Гуарульюс

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гуарульюс
Герб Гуарульюса
Дата заснаваньня: 1560
Краіна: Бразылія
Кіраўнік: Густаву Энрык Коста[d]
Плошча:
  • 318,014 км²
Насельніцтва:
Тэлефонны код: 11
Паштовы індэкс: 07000-000
Геаграфічныя каардынаты: 23°28′0″ пд. ш. 46°32′0″ з. д. / 23.46667° пд. ш. 46.53333° з. д. / -23.46667; -46.53333Каардынаты: 23°28′0″ пд. ш. 46°32′0″ з. д. / 23.46667° пд. ш. 46.53333° з. д. / -23.46667; -46.53333
Гуарульюс на мапе Бразыліі
Гуарульюс
Гуарульюс
Гуарульюс
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
https://www.guarulhos.sp.gov.br/

Гуару́льюс (па-партугальску: Guarulhos) — горад у Бразыліі, які месьціцца ў штаце Сан-Паўлу. Гэта другі паводле колькасьці насельніцтва горад штату і трынаццаты горад краіны. У апошнія некалькі гадоў ён перарос Кампінас. Паводле зьвестак на 2020 год насельніцтва гораду складала каля 1,4 млн чалавек[2].

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Месца было закладзенае 8 сьнежня 1560 году езуіцкім манахам Мануэлам дэ Пайва пад назвай Носа-Сэньёра-да-Кансэйсан. Фактычна гэтая вёска была зьвязаная яшчэ зь пяцьцю вёскамі, якія складалі лінію абароны ад дзікага індзейскага племя тамоюс. Носа-Сэньёра-да-Кансэйсан меў стратэгічнае разьмяшчэньне, мяжуючы з будучай сталіцай Сан-Паўлу. Да таго ж горад атачалі рэкі Тыетэ з поўдня і Кабусу з усходу. У 1880 годзе Гуарульюс атрымаў больш незалежнасьці ад Сан-Паўлу, зьмяніўшы яшчэ сваё імя на Носа-Сэньёра-да-Кансэйсан-дус-Гуарульюс. 6 лістапада 1906 году назва гораду была скарочаная да сучаснай назвы Гуарульюс. На пачатку XX стагодзьдзя Гуарульюс разьвівалася чыгунка і электраэнэргетыка. У 1940 годзе была закладзеная муніцыпальная бібліятэка імя Мантэйру Лабату, а ў 1961 годзе — кансэрваторыя. У другой палове XX стагодзьдзя горад зьведаў буйны росквіт прамысловага сэктару, што прыцягнула ў места вялікую колькасьць працоўнай сілы. У пэрыяд з 2000 па 2006 гады колькасьць насельніцтва Гуарульюс павялічылася ў тры разы больш за штат Сан-Паўлу.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]