Часаў Яр

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Часаў Яр


Краіна: Украіна
Насельніцтва:
  • 12 500 чал. (2023)
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
КОАТУУ: 1410370600
Геаграфічныя каардынаты: 48°34′0″ пн. ш. 37°50′0″ у. д. / 48.56667° пн. ш. 37.83333° у. д. / 48.56667; 37.83333Каардынаты: 48°34′0″ пн. ш. 37°50′0″ у. д. / 48.56667° пн. ш. 37.83333° у. д. / 48.56667; 37.83333
Часаў Яр на мапе Ўкраіны
Часаў Яр
Часаў Яр
Часаў Яр
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://chasovrada.gov.ua/

Ча́саў Яр (па-ўкраінску: Часів Яр) — места ў Бахмуцкім раёне Данецкай вобласьці Ўкраіны. Адміністрацыйны цэнтар Часаваярскае мескае грамады. Насельніцтва 14 тыс. чал. (2011). Статус места атрымала ў 1938 року.

Геаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Места знаходзіцца за 10 км ад м. Бахмуту, за 65 км ад абласнога цэнтру.

У Часаваярскую мескую грамаду ўваходзяць 2 вёскі і 1 паселішча.

Мінуўшчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1859 року панскае сяло Грузкае (Пляшчэева), 16 дымоў, 114 жыхароў.

У часе Галадамору 1932—1933 рокаў загінулі 387 чалавек[1].

За савецкім часам у Часавым Яры быў найбольшы ва Ўкраіне і адзін з найбольшых у СССР камбінат вогнетрывалых вырабаў. Дзейнічалі таксама рамонтны, завод жалезабэтонных вырабаў, досьледна-экспэрымэнтальны.

9 ліпеня 2022 року расейскімі абстрэламі зьнішчаны мескі вакзал, пры гэтым некалькі ракетаў трапілі ў інтэрнат[2]. Загінулі 48 цывільных жыхароў[3].

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паводле зьвестак перапісу 2001 року, насельніцтва месца складала 16 767 асобаў.

Паводле стану на сакавік 2024 року ў Часавым Яры заставалася каля 790 чалавек. Пасьля эвакуацыі большасьць з 690 тых асобаў, што засталіся — пэнсыянэры[4].

Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вежа Шухава
  • Воданапорная вежа Шухава на тэрыторыі Часаваярскага вогнетрывалага камбінату.
  • Скіфскі курган.
  • Батанічны заказьнік «Рэдкадуб’е». Заснаваны ў 1972 року, налічвае больш за сотню дубоў векам ад 200 да 400 гадоў[5].

Дзейнічае краязнаўчы музэй.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Шаблён:Бахмуцкі раён Шаблён:Населеня пункты Данецкай вобласьці