Фламэнгу Рыю-дэ-Жанэйру

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Фламэнгу
Поўная назва Clube de Regatas do Flamengo
Заснаваны 1895
Горад Рыю-дэ-Жанэйру, Бразылія
Стадыён Маракана
Умяшчальнасьць: 78 838
Прэзыдэнт Радолфу Ландым[d][1]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Сэрыя A
 · 2023 4 месца
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
flamengo.com.br (парт.)​ (анг.)

«Фламэ́нгу» (па-партугальску: Clube de Regatas do Flamengo) — бразыльскі футбольны клюб з гораду Рыю-дэ-Жанэйру. Быў заснаваны ў 1895 годзе як вясьлярскі клюб і згуляў свой першы афіцыйны матч у 1912 годзе. Традыцыйнымі для «Фламэнгу» ёсьць чырвона-чорныя паласатыя кашулі зь белымі шортамі, а таксама чырвона-чорныя паласатыя шкарпэткі. Свае хатнія матчы «Фламэнгу», як правіла, праводзіць на стадыёне Маракана, які таксама зьяўляецца нацыянальным стадыёнам зборнай Бразыліі. «Фламэнгу» зарэкамэндаваў сябе як адзін з самых пасьпяховых спартовых клюбаў Бразыліі ў XX стагодзьдзі, атрымаўшы шэраг перамог у Лізе Карыёка, галоўным спаборніцтве штату Рыю-дэ-Жанэйру. Пасьля стварэньня чэмпіянату Бразыліі ў 1959 годзе «Фламэнгу» працягваў пасьпяховыя выступы, ня толькі на ўзроўні штату, але і на нацыянальным узроўні. У 1981 і 2019 гадох клюб станавіўся ўладальнікам Кубку Лібэртадорэс, галоўным клюбым першынстве Паўднёвай Амэрыцы. У 1981 годзе «Фламэнгу» стаў уладальнікам Міжкантынэнтальнага кубку, калі з буйным лікам атрымаў перамогу над ангельскім «Лівэрпулам» зь лікам 3:0. Галоўную ролю ў той перамозе згуляў легендарны гулец клюбу Зыку. Прынцыповымі супернікамі клюбу ёсьць іншыя клюбы з Рыю-дэ-Жанэйру, як то «Флумінэнсі», «Батафогу» і «Вашку да Гама».

«Фламэнгу» ёсьць самым папулярным клюбам у Бразыліі, які налічвае больш за 30 мільёнаў прыхільнікаў на 2018 год[2]. Па стане на 2017 год «Фламэнгу» быў самым заможным футбольным клюбам Бразыліі з гадавым прыбыткам у 163,04 млн эўра[3], а ацэначны кошт клюбу складаў больш за 425,21 млн эўра[4].

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

1980, 1982, 1983, 1992, 2009, 2019, 2020
1990, 2006, 2013, 2022
2020, 2021
1914, 1915, 1920, 1921, 1925, 1927, 1939, 1942, 1943, 1944,
1953, 1954, 1955, 1963, 1965, 1972, 1974, 1978, 1979 (адмысловы), 1979,
1981, 1986, 1991, 1996, 1999, 2000, 2001, 2004, 2007, 2008,
2009, 2011, 2014, 2017, 2019, 2020, 2021, 2024
  • Турнір Рыю-Сан-Паўлу: 1
1961
1981, 2019
1981
2020
1999

Склад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Актуальны на 15 красавіка 2024 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Аргентыны Бр Агустын Росі 1995
2 Сьцяг Уругваю Аб Гільерма Варэля 1993
3 Сьцяг Бразыліі Аб Леў Ортыс 1996
4 Сьцяг Бразыліі Аб Леў Пэрэйра 1996
5 Сьцяг Чылі ПА Эрык Пульгар 1994
6 Сьцяг Бразыліі Аб Айртан Лукас 1997
7 Сьцяг Бразыліі Нап Луіс Араужу 1996
9 Сьцяг Бразыліі Нап Пэдру 1997
10 Сьцяг Бразыліі Нап Габрыел Барбоса 1996
11 Сьцяг Бразыліі Нап Эвэртан Саарэс 1996
12 Сьцяг Бразыліі Нап Карліньюс 1997
14 Сьцяг Уругваю ПА Джорджыян Дэ Араскаэта 1994
15 Сьцяг Бразыліі Аб Фабрысію Бруну 1996
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
17 Сьцяг Уругваю Аб Матыяс Віньня 1997
18 Сьцяг Уругваю ПА Нікаляс дэ ля Крус 1997
19 Сьцяг Бразыліі ПА Лоран 2006
20 Сьцяг Бразыліі ПА Жэрсан (капітан) 1997
20 Сьцяг Бразыліі Нап Матэўс Гансалвэс 2005
21 Сьцяг Бразыліі ПА Алан Радрыгес 1997
23 Сьцяг Бразыліі Аб Давід Луіс 1987
25 Сьцяг Бразыліі Бр Матэўс Куньня 2001
27 Сьцяг Бразыліі Нап Бруну Энрыке 1990
29 Сьцяг Бразыліі ПА Віктар Уга 2004
33 Сьцяг Бразыліі Аб Клейтан 2003
43 Сьцяг Бразыліі Аб Вэсьлі Франса 2003
48 Сьцяг Бразыліі ПА Ігар Жэзус 2003

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]