэрарызм — гэта ґвалт «з боку больш слабага», ґвалт, які выходзіць ад апазыцыйных праслоек грамадзтва, радыкальна наладжаных і як правіла вельмі нешматлікіх. Тэрарызм носіць палітычную, сацыяльную або нацыянальную афарбоўку ў залежнасьці ад мэт сваіх носьбітаў. Тэрарызм як зьява перасьледуе дзьве асноўныя знакавыя мэты:

  • Першае — зьдзейсьніць ціск на орґаны ўлады, запалохаць, пасеяць страх і няўпэўненасьць.
  • Другой мэтай і ў той жа час прыкметай тэрарызму зьяўляецца выкліканьне спачуваньняў сваёй мэтавай аўдыторыі, гэта значыць той праслойцы грамадзтва, якая як лічыцца паддаецца прыгнёту або дыскрымінацыі, але саступае ў радыкальнасьці тэрарыстам. Такім чынам, тэрарызм немагчымы без таго, каб тэрарысты не абвясьцілі аб сваёй адказнасьці за ажыцьцёўлены акт ґвалту.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]