Букаё Сака

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Букаё Сака
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 5 верасьня 2001(2001-09-05)[1] (22 гады)
Рост 178 см
Пазыцыя вінгер
Клюбная інфармацыя
Клюб Арсэнал
Нумар 7
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2019— Арсэнал 162 (44)
Зборныя
2020— Ангельшчына 32 (11)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
9 сакавіка 2024.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
20 лістапада 2023.

Букаё Сака (па-ангельску: Bukayo Saka; нар. 5 верасьня 2001 году) — ангельскі футбаліст, паўабаронца клюбу «Арсэнал» і нацыянальнай зборнай Ангельшчыны. Акрамя пазыцыі ў паўабароне здольны згуляць ўінгера і абаронцы. Вылучаецца нападніцкімі здольнасьцямі і творчасьцю, дзякуючы чаму лічыцца адным з найлепшых маладых футбалістаў у сьвеце[2][3][4]. Паходзіць зь нігерыйскай сям’і.

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сака рыхтаваўся быў у моладзевай акадэміі «Ўотфард»[5], першы чым далучыўся да акадэміі «Арсэналу». На сваё 17-годзьдзе склаў прафэсійны кантракт з клюбам, далучыўшыся да каманды клюбу да 23 гадоў. У асноўнай дружыне клюбу дэбютаваў 29 лістапада 2018 году ў матчы Лігі Эўропы супраць украінскага клюбу «Ворскла», калі зьявіўся на пляцоўцы на 69-й хвіліне сустрэчы. 13 сьнежня згуляў у тым жы турніры ўжо супраць азэрбайджанскага «Карабаху». У матчы Прэм’ер-лігі дэбютаваў 1 студзеня 2019 году ў матчы супраць «Фулгэму», замяніўшы Алекса Івобі на 83-й хвіліне[6]. Футбаліст, такім чынам, стаўся першым гульцом XXI стагодзьдзя ў матчах галоўнага ангельскага першынства. Стабільна пачаў прыцягвацца да матчаў «кананіраў» з сэзону 2019—2020 гадоў. У ліпені 2020 году паўабаронца склаў новую доўгатэрміновую дамову з клюбам. 4 кастрычніка 2020 году адзначыўся голам у матчы супраць «Шэфілд Юнайтэд» на Эмірэйтс, дзякуючы чаму лёнданцы здабылі перамогу зь лікам 2:1[7]. 26 сьнежня ўлучыў мяч у браму «Чэлсі» ў пераможнай гульні на хатняй арэне зь лікам 3:1. У сьнежні і студзені спартовец стаў найлепшым футбалістам клюбу. Сэзон 2021—2022 гадоў стаў вельмі пасьпяховым для футбаліста, бо ён забіў 11 галоў у 38 матах Прэм’ер-лігі.

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Арсэнал»:

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]