Філіпэ Каўтыньню

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Філіпэ Каўтыньню
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 12 чэрвеня 1992(1992-06-12)[1][2][3] (31 год)
Рост 172 см[4]
Вага 68 кг[4]
Пазыцыя флянгавы паўабаронца, скрайні нападнік
Клюбная інфармацыя
Клюб Аль-Дугаіль
Нумар 9
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2008—2013
2008—2010
2012
2013—2018
2018—
2019—2020
2022
2022—
2023—
Інтэрнацыянале
Вашку да Гама (арэнда)
Эспанёл (арэнда)
Лівэрпул
Барсэлёна
Баварыя (арэнда)
Астан Віла (арэнда)
Астан Віла
Аль-Дугаіль (арэнда)
28 (3)
19 (1)
16 (5)
152 (41)
76 (16)
23 (8)
19 (5)
22 (1)
9 (2)
Зборныя
2010— Бразылія 68 (21)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
5 сакавіка 2024.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
2 чэрвеня 2022.

Філі́пэ Каўты́ньню Карэ́я (па-партугальску: Philippe Coutinho Correia, [fiˈlipi kowˈtʃĩj̃u]; нарадзіўся 12 чэрвеня 1992 году, Рыю-дэ-Жанэйру) — бразыльскі футбольны паўабаронца, гулец катарскага клюбу «Аль-Дугаіль» (у арэндзе з «Астан Вілы») і зборнай Бразыліі.

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюбная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Займацца футболам Філіпэ пачаў у сыстэме клюбу «Вашку да Гама». У 2008 годзе, у 16-гадовым узросьце, быў набыты італьянскім «Інтэрам» за €4 мільёны[5], аднак да 18-годзьдзя заставаўся ў «Вашку» на ўмовах арэнды.

Каўтыньню ў «Інтэры»
Каўтыньню ў «Інтэры» ў 2012 годзе

Афіцыйны дэбют за «нэрадзуры» адбыўся 27 жніўня 2010 году ў прайграным матчы Супэркубку УЭФА з гішпанскім «Атлетыка», дзе Каўтыньню выйшаў на замену. 8 траўня 2011 году гулец забіў першы гол за «Інтэр» у хатнім матчы супраць «Фіярэнтыны».

У сэзоне 2011—2012 Філіпэ Каўтыньню быў вымушаны змагацца за месца ў асноўным складзе і ўрэшце быў аддадзены ў арэнду ў «Эспанёл» да канца сэзону[6]. 4 лютага 2012 Каўтыньню ўпершыню выйшаў на поле ў ягоным складзе, а 11 сакавіка забіў два галы ў браму «Раё Вальекана»[7].

30 студзеня 2013 року ангельскі «Лівэрпул» абвясьціў пра падпісаньне доўгатэрміновага кантракту з гульцом, які атрымаў вопратку з 10 нумарам[8][9].

Першы матч за лівэрпульскі клюб Філіпэ правёў 11 лютага 2013 году, выйшаўшы на замену на 78 хвіліне. А менш як праз тыдзень, 17 лютага, ён забіў за «Лівэрпул» першы гол[10].

Міжнародная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Філіпэ Каўтыньню дапамог юнацкай зборнай перамагчы на чэмпіянаце Паўднёвай Амэрыкі — 2009, забіўшы тры мячы. У наступным годзе ён дэбютаваў за дарослую зборную ў таварыскім матчы з Іранам[11].

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Інтэрнацыянале»:

«Барсэлёна»:

«Баварыя»:

Бразылія:

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в Philippe Coutinho // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ^ а б в COUTINHO phillipe correia // Argentine Soccer Database (гішп.)
  3. ^ а б в Philippe Coutinho Correia // As (гішп.)Madrid: Grupo Prisa, 1967. — ISSN 1888-6671
  4. ^ а б в г https://www.fcbarcelona.com/football/first-team/staff/players/2018-2019/philippe-coutinho
  5. ^ Coutinho, 4 milioni per il Pato di Moratti (італ.) // La Gazzetta dello Sport, 23 ліпеня 2008 г. Праверана 20 лістапада 2010 г.
  6. ^ Coutinho ja és jugador de l’Espanyol. Rcdespanyol.cat (30 студзеня 2012)
  7. ^ 5-1: Master piece. Rcdespanyol.cat (12 сакавіка 2012)
  8. ^ Reds confirm Coutinho deal (анг.) // Liverpoolfc.com, 30 студзеня 2013 г.
  9. ^ New boy handed vacant No.10 shirt (анг.) // Liverpoolfc.com, 30 студзеня 2013 г.
  10. ^ «Liverpool 5-0 Swansea» BBC Sport. 17 February 2013
  11. ^ Iran 0 Brazil 3 (анг.) Goal.com Праверана 13 жніўня 2013 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]