Вербут

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Werboto
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Wero + Boto
Іншыя формы
Варыянт(ы) Вірбут
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Вербут»

Ве́рбут (Вірбут) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Паходжаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Імёны ліцьвінаў

Вербота або Варбота (Werboto[1], Warboto) — імя германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова -вер- (-вар-, -вір-) (імёны ліцьвінаў Вірбольт, Вірконт, Вірмонт; германскія імёны Virboldus, Werecundus, Vermunt) паходзіць ад германскага *war(j)a-, war(i)n 'абарона'[3], а аснова -бут- (-бот-) (імёны ліцьвінаў Бутвід, Бутрык, Вільбут; германскія імёны Botvid, Butariks, Willebut) — ад усходнегерманскага but- з значэньнем 'корань, камель' (гепідзкае butilo 'камель')[4].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: панъ Лесота воевода Кременецкій и его брать Вербота Ставишинъ (25 ліпеня 1361 году)[5][6]; панъ Петрашъ Верботичь (20 верасьня 1464 году)[7]; Вирбут Ромеикович (1 ліпеня 1542 году)[8]; подъ тою пущею Веленскою, у въ угле, отъ села королевского отъ Вирбутовичъ (23 сьнежня 1558 году)[9]; Zygmunt Wirbutt (6 лютага 1764 году)[10]; Dominik Wirbut (7 лютага 1780 году)[11][a].

Носьбіты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Вярбота Ставішын — брат ваяводы крамянецкага Лясоты, які ўпамінаецца ў 1361 годзе
  • Пятраш Вярбоціч — астроскі баярын, які ўпамінаецца ў 1464 годзе

Вербуты — літоўскі шляхецкі род[14].

У XVI ст. існавала «зямліца» Вірбуцішкі (Вирбутишки) у Жамойцкім старостве[15].

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Таксама:
    • Сьвірбут: Jakub Swirbut (31 сакавіка 1681 году)[12] (параўн.: Dawid Żminigajło Jawgiel, т. б. z Minigajła[13])

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Jahrs-Bericht des historischen Vereins im Oberdonau-Kreise. — Augsburg, 1842. S. 49.
  2. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1534.
  3. ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 221.
  4. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 16.
  5. ^ Акты, относящиеся к истории Южной и Западной России, собранные и изданные Археографической комиссией. Т. 1. — СПб., 1863. С. 1.
  6. ^ Грамоти XIV ст. — Київ, 1974. С. 36.
  7. ^ Акты, относящиеся к истории Южной и Западной России, собранные и изданные Археографической комиссией. Т. 1. — СПб., 1863. С. 293.
  8. ^ Istorijos archyvas. T. 1: XVI amžiaus Lietuvos inventoriai. — Kaunas, 1934. P. 20.
  9. ^ Ревизия пущ и переходов звериных в бывшем Великом княжестве Литовском, с присовокуплением грамот и привилеев. — Вильна, 1867. С. 58.
  10. ^ Akta sejmiku kowieńskiego z lat 1733—1795. — Warszawa, 2019. S. 161.
  11. ^ Akta sejmiku kowieńskiego z lat 1733—1795. — Warszawa, 2019. S. 311.
  12. ^ Lietuvos inventoriai XVII a. — Vilnius, 1962. P. 337.
  13. ^ Akta zjazdów stanów Wielkiego Księstwa Litewskiego. T. 2. — Warszawa, 2009. S. 303, 443.
  14. ^ Сьпіс шляхецкіх родаў, прозьвішчы якіх пачынаюцца на В, Згуртаваньне беларускай шляхты
  15. ^ Спрогис И. Я. Географический словарь древней Жомойтской земли XVI столетия. — Вильна, 1888. С. 55.