Магілёўскі селянін

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Магілёўскі селянін
Тып 3 разы на тыдзень
Заснаваная 10 кастрычніка 1924
Мова беларуская, расейская
Штаб-кватэра Магілёў

«Магілёўскі селянін» — газэта Магілёўскага акруговага камітэту КП(б)Б, акруговага выканаўчага камітэту й акруговага прафсаюзнага савету Магілёўскай акругі БССР. Друкавалася 3 разы на тыдзень зь 10 кастрычніка 1924 (№ 1) да 1 лістапада 1929 (№ 130) у Магілёве. Да 1926 году на беларускай і расейскай мовах і з 1927 году на беларускай мове. З 3 лістапада 1929 году да 2 ліпеня 1941 году пад загалоўкам — «Камунар Магілёўшчыны»; з 8 кастрычніка 1943 году пад загалоўкам — «За Радзіму»; з 11 жніўня 1956 году пад загалоўкам — «Магілёўская праўда». Нумары: 1924, № 1 — 12; 1925, № 1—67; 1926, № 1—74; 1927, № 1 — 125; 1928, № 1 — 103; 1929, № 1—130.

Асьвятляла грамадзкае, палітычнае, эканамічнае й культурнае жыцьцё акругі й рэспублікі. Зьмяшчала матэрыялы пра культуру, літаратуру й мастацтва. У газэце друкаваліся: Алена Нячай пад псэўданімам Алена Вольская, Рыгор Пархоменка пад псэўданімам Рыгор Нядоля, Леанід Юркевіч пад псэўданімам Юрка Лявонны[1].

Дадатак да газэты «Магілёўскі селянін» — «Тэрармеец» з 12 верасьня 1929 году (Бюлетэнь палітычнага аддзелу 33-й стралковай дывізіі) 7 нумароў; з 22 лістапада 1929 году да 7 траўня 1930 году дадатак да газэты «Камунар Магілёўшчыны» 10 нумароў. На беларускай мове. Адказны рэдактар А. Самахвалаў, тэхнічны рэдактар Гольдшварц, карэктар Ю. Лявонны[2].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Янка Саламевіч. Слоўнік беларускіх псеўданімаў (XVI—XX стст.). — Менск: Мастацкая літаратура, 1983. — С. 38, 95, 132, 190, 191, 205. — 207 с. — 4000 ас.
  2. ^ Загад 33 стралковай тэрытарыяльнай дывізіі. // Тэрармеец : газэта. — 1929. — № 4. — С. 4.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]