Рэха працы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рэха працы
Тып два разы ў тыдзень
Заснаваная 1 верасьня 1928
Палітыка Беларуская сялянска-работніцкая грамада
Мова беларуская
Штаб-кватэра Вільня, Віленская вул. 12-6
Рэха працы ў Вікісховішчы

«Рэха працы» — газэта рэвалюцыйна-дэмакратычнага кірунку ў Заходняй Беларусі. Выдавалася з 1 верасьня па 29 верасьня 1928 у Вільні на беларускай мове 2 разы на тыдзень.

Выходзіла пасьля закрыцьця газэты «Доля працы». Пасьля закрыцьця газэты пачала выдавацца пад назвай «Слова працы».

Іншыя назвы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У сувязі з рэпрэсіямі польскіх улад выдаўцы 15 разоў мянялі назву газэты:

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мела рубрыкі «Палітычная хроніка», «Выбарная хроніка», «3 сэйму» і інш. Пісала пра цяжкае сацыяльна-эканамічнае становішча працоўных Заходняй Беларусі, нацыянальна-вызваленчы рух, рознагалосьсі паміж прадстаўнікамі ідэй сацыялістычнай і нацыянальнай арыентацыі ў барацьбе за сацыяльнае і нацыянальнае вызваленьне, гісторыю стварэьньня і дзейнасьць розных партыяў і арганізацыяў, у т. л. БСРГ, Польскай сацыялістычнай партыі, Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі, Беларускага сялянскага саюза і інш.

Асьвятляла падрыхтоўку, выбары і работу польскага сэйму, інфармавала пра ход судовага працэсу над дзеячамі БСРГ. На старонках газэты зьмешчаны выступы беларускіх паслоў у польскім сэйме, артыкулы з нагоды 10-й гадавіны незалежнасьці Польшчы, матэрыялы пра культурнае жыцьцё ў Заходняй Беларусі, вершы М. Васілька, Х. Ільяшэвіча, А. Салагуба, В. Таўлая і інш., пад рубрыкай «Маленькі фэльетон» матэрыялы І. Маразовіча (пад псэўд. Я. Маланка), пераклады на беларускую мову асобных твораў У. Караленкі.

Разам выйшла каля 120 нумароў, зь іх больш за 50 канфіскавана. Зачынена польскімі ўладамі.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]