Георгі Судакоў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Георгі Судакоў
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 1 верасьня 2002(2002-09-01) (21 год)
Рост 1,77 м
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Шахтар
Нумар 10
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2021— Шахтар 63 (13)
Зборныя
2021— Украіна 13 (1)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
12 сакавіка 2024.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
21 сакавіка 2024.

Георгі Судакоў (па-ўкраінску: Георгій Судаков; нар. 1 верасьня 2002 году) — украінскі футбаліст, паўабаронца клюбу «Шахтар» і нацыянальнай зборнай Украіны.

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюбная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гулец прайшоў шэраг дзіцяча-юнацкіх школаў. У 2017 годзе далучыўся да акадэміі данецкага «Шахтара», у складзе якога гуляў у юнацкіх камандах. Напярэдадні матчу групавога раўнда Лігі чэмпіёнаў супраць мадрыдзкага «Рэалу» 21 кастрычніка 2020 году купа футбалістаў «Шахтара» выбыла праз каранавірус і ня здолела ўзяць удзел у матчы. У выніку галоўны трэнэр гарнякоў Луіш Каштру ўключыў Судакова ў заяўку на гульню. 18-гадовы дэбютант выйшаў на гульнявую пляцоўку ў канцы матча замест Дэнтыньню[1]. Дэбют у чэмпіянаце Ўкраіны адбыўся 24 кастрычніка 2020 году ў матчы супраць палтаўскай «Ворсклы» (1:1)[2]. Першы гол за данецкі клюб улучыў 30 кастрычніка 2020 году ў хатнім матчы Прэм’ер-лігі супраць «Марыюпаля» (4:1)[3]. З сэзону 2022—2023 гадоў стаў гульцом першай адзінаццатцы каманды. Паводле вынікаў апытаньня быў прызнаны найлепшым гульцом «Шахтара» 2023 году.

Міжнародная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

15 лістапада 2020 году атрымаў выклік у нацыянальную зборную Ўкраіны поруч з Аляксандрам Назаранкам і Сяргеем Булецаю праз траўмы Аляксандра Зінчанкі і Руслана Маліноўскага. 23 траўня 2021 году ў веку 18 гадоў дэбютаваў у складзе зборнай Украіны ў хатнім таварыскім матчы супраць зборнай Бахрэйну (1:1), выйшаўшы на замену на 46-й хвіліне замест Тараса Сьцепаненкі[4]. 1 чэрвеня 2021 году быў уключаны ў афіцыйную заяўку зборнай галоўным трэнэрам Андрэем Шаўчэнкам дзеля ўдзелу ў матчах чэмпіянату Эўропы 2020 году[5].

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Шахтар»:

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]