Вестник Народного комиссариата просвещения (1921)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

«Вестник Народного комиссариата просвещения» — часопіс, орган Наркамату асьветы БССР. Выдаваўся з кастрычніка 1921 да лістапада 1922 году ў Менску на расейскай мове, меў асобны аддзел на беларускай мове.

У 1921 годзе надрукаваны 2 нумары, у 1922 годзе выходзіў штомесяц або раз у 2 месяцы здвоенымі нумарамі. Асьвятляў пытаньні ліквідацыі непісьменнасьці, правядзеньня школьнай рэформы, разьвіцьця асьветы, вышэйшай школы, беларускай культуры, гісторыі, літаратуры, мовы.

Надрукаваны артыкулы Ўладзімера Пічэты «Навейшая гісторыя Беларусі ў замежнай гісторыка-палітычнай літаратуры» (1921, № 1), «Новыя работы па гісторыі Беларусі» (1921, № 2, 1922, № 1—4), «Мінскае таварыства гісторыі і старажытнасьцей» (1921, № 2), «М.Багдановіч як гісторык беларускага адраджэньня» (1922, № 5, 6), Усевалада Ігнатоўскага «Наркамат асьветы Беларусі і беларуская культура» (1921, № 1), «Беларускае культурна-нацыянальнае пытаньне ў БССР» (1922, № 2—4), Якуба Коласа «Цені прошлага» (1922, № 1—6), Зьмітрака Бядулі «Батлейка» (1922, № 3—4) і «Беларускі тэатар» (1922, № 5—6), рэцэнзія Яўхіма Карскага на працу Мікалая Янчука «Нарысы па гісторыі беларускай літаратуры. Старадаўні пэрыяд» (1922, № 9—10).

Літаратуры[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Грамовіч, У. У. «Вестник Народного комиссариата просвещения» / У. У. Грамовіч // Энцыкляпедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 2. Беліцк — Гімн / БелЭн; Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1994. — 537 с.: іл. — С. 253. — ISBN 5-85700-142-0.