Аліўе Жыру

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Аліўе Жыру
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 30 верасьня 1986(1986-09-30)[1][2][3] (37 гадоў)
Рост 193 см
Вага 93 кг
Пазыцыя нападнік
Клюбная інфармацыя
Клюб Мілян
Нумар 9
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2006—2008
2007—2008
2008—2010
2010—2012
2012—2018
2018—2021
2021—
Грэнобль
Істр (арэнда)
Тур
Манпэлье
Арсэнал
Чэлсі
Мілян
23 (2)
33 (14)
61 (30)
73 (33)
180 (73)
75 (17)
87 (36)
Зборныя
2011— Францыя 129 (56)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
10 сакавіка 2024.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
21 лістапада 2023.

Аліўе́ Жыру́ (па-француску: Olivier Giroud; нарадзіўся 30 верасьня 1986 году, Шамбэры, Францыя) — францускі футбаліст, які выступае за італьянскі клюб «Мілян» і нацыянальную зборную Францыі. Да гэтага выступаў за францускія клюбы «Грэнобль», «Істр» і «Тур» і «Манпэлье», а таксама пэўны час правёў у Ангельшчыне. За нацыянальную зборную Францыі выступае з 2011 году. Найлепшы бамбардзір Лігі 2 у 2010 годзе й Лігі 1 у 2012 годзе. Чэмпіён сьвету 2018 году.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Выступы ў Францыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першым прафэсійным клюбам Аліўе Жыру быў «Грэнобль». Нападнік дэбютаваў 24 сакавіка 2006 году ў выязным матчы 31 туру Лігі 2 супраць «Геньёну»[4]. Першы гол за «Грэнобль» Жыру забіў 26 лютага 2007 году ў матчы Лігі 2 супраць «Гаўру». Гэты гол, забіты ў дадатковы да другога тайм час, прынёс камандзе Жыру перамогу зь лікам 2:1. Усяго за два сэзоны ў «Грэноблі» нападнік выходзіў на поле ў чэмпіянаце Францыі 23 разы, зь іх толькі двойчы ў стартавым складзе. Перад пачаткам сэзона 2007—2008 гадоў Жыру быў аддадзены ў гадавую арэнду ў «Істр», які выступаў у той час у трэцяй паводле значнасьці лізе краіны.

«Арсэнал»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

26 чэрвеня 2012 году Жыру падпісаў доўгатэрміновы кантракт з клюбам ангельскай Прэм’ер-лігі «Арсэналам»[5]. Дэбютаваў за новы клюб 18 жніўня 2012 году, выйшаўшы на замену ў матчы супраць «Сандэрлэнду», аднак адразу замацавацца ў ангельскім футболе ня здолеў, праводзіўшы ня вельмі якасныя гульні. Свой першы гол за «Арсэнал» забіў 26 верасьня, у пераможнай кубкавай гульні супраць «Ковэнтры Сіці», якая скончылася зь лікам 6:1[6]. Першы гол у Прэм’ер-лізе забіў толькі 6 кастрычніка ў гульні супраць «Ўэст Гэму», дзе таксама асыставаў Тэо Ўолкату[7]. Зь цягам часу Аліўе стаў прызвычайвацца да ангельскага футболу, усё часьцей забіваючы мячы й адаючы галявыя перадачы. 6 лістапада гулец забіў за клюб першы гол у Лізе чэмпіёнаў, у нічыйнай гульні супраць нямецкага «Шальке-04» (2:2). Дзякуючы добрай гульні ў студзені 2013 году Жыру атрымаў прыз найлепшага гульца «Арсэналу», паводле меркаваньняў заўзятараў. На канец першага сэзону ў складзе «кананіраў» Аліўе меў на сваім рахунку 17 галоў за клюб ва ўсіх турнірах (11 у Прэм’ер-лізе).

Пасьля добрай формы, якую гулец дэманстраваў у перадсэзонны матчах сэзону 2012—2013 гадоў, Аліўе забіў у першым матчы новага сэзону Прэм’ер-лігі ў гульні супраць «Астан Вілы», аднак «Арсэнал» саступіў зь лікам 3:1[8]. Ужо на наступным тыдні ў гульні Лігі чэмпіёнаў супраць турэцкага «Фэнэрбахчэ» Жыру адзначыўся ізноў, рэалізаваўшы пэнальці. Праз чатыры дні, у рамках матчу ангельскае лігі супраць «Фулгэму» францускі нападнік забіў першы гол у пераможнам для «кананіраў» матчы (3:1)[9]. Амаль праз тыдзень гулец адзначыўся зноўку ў гульні лёнданскага дэрбі супраць «Тотэнгэму», дзе забіў адзіны мяч[10]. У наступных матчах гулец працягваў дэманстраваць бліскучую гульню.

Нацыянальная зборная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

3 лістапада 2011 году галоўны трэнэр зборнай Францыі, Ляран Блян, запрасіў Аліўе Жыру для ўдзелу ў таварыскіх матчах супраць зборных ЗША й Бэльгіі[11]. 11 лістапада ў матчы супраць зборнай ЗША выйшаў на поле ў другім тайме, замяніўшы Кевіна Гамэйро. У гульні супраць зборнай Бэльгіі Жыру зьявіўся на поле, выйшаўшы на замену ў другім тайме, а матч скончыўся зь лікам 0:0. 29 лютага 2012 году Аліўе забіў свой першы гол за нацыянальную зборную ў таварыскай гульні супраць зборнай Нямеччыны, дзе французы аказаліся мацней зь лікам 2:1. Праз тры месяцы ён быў уключаны ў склад зборнай для ўдзелу ў чэмпіянаце Эўропы 2012 году[12].

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Манпэлье»:

«Арсэнал»:

«Чэлсі»:

«Мілян»:

Францыя:

  • Чэмпіён сьвету: 2018

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]