Марвэн Мартэн

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Марвэн Мартэн
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 10 студзеня 1988(1988-01-10)[1][2] (36 гадоў)
Рост 171 см
Вага 68 кг
Пазыцыя паўабаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2007—2012
2012—2017
2016—2017
2017—2019
2019—2021
2021—2023
Сашо
Ліль
Дыжон (арэнда)
Рэймс
Шамблі
Ер
133 (8)
70 (0)
12 (0)
29 (1)
10 (0)
22 (1)
Зборныя
2011—2012 Францыя 15 (2)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
26 лістапада 2022.

Марвэн Мартэн (па-француску: Marvin Martin; нарадзіўся 10 студзеня 1988 году, Парыж, Францыя) — францускі футбаліст, паўабаронца. У 2011—2012 гадах выступаў за нацыянальную зборную Францыі.

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Сашо»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мартэн пачаў сваю футбольную кар’еру ў адным з малавядомых клюбаў Парыжу — «Манруж 92». У 2004 годзе ён трапіў у юнацкую акадэмію футбольнага клюбу «Сашо», зь якім у далейшым падпісаў і свой ​​першы прафэсійны кантракт.

Мартэн гуляў за асноўны склад «Сашо» з сэзону 2008—2009 гадоў. Дэбютаваў у Лізе 1 30 жніўня 2008 году ў прайграным зь лікам 1:2 выязным матчы супраць «Марсэлю». 13 траўня 2009 году Мартэн забіў першы ў сваёй кар’еры гол у браму «Манака».

Паводле вынікаў чэмпіянату Францыі 2010—2011 гадоў Мартэн з 17 галявымі перадачамі ўзначаліў сьпіс найлепшых асыстэнтаў турніру.

«Ліль»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

20 чэрвеня 2012 году францускі клюб «Ліль» пацьвердзіў на сваім сайце, што Мартэн далучыўся да клюбу пасьля ўзгадненьня пяцігадовага кантракту[3]. Трансфэрны кошт быў нераскрыты.

Міжнародная кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

6 чэрвеня 2011 году Мартэн дэбютаваў у складзе зборнай Францыі. Ён выйшаў на замену на 76 хвіліне матчу супраць зборнай Украіны й адзначыўся двума забітымі галамі ў браму Андрэя Пятава.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в Marvin Martin // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ^ а б в Marvin Martin // As (гішп.)Madrid: Grupo Prisa, 1967. — ISSN 1888-6671
  3. ^ «L’international français Marvin Martin rejoint le LOSC». Lille OSC.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]