Застаўд (імя)
Застаўд лац. Zastaŭt | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Zeiz + Taut |
Іншыя формы | |
Варыянт(ы) | Застальд, Зашталт, Жостаўд, Жосталт, Жажтаўт, Шэйстаўт |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Застаўд» |
Застаўд (Застальд, Зашталт), Жостаўд (Жосталт, Жажтаўт), Шэйстаўт — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Асноўны артыкул: Імёны ліцьвінаў
Паводле менскага дасьледніка Алёхны Дайліды, які разьвівае германскую (перадусім усходнегерманскую) этымалёгію імёнаў літоўскіх князёў і баяраў, іменная аснова -zeiz- (германскія імёны Zeizman, Zeizmunt, Zeizrih) паходзіць ад германскага zeiz- 'прыгожы, прыемны'[1], а аснова -тэўд- (-дэўт-, -тыд-) (імёны ліцьвінаў Таўтвід, Таўтывіл, Таўтгерд; германскія імёны Teutwidis, Theudowills, Teutgerdis) — ад гоцкага þiuda[2], германскага þeudo[3] 'род, народ'[4]. Такім парадкам, імя Застаўд азначае «прыгожы род»[5].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Saystod (23 красавіка 1398 году)[6]; Zastold cum Przezhgindo fratre germano (18 студзеня 1401 году)[7]; Zastold[8], Szastolt[9] (17 жніўня 1404 году); Szastoltone de Geydrothy (24 чэрвеня 1437 году)[10]; а Довкгвиду… Жастовт (1440—1492 гады)[11]; в Радунъском повете, шесть следов на имя Жостовтишки (22 траўня 1498 году)[12]; Janusco Zasthawthovycz, Chveczko Zasthawthovycz (30 ліпеня 1501 году)[13][14]; Janusko Zasthawthowicz, Chwieczko Zasthawthowicz (20 траўня 1503 году)[15]; в Богдана, а в Петька Жостовътовичовъ (27 ліпеня 1503 году)[16]; Жостовтовая удова (1528 год)[17]; у Высокодворскомъ повете теж дали есмо ему людей… а Юшка Жестовтовича (16 кастрычніка 1533 году)[18]; Мартину Жостолтовичу (25 чэрвеня 1551 году)[19]; Ягнежка Венславовна Шейстовтовича[20], з Жостовтовичъ[21], Матей Янъковичъ Жостовтовичъ[22] (1567 год); Petrus Zastold (15 сакавіка 1584 году)[23]; Войтехъ Жасталтовичъ, Валентый Жасталтовичъ (16 лістапада 1590 году)[24]; boyarowie Zosztołtowicze (1597 год)[25]; Mikołaj Zasztowtowicz Brozowski (14 ліпеня 1606 году)[26]; Jan Zasztowt (31 ліпеня 1655 году)[27]; Antonius Zasztoftt (7 студзеня 1715 году)[28][a].
Носьбіты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Застаўд († па 1404) — літоўскі баярын
- Застаўд — гедройцкі баярын, які ў 1437 годзе засьведчыў наданьне Даўгайлы віленскім францішканам
- Жостаўтавая ўдава — дзьве баярыні, якія ўпамінаюцца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1528 году: высакадворская і Ковенскага павету
- Мікалай Янавіч Жастаўтовіч — расенскі зямянін, які ўпамінаецца ў 1593 годзе[32]
- Міхал Андрэй Заштаўтовіч Бразоўскі — дзяржаўны дзяяч Рэчы Паспалітай, стольнік вэндэнскі, падсудак вількамірскі ў 1678—1684 гадох[33]
Заштаўты (Zasztowt) гербу Астоя — літоўскі шляхецкі род зь Віленскага, Лідзкага[34] і Троцкага паветаў[35].
Заштаўты (Zasztowt) — літоўскі шляхецкі род з ваколіцаў Сьвянцянаў[36].
Заштаўты (Zasztowt) гербу Павала — літоўскі шляхецкі род[37].
Зашталтовічы-Бразоўскія — літоўскі шляхецкі род[38].
У XVI ст. існавала сяло Жажтаўты (Жажтовты) у Жамойцкім старостве[39].
Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 23.
- ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 209.
- ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 34.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 19.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 23.
- ^ Codex epistolaris Vitoldi. — Cracoviae, 1882. P. 54.
- ^ Akta unji Polski z Litwą, 1385—1791. — Kraków, 1932. S. 37—38.
- ^ Codex epistolaris Vitoldi. — Cracoviae, 1882. S. 103.
- ^ Русско-ливонские акты. — СПб, 1868. С. 118.
- ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 1: 1387—1468. — Kraków, 1932. S. 168.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 3 (1440—1498). — Vilnius, 1998. P. 32.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 6 (1494—1506). — Vilnius, 2007. P. 179.
- ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 3: 1501—1507. — Kraków, 1948. S. 609.
- ^ Pergamentų katalogas. — Vilnius, 1980. P. 60.
- ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 3: 1501—1507. — Kraków, 1948. S. 644.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 5 (1427—1506). — Vilnius, 2014. P. 166.
- ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 83, 87.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 227 (8) (1533—1535). — Vilnius, 1999. P. 144.
- ^ Грушевский А. С. Пинское Полесье. Т. 2. — К., 1903. С. 97.
- ^ Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. С. 609.
- ^ Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. С. 654, 657.
- ^ Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. С. 656.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 276 (62) (1584, 1586, 1597). — Vilnius, 2010. P. 29.
- ^ Акты издаваемые Виленской археографической комиссией. Т. 18. — Вильна, 1891. С. 89.
- ^ Istorijos archyvas. T. 1: XVI amžiaus Lietuvos inventoriai. — Kaunas, 1934. P. 484.
- ^ Akta zjazdów stanów Wielkiego Księstwa Litewskiego. T. 2. — Warszawa, 2009. S. 160.
- ^ Akta zjazdów stanów Wielkiego Księstwa Litewskiego. T. 2. — Warszawa, 2009. S. 290, 291.
- ^ Stakliškių Švč. Trejybės bažnyčia, 1711—1715 m. jungtuvių įrašai, Nepriklausomas virtualus archyvas GENMETRIKA
- ^ Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. С. 998.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 3 (1440—1498). — Vilnius, 1998. P. 33.
- ^ Историко-юридические материалы, извлеченные из актовых книг губерний Витебской и Могилевской, хранящихся в Центральном архиве в Витебске. Вып. 27. — Витебск, 1898. С. 261.
- ^ Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг. Вып. 1. ― Вильна, 1901. С. 147.
- ^ Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego. Spisy, tom I: Województwo wileńskie. XIV—XVIII wiek. — Warszawa, 2004. S. 461
- ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2016. S. 229, 873.
- ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2022. S. 456.
- ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2022. S. 213.
- ^ Гербоўнік беларускай шляхты. Т. 7. — Менск, 2020. С. 292.
- ^ Сьпіс шляхецкіх родаў, прозьвішчы якіх пачынаюцца на Б, Згуртаваньне беларускай шляхты
- ^ Спрогис И. Я. Географический словарь древней Жомойтской земли XVI столетия. — Вильна, 1888. С. 112.
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. Аўтарскае выданне. — Менск, 2019. — 459 с. — (сьціслая вэрсія кнігі: Вытокі Вялікае Літвы. — Менск, 2021. — 89 с.)