Антоніё Касана

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Антоніё Касана
Антоніё Касана
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 12 ліпеня 1982 (41 год)
Бары, Італія
Рост 175 см
Вага 73 кг
Пазыцыя нападнік
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
1999—2001
2001—2006
2006—2007
2007—2011
2011—2012
2012—2013
2013—2015
2015—2017
2017
Бары
Рома
Рэал Мадрыд
Сампдорыя
Мілян
Інтэр
Парма
Сампдорыя
Вэрона
48 (6)
118 (39)
19 (2)
96 (35)
33 (7)
28 (8)
53 (17)
24 (2)
0 (0)
Зборныя
2003—2014 Італія 39 (10)

Антоніё Касана (па-італьянску: Antonio Cassano; нарадзіўся 12 ліпеня 1982 году, Бары, Італія) — італьянскі футбаліст, нападнік. Выступаў за нацыянальную зборную Італіі. Выхаванец футбольнай школы «Бары». Касана называюць гульцом, які майстэрскі валодае мячом, а таксама мае добры футбольны зрок[3]. Вольны агент.

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Бары»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Касана дэбютаваў у Сэрыі А сэзону 1999—2000 гадоў 11 сьнежня 1999 году ў выязным матчы 13-га туру супраць «Леччы». Ужо ў наступным туры, 18 сьнежня 1999 году, на хатнім стадыёне «Сан-Ніколя» забіў пераможны гол у браму «Інтэру», адкрыўшы рахунак сваім мячам ў Сэрыі А.

«Рома»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 2001 годзе нападнік перайшоў у «Рому», якая была на той момант чэмпіёнам Італіі. Сума трансфэру склала 28 млн эўра[4]. Свой першы гол за новую каманду ў чэмпіянаце краіны Касана забіў у 18 туры ў браму клюбу «Вэрона». Нягледзячы на добрую гульню й высокую рэзультатыўнасьць, Касана ніяк ня мог рэалізаваць свой талент цалкам. У гэтым яму перашкаджаў ягоны свавольны характар. Гулец праславіўся сталымі скандаламі з трэнэрамі й кіраўніцтвам клюбу[4].

«Рэал»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 2006 годзе пасьля працяглых спрэчак аб падпісаньні новага кантракту, Касана быў прададзены ў «Рэал», дзе Касана ўступіў у адкрыты канфлікт з Фабіё Капэля, зь якім у яго склаліся дрэнныя адносіны яшчэ з часоў іхнага сумеснага знаходжаньня ў «Роме»[4]. Капэля сьцьвярджаў, што гулец мае праблемы зь лішняй вагой і знаходзіцца ў дрэннай фізычнай форме.

«Сампдорыя»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У кашулі «Сампдорыі»

У 2007 годзе Касана аддалі ў арэнду «Сампдорыі». На радзіме футбаліст атрымаў дадатковую матывацыю. Ягоная гульня стала паходзіць на гульню пяцігадовай даўнасьці. Касана не канфліктаваў з кіраўніцтвам клюбу, спраўна забіваў і стаў улюбёнцам генуэскіх заўзятараў. У 2008 годзе «Сампдорыя» выкупіла правы на футбаліста.

У пачатку сэзону 2010—2011 гадоў чэмпіянату Італіі, паміж Касана й прэзыдэнтам «Сампдорыі» Рыкарда Гаронэ адбыўся канфлікт у сувязі з тым, што форвард адмовіўся наведаць дабрачынны абед, які зладзіў кіраўнік каманды[4]. Пасьля гэтага Касана быў адхілены ад трэніровак і перастаў трапляць у заяўку на матчы.

«Мілян»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

3 студзеня 2011 году Касана падпісаў кантракт зь «Мілянам» да 2014 году[5][6]. 6 студзеня 2011 году Касана дэбютаваў у складзе «Міляну» ў выязным матчы супраць «Кальляры» й зрабіў галявы пас на Родні Страсэра, пасьля якога быў забіты адзіны ў матчы гол[7].

29 кастрычніка 2011 году Антоніё адчуў сябе дрэнна, знаходзячыся на борце самалёта, якім вяртаўся пасьля матчу «Міляну» з «Ромай», у прыватнасьці ў яго рэзка паўсталі праблемы са зрокам, прамовай і рухам[8]. Па прыбыцьці ў аэрапорт футбаліст быў перапраўлены ў шпіталь[9], дзе ў яго выявіліся праблемы з сэрцам. 4 лістапада Антоніё быў пасьпяхова праапэраваны ў Міляне прафэсарам Марыё Кармінацьці[10]. Тэрмін аднаўленьня футбаліста быў пастаўлены ў 6 месяцаў. У красавіку лекары дазволілі Касана вярнуцца ў футбол[11]. 7 красавіка Антоніё выйшаў на замену на 83 хвіліне матчу супраць «Фіярэнтыны».

«Інтэр»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

21 жніўня 2012 году, было пацьверджана, што «Мілян» і «Інтэр» дасягнулі пагадненьня па абмене Джампаолё Пацыні й Касана, з кампэнсацыйнай сумай каля 7 млн эўра на карысьць нэрадзуры[12]. У той жа дзень Касана прайшоў «Інтэр» мэдычны агляд[13].

«Парма»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

3 ліпеня 2013 году Касана падпісаў пагадненьне з «Пармай» тэрмінам на тры гады, дзе ўзяў сабе 99 нумар. На афіцыйнай прэс-канфэрэнцыі, прысьвечанай прэзэнтацыі Антоніё ў якасьці новага гульца «Пармы», нападнік прызнаўся, што пакінуў мілянскі клюб з-за новага галоўнага трэнэра каманды Вальтэра Маццары, пад кіраўніцтвам якога ён трэніраваўся яшчэ ў «Сампдорыі». 26 студзеня 2015 году Касана скасаваў свой кантракт з клюбам, што дазволіла яму стаць вольным агентам.

Міжнародная кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Касана правёў дэбютны матч за зборную ў лістападзе 2003 году, у матчы супраць зборнай Польшчы. У складзе зборнай Італіі гуляў на Эўра-2004 і Эўра-2008, але на трыюмфальны для італьянцаў чэмпіянат сьвету 2006 году гулец не патрапіў.

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Рома»:

«Рэал»:

«Мілян»:

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Антоніё Касанасховішча мультымэдыйных матэрыялаў