Кампінас

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Кампінас
Герб Кампінасу
Дата заснаваньня: 14 ліпеня 1774
Краіна: Бразылія
Кіраўнік: Жонас Данізэтэ[d][1]
Плошча:
  • 795,667 км²
Насельніцтва:
Тэлефонны код: 19
Паштовы індэкс: 13000-000
Геаграфічныя каардынаты: 22°54′3″ пд. ш. 47°3′26″ з. д. / 22.90083° пд. ш. 47.05722° з. д. / -22.90083; -47.05722Каардынаты: 22°54′3″ пд. ш. 47°3′26″ з. д. / 22.90083° пд. ш. 47.05722° з. д. / -22.90083; -47.05722
Кампінас на мапе Бразыліі
Кампінас
Кампінас
Кампінас
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.campinas.sp.gov.br

Кампі́нас (па-партугальску: Campinas) — горад у Бразыліі, які месьціцца ў штаце Сан-Паўлу. Паводле ацэнак на 2020 год насельніцтва гораду складала каля 1,2 млн жыхароў, што робіць яго чатырнаццатым паводле колькасьці насельніцтва горадам Бразыліі і трэцім паводле колькасьці насельніцтва ў штаце. Кампінаскі ўнівэрсытэт уваходзіць у лік найлепшых унівэрсытэтаў Бразыліі і ўсёй Паўднёвай Амэрыцы[3].

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мапа чыгуначнага злучэньня Кампінасу 1929 году

Горад быў заснаваны Франсішку Барэту Лэмі 14 ліпеня 1774 году[4]. Першапачаткова гэта быў фарпост, які быў пабудаваны на дарозе ў Мінас-Жэрайс і Гаяс. Карысталіся местам пераважна бандэйранты, якія шукалі каштоўныя карысныя выкапні і індзейскіх рабоў. У 1774 годзе ў паселішчы зьявілася першая капліца, якая аднак была часовай пабудовай. У гэтым жа годзе Кампінас атрымаў асабісты архітэктурны плян, а ў 1797 годзе ён набыў статус вёскі[5].

У першай палове XIX стагодзьдзя Кампінас атрымаў значны прыбавак у колькасьці насельніцтва, дзякуючы зьяўленьню ў рэгіёне мноства фальваркаў, якія займаліся вырабам кавы, бавоўны і цукровага трысьнёгу. Будаўніцтва чыгункі, якая злучыла паміж сабой Сан-Паўлу і марскі порт Сантус, у 1867 годзе, мела вельмі важнае значэньне дзеля росту Кампінаса. У другой палове XIX стагодзьдзя праз скасаваньне рабства і індустрыялізацыю горад прывабіў вялікую колькасьць імігрантаў, каб замяніць страчаную працоўную сілу. Людзі выпраўляліся ў Кампінас у асноўным з Італіі.

Кава стала важным экспартавым вырабам, а горад стаў заможным. У выніку быў створаны вялікі сэктар паслуг, і ў першыя дзесяцігодзьдзі XX стагодзьдзя Кампінас ужо мог пахваліцца наяўнасьцю опэрнага тэатру, тэатраў, банкаў, кінатэатраў, радыёстанцыямі, філярмоніяй, дзьвюма газэтамі, добрай сыстэмай дзяржаўнай адукацыі і шпіталем. Дарэчы, найважнейшы на сёньня бразыльскі дасьледчы цэнтар у галіне сельскагаспадарчых навук, Кампінаскі агранамічны інстытут, быў заснаваны тутака яшчэ за імпэратарам Пэдру II. Нарэшце, будаўніцтва першай бразыльскай шашы ў 1938 годзе, якая злучыла Кампінас і Сан-Паўлу, стала паваротным момантам у інтэграцыі Кампінаса ўва эканоміку ўсяго штату.

Эканоміка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Кампінас займае 10 радок у сьпісе самых заможных гарадоў Бразыліі, маючы паказчык СУП на ўзроўні 36,68 млрд рэалаў паводле стану на 2010 году. Гэта ў сваю чаргу складае амаль 1% ад усяго бразыльскага СУП. У цяперашні час у горадзе сканцэнтравана каля 10% прамысловай вытворчасьці краіны[6]. У рэгіёне разьмешчана больш за 17 тысячаў прадпрыемстваў, што выводзіць горад на другі радок паводле колькасьці прадпрыемстваў у штаце Сан-Паўлу[7]. Эканоміка Кампінасу арыентуецца на сельскую гаспадарку, прамысловасьць, камэрцыю і сфэру паслуг[8]. У горадзе маюцца офісы такіз буйных кампаніяў, як то IBM, Dell, Motorola, NXP, Lucent, Nortel, Compaq, Celestica, Samsung, Alcatel, Bosch, 3M, Texas Instruments і CI&T.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]