Рышарлісан дэ Андрадэ

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рышарлісан дэ Андрадэ
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 10 траўня 1997(1997-05-10)[1][2] (26 гадоў)
Рост 184 см
Вага 71 кг
Пазыцыя нападнік
Клюбная інфармацыя
Клюб Тотэнгэм Готспур
Нумар 9
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2015—2016
2016—2017
2017—2018
2018—2022
2022—
Амэрыка Мінэйру
Флумінэнсі
Ўотфард
Эвэртан
Тотэнгэм Готспур
24 (9)
42 (9)
38 (5)
135 (43)
49 (11)
Зборныя
2018— Бразылія 48 (20)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
17 лютага 2024.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
18 кастрычніка 2023.

Рыша́рлісан дэ Андра́дэ (па-партугальску: Richarlison de Andrade; нар. 10 траўня 1997 году) — бразыльскі футбаліст, нападнік ангельскага клюбу «Тотэнгэм Готспур» і нацыянальнай зборнай Бразыліі.

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пачаў сваю прафэсійную кар’еру з клюбам «Амэрыка Мінэйру» ў 2015 годзе, здабыўшы з клюбам прасоўваньне у эліту, перш чым перайсьці ў «Флумінэнсі». У новым клюбе паступова здабыў месца ў асноўным складзе і стаўся адным з важных гульцоў дружыны. У розыгрышу Лігі Карыёка 2017 году нават быў улучаны ў зборную турніру[5]. «Флумінэнсі» ў тым розыгрышу заняў другі радок, саступіўшы чэмпіёнства «Фламэнгу». Сэзон 2017—2018 гадоў распачаў у складзе ангельскага «Ўотфарду», у якім правёў усе гульні чэмпіянату, адначыўшыся 5 галамі[6]. Дзякуючы такому сэзону гульца набыў іншы ангельскі клюб «Эвэртан», які выдаткаваў на футбаліста 35 млн фунтаў, пры тым, што за год за таго ўотфардзкі заплаціў за нападніка 11,2 млн фунтаў. У лівэрпульскім клюбе футбаліст правёў некалькі сэзон, пасьля чаго перайшоў да табару «Тотэнгэм Готспура» перад пачаткам сэзону 2022—2023 гадоў. Сума трансфэру склала 50 млн фунтаў з патэнцыйным павелічэньнем яшчэ на 10 млн фунтаў[7]. 20 жніўня 2022 году Рышарлісан адзачыўся галявым пасам у матчы супраць «Нотынггэму Форэст», які скончыўся зь лікам 0:2.

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Бразылія:

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]