Габрыел Мартынэльлі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Габрыел Мартынэльлі
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 18 чэрвеня 2001(2001-06-18)[1] (22 гады)
Рост 180 см
Вага 75 кг
Пазыцыя нападнік
Клюбная інфармацыя
Клюб Арсэнал
Нумар 11
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2018—2019
2019—
Ітуану
Арсэнал
17 (6)
118 (32)
Зборныя
2022— Бразылія 9 (1)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
4 сакавіка 2024.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
22 лістапада 2023.

Габрыел Тэадору Мартынэльлі Сылва (па-партугальску: Gabriel Teodoro Martinelli Silva; нар. 18 чэрвеня 2001 году) — бразыльскі футбаліст, нападнік ангельскага клюбу «Арсэнал» і нацыянальнай зборнай Ангельшчыны. Алімпійскі чэмпіён 2020 году.

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мартынэльлі пачынаў гуляць у футзал у акадэміі «Карынтыянсу»[2], але ў выніку пераключыўся на футбол. Прафэсійную кар’еру пачаў у клюбе «Ітуану», падпісаўшы кантракт 4 лістапада 2017 году. Дэбют гульца адбыўся ў матчы Лігі Паўлісты 17 сакавіка супраць «Сан-Бэнту». Свой першы гол забіў 8 верасьня 2018 году, улучыўшы другі мяч сваёй дружыны ў браму «Атлетыку» з Табуану-да-Сэры ў матчы Кубка Паўлісты[3]. Канчаткова замацаваўшыся ў шэрагах «Ітуану» Мартынэльлі выдатна правёў розыгрыш Лігі Паўлісты 2019 году, калі адзначыўся шасьцю галамі, стаўшы найлепшым бамбардзірам клюбу. Сам «Ітуану» дайшоў да чвэрцьфіналу.

У выніку гулец зацікавіў шэраг клюбаў, але кантракт прапанаваў бразыльцу «Арсэнал», выдаткаваўшы ў ліпені 2019 году 6 млн фунтаў стэрлінгаў[4]. Маючы італьянскі паспарт, гулец не падлягаў лімітам на ўтрыманьне паўднёваамэрыканскіх футбалістаў[5]. Гулец адразу выправіўся разам з клюбам у перадсэзонны тур у ЗША, уразіўшы трэнэрскі штаб «кананіраў». 11 жніўня 2019 году нападнік дэбютаваў за лёндацаў у матчы Прэм’ер-лігі супраць «Ньюкасл Юнайтэд», зьявіўшыся на пляцоўцы на 84-й хвіліне. У верасьні гулец адзначыўся ў Кубку футбольнай лігі, а ў кастрычніку двойчы ўлучыў мяч у браму бэльгійскага «Стандарду»[6]. Футбаліст стаў часьцей зьяўляцца ў складзе, але па вяртаньні розыгрышу зь перапынку праз пандэмію каронавірусу, быў вымушаны лекаваць сваё траўмаванае калена. Вярнуўся гулец толькі 19 сьнежня 2020 году ў матчы супраць «Эвэртану», дзе «Арсэнал» атрымаў паразу[7]. Пазьней Мартынэльлі стаў гульцом асноўнага складу дружыны.

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Арсэнал»:

«Бразылія»:

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]