Бутман

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Buthmann
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Buto + Mann
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Бутман»

Бутман — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Паходжаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Імёны ліцьвінаў

Бутман або Ботман (Buthmann, Bothmann) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова -бут- (-бот-) (імёны ліцьвінаў Бутвід, Бутрык, Вільбут; германскія імёны Botvid, Butariks, Willebut) паходзіць ад усходнегерманскага but- з значэньнем 'корань, камель' (гепідзкае butilo 'камель')[2], а аснова -ман- (імёны ліцьвінаў Мангерд, Дзерман, Есьман; германскія імёны Mangerðr, Derman, Esmann) — ад гоцкага manna[3], германскага man 'чалавек'[4].

Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Botman[5].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Hieronim Salamonowicz Butman na miejscu rodzica swego Salamona Butmana (1667 год)[6]; Antoni Butman — porucznik (26 жніўня 1780 году)[7].

Носьбіты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Салямон Бутман — курклянскі шляхціч, які ўпамінаецца ў 1667 годзе; меў сына Гераніма

Бутманы (Butman) гербу Самсон[8] — літоўскі шляхецкі род[9] зь Пінскага[10] і Вількамірскага паветаў[11].

Бутмановічы (Buttmanowicz, Butmanowicz) гербу Гадземба — шляхецкі род Рэчы Паспалітай[12].

На 1903 год існавала сядзіба Бутманішкі ў Вількамірскім павеце[13].

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Knorr W. Die Familiennamen des Fürstenthums Lübeck. — Entin, 1876. S. 6.
  2. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 16.
  3. ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 167.
  4. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 23.
  5. ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 23.
  6. ^ Błaszczyk G. Herbarz szlachty żmudzkiej. T. 1. — Warszawa, 2015. S. 336.
  7. ^ Акты издаваемые Виленской археографической комиссией. Т. 4. Акты Брестского гродского суда. — Вильна, 1870. С. 603.
  8. ^ Гербоўнік беларускай шляхты. Т. 2. — Менск, 2007. С. 438.
  9. ^ Сьпіс шляхецкіх родаў, прозьвішчы якіх пачынаюцца на Б, Згуртаваньне беларускай шляхты
  10. ^ Polska encyklopedja szlachecka. T. 4. — Warszawa, 1936. S. 313.
  11. ^ Ciechanowicz J. Rody rycerskie Wielkiego Księstwa Litewskiego. T. 2. — Rzeszów, 2001. S. 174.
  12. ^ Gajl T. Herby Szlacheckie Rzeczypospolitej Obojga Narodow. — Gdańsk, 2003. S. 263.
  13. ^ Алфавитный список населенных мест Ковенской губернии. — Ковна, 1903. С. 76.