Крыстыян Маджа

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Крыстыян Маджа
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 11 лютага 1982(1982-02-11)[1][2] (42 гады)
Рост 184 см
Вага 79 кг
Пазыцыя абаронца, паўабаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2000—2003
2003—2007
2006
2006—2007
2007—2008
2008—2018
2018—2021
2021
2022
Вічэнца
Фіярэнтына
Трэвіза (арэнда)
Сампдорыя (арэнда)
Сампдорыя
Напалі
Бэнэвэнта
Леччэ
Вічэнца
38 (1)
58 (2)
11 (0)
31 (2)
29 (9)
233 (20)
60 (5)
19 (3)
14 (1)
Зборныя
2008—2014 Італія 34 (0)

Крыстыян Маджа (па-італьянску: Christian Maggio; нарадзіўся 11 лютага 1982 году, Мантэк’ё-Маджорэ, Італія) — былы італьянскі футбаліст, абаронца. Прыцягваўся да матчаў у складзе нацыянальнай зборнай Італіі. Акрамя пазыцыі абаронцы мог таксама згуляць і як паўабаронца.

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Вічэнца»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыстыян Маджа зьяўляецца выхаванцам клюбу «Вічэнца». У сэзоне 2000—2001 гадоў ён стаў выклікацца ў аснову каманды настаўнікам клюбу. 1 кастрычніка 2000 году Крыстыян дэбютаваў у асноўным складзе каманды ў матчы супраць «Міляну», у якім ягоны клюб атрымаў паразу зь лікам 0:2. Усяго ў першым сэзоне ён правёў 6 гульняў. Пасьля вылету клюбу ў Сэрыю Б, Маджа стаў гульцом асновы каманды, правёўшы ў сэзоне 2001—2002 гадоў 27 гульняў; таксама ён забіў свой першы мяч за клюб, забіўшы гол ў браму «Напалі» й прынёсшы перамогу сваёй камандзе зь лікам 2:1. Аднак у наступным сэзоне Маджа страціў месца ў складзе й правёў толькі 7 гульняў; прычынай гэтага стала траўма правага калена.

«Фіярэнтына»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У ліпені 2003 году Маджа перайшоў у склад «Фіярэнтыны», дзе стаў гульцом асновы. У гэтым клюбе яго выкарыстоўвалі на пазыцыі лятэраля, які «зачыняе» адзін з ускрайкаў поля. У сэзоне 2004—2005 гадоў Маджа страціў месца ў стартавым складзе клюбу, правёўшы ў Сэрыі А толькі 13 гульняў. У 2005 годзе Маджа зноў траўмаваў правае калена, з-за чаго амаль не выступаў. Для таго, каб футбаліст набраў форму, яго аддалі, на правах арэнды, у клюб «Трэвіза», якому ён не дапамог выратавацца ад «вылету» ў Сэрыю Б.

«Сампдорыя»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У ліпені 2006 году Маджа, на правах арэнды, перайшоў «Сампдорыю» з правам выкупу кантракту гульца. Пасьля ўдалага сэзону, у якім ён правёў 37 матчаў і забіў 2 галы, клюб выкупіў палову правоў на футбаліста. Галоўны трэнэр каманды, Вальтэр Маццары, у сэзоне 2007—2008 гадоў пачаў выкарыстоўваць схему 3-5-2, дзякуючы чаму Маджа перамясьціўся ў паўабарону. Зьмена пазыцыі дапамагла Крыстыяну часьцей забіваць: ён забіў 9 галоў у Сэрыі А і гол у Кубку Інтэртота.

«Напалі»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

11 чэрвеня 2008 году Маджа быў набыты клюбам «Напалі», які заплаціў за трансфэр хаўбэка 8 млн эўра[3].

Міжнародная кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 2008 годзе Крыстыян упершыню быў выкліканы Рабэрта Данадоні ў склад першай зборнай Італіі, аднак на чэмпіянат Эўропы не патрапіў, што выклікала ў яго расчараваньне[4]. 5 кастрычніка 2008 году ён атрымаў выклік у склад зборнай на матчы адборачнага турніру чэмпіянату сьвету, аднак на поле не выйшаў. 19 лістапада 2008 году Маджа дэбютаваў у складзе зборнай у таварыскай гульні супраць каманды Грэцыі.

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Напалі»:

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]