Перакоўка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Перековка — газэта (орган) Віцебскай (дзіцячай) працоўнай калёніі НКУС (Віцебск). Адказны рэдактар — З. І. Каўфман. Выдавалася з 1935 г. Вядомыя: 1935 г. № 1. (17 кастрычніка); 1936 г. № 1 /2/ (22 красавіка) - № 2 /3/ (5 чэрвеня). А-3. 2 п. Наклад 1000 экз. У № 1 за 1935 г. газэта паведамляла што «Трудовая колония находится на пути роста в настоящую кузницу большевицких кадров». Было шмат вершаў прысвечаных Ізраілю Майсеевічу Ляплеўскаму, на той час наркам ўнутраных справаў БССР ды адначасова начальнік упраўленьня НКУС і камандуючы памежнай ды ўнутранай аховы па Беларусі, зь лістападу 1936 г. да чэрвеня 1937 г. начальнік Асобага аддзелу, са студзеня 1938 г. начальнік 6-га Галоўнага ўпраўленьня Дзяржбясьпекі НКУС СССР, арыштаваны 26 красавіка 1938 г. ды расстраляны. З 1936 г. газэта мела назоў «На новом пути».

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Горчева А. Ю. Пресса ГУЛАГа (1918-1955). Москва. 1996. С. 134.
  • Газеты Беларусі 1776–1975. Бібліяграфічны паказальнік. Мінск. 2003. С. 126.