Раду Дрэгушын

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Раду Дрэгушын
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 3 лютага 2002(2002-02-03) (22 гады)
Рост 191 см
Пазыцыя цэнтральны абаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Тотэнгэм Готспур
Нумар 6
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2021—2023
2021—2022
2022
2022—2023
2023—2024
2024—
Ювэнтус
Сампдорыя (арэнда)
Салернітана (арэнда)
Джэноа (арэнда)
Джэноа
Тотэнгэм Готспур
1 (0)
13 (0)
7 (0)
38 (4)
19 (2)
4 (0)
Зборныя
2022— Румынія 13 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
10 сакавіка 2024.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
21 лістапада 2023.

Ра́ду Дрэгушы́н (па-румынску: Radu Drăgușin; нар. 3 лютага 2002 году) — румынскі футбаліст, цэнтральны абаронца ангельскага клюбу «Тотэнгэм Готспур». Нарадзіўся ў спартовай сям’і, бо ягоныя бацькі займаліся баскетболам і валейболам. Ягоная сястра Мэйра ёсьць прафэсійнай баскетбалісткай[1].

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюбная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пачаў займацца футболам на радзіме ў клюбе «Спортул Студэнцэск» у веку 7 гадоў[1]. У 2018 годзе, не зважаючы на цікавасьць да хлопца з боку «Чэлсі», ПСЖ і мадрыдзкага «Атлетыка», абраў магчымасьць далучыцца да «Ювэнтуса», які выклаў 260 тысяч эўра[1]. Гуляў за моладзевыя каманды клюбу. У лістападзе 2020 году быў выкліканы да асноўнай дрыжыны Андрэа Пірлё да матчу супраць «Ляцыё», але на поле ў той гульні ня выйшаў. 2 сьнежня таго ж году згуляў за «Ювэнтус» у матчы Лігі чэмпіёнаў супраць украінскага «Дынама»[2]. Праз 11 дзён дэбютаваў у Сэрыі А, зьявіўшыся напрыканцы матчы супраць «Джэноа».

Наступныя некалькі гадоў быў арэндаваны «Сампдорыяй», «Салернітану» і, нарэшце «Джэнуа». З апошнім з памянёных клюбаў пагадніўся, склаўшы паўнавартасны кантракт у студзені 2023 году. Абаронца здабыў месца ў першай адзінаццатцы, згуляўшы 40 матчаў за клюб і дапамошы яму прасунуцца ў Сэрыю А. Свой першы гол у найвышэйшай лізе забіў 10 лістапада 2023 году, улучыўшы мяч у браму «Вэроны»[3].

Міжнародная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дрэгушын прыцягваўся да матчаў зборнай Румыніі розных узростаў. У сакавіку 2022 году ўпершыню быў выкліканы да складу нацыянальнай зборнай Румыніі. 25 сакавіка гэтага ж месяцу зьявіўся на пляцоўцы ў таварыскім матчы супраць зборнай Грэцыі[4]. У наступным стаў асноўным абаронцам каманды.

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Ювэнтус»:

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]