Гаўдэрых Вэлетрыйскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гаўдэрых
лац. Gaudericus
біскуп Вэлетры
867 — 897

Дзейнасьцьсьвятар
НарадзіўсяIX стагодзьдзе
Памёр897

Гаўдэрых (лац. Gaudericus; ? — каля 897) — біскуп Вэлетры (850—867).

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Належаў да інтэлектуальнай эліты Рыму другой паловы IX ст. У 867 годзе разам з Гіманідам і Стэфанам Нэпійскім Гаўдэрыха выгналі з Рыму, але неўзабаве кароль Людовік II пры пасярэдніцтве папы Адрыяна II памілаваў яго[1]. .

У 875 годзе папа Ян VIII накіраваў Гаўдэрыха разам з Фармозам з Порта і Янам з Арэца запрасіць Карла Лысага на імпэратарскую каранацыю ў Рым[2].

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Böhmer J. F. Regesta Imperii I. Die Regesten des Kaiserreichs unter den Karolingern 751-918 (926). Bd. 3, Tl. 1. — Wien, 1991. S. 285.
  2. ^ Böhmer J. F. Regesta Imperii I. Die Regesten des Kaiserreichs unter den Karolingern 751-918 (926). Bd. 3, Tl. 1. — Wien, 1991. S. 477.