Юзэф Козел-Паклеўскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Юзэф Козел-Паклеўскі
лац. Juzef-Andžej Kozieł-Pakleŭski
Юзэф-Анджэй Козел-Паклеўскі
Юзэф-Анджэй Козел-Паклеўскі

Герб «Козел»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 1845
маёнтак Сэрвач Вялікі, Менская губэрня, Расейская імпэрыя, цяпер Вялейскі раён Менскай вобласьці
Памёр 31 студзеня 1915
Таліца, Расейская імпэрыя
Род Козел-Паклеўскія
Бацькі Ян Напалеон Козел-Паклеўскі
Юзэфа Толенсдорф
Жонка Юлія-Амбражына Козел-Паклеўская
Дзеці Юзэф-Вінцэнт Козел-Паклеўскі, Вінцэнт Козел-Паклеўскі, Тадэвуш Козел-Паклеўскі
Рэлігія каталік

Юзэф-Анджэй Козел-Паклеўскі (нар. 1845, маёнтак Сэрвач Вялікі, Вялейскі павет, Менская губэрня, Расейская імпэрыя, цяпер Вялейскі раён Менскай вобласьці — 31 студзеня 1915, Таліца, Расейская імпэрыя — удзельнік паўстаньня 1863—1864 гадоў на тэрыторыі Барысаўскага павету, прамысловец, філянтроп.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паходзіў са шляхецкага роду Козел-Паклеўскіх уласнага гербу Козел. Бацька Каэтан быў судзьдзем, дзед Юзэф-Калясанты Козел-Паклеўскі быў уладальнікам маёнтку Сэрвач, маці Вікторыя паходзіла з роду Ліхадзіеўскіх гербу Ястрабец (герб). Да паўстання жыў у маёнтку Сэрвач, якім валодаў яго бацька[1]. Падчас паўстаньня быў арыштаваны за намер далучыцца да паўстанцкага атрада, 22 красавіка 1863 г. быў зняволены ў лякарні г. Барысава, дзе ўтрымліваўся яшчэ 10 ліпеня 1863 г.[1]. Яго маёмасьць на падставе распараджэньня віленскага губернатара падлягала сэквэстру[1]. Пастановай Мураўёва 23 жніўня 1863 г. быў прысуджаны да пазбаўленьня правоў стану, канфіскацыі маёмасьці й ссылкі на службу шарагоўцам у Сыбірскія лінейныя батальёны расейскага войска[1][2]. У 1865 г. служыў у 4 лінейным батальёне Заходняй Сыбіры у г. Омск[1]. Дзякуючы сувязям сваяка Альфонса Козел-Паклеўскага быў накіраваны адбываць пакаранне на Таліцкі вінакураны завод, які належаў Альфонсу. З 1890 г. Юзэф стаў кіраўніком канторы Таліцкіх заводаў, упаўнаважаны па справах гандлёвага дома «Спадчыннікі А. Ф. Паклеўскага-Козел». Займаў шэраг пасад у Пэрмскай губерні. Ахвяраваў шмат грошай на развіцьцё адукацыі й мэдыцыны Ўрала. Пасьля яго сьмерці ў 1915 годзе, удава Юзэфа вяртаецца ў Вялікую Сэрвач для падзелу спадчыны паміж спадчыньнікамі. Старэйшы сын Юзэф атрымаў Вялікую Сэрвач. Вінцэнту дастаўся нядаўна пабудаваны маёнтак Людвінова з фэрмай сэрабрыстых ліс. Малодшы сын Тадэвуш атрымаў Кастыкі, у якім быў вадзяны млын.

Юзэф Козел-Паклеўскі разам са сваім пляменьнікам, сына Яна, Юзэфам.

Прыватнае жыцьцё[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У высылцы ажаніўся зь Юліяй Амбражынай Козел-Паклеўская (1863—1938), якая была на 18 гадоў маладзейшай за яго й прыходзілася яму далёкай сваячніцай зь вількамірскай галіны роду Козел-Паклеўскіх. Яе бацька Павал Козел-Паклеўскі валодаў маёнткам Дзекшнэ Вількамірскага павету, удзельнічаў у паўстаньні 1863—1864 гадоў. У шлюбе мелі трох сыноў: Юзэф-Вінцэнт Козел-Паклеўскі — спадчыньнік маёнтку Вялікая Сэрвач, Вінцэнт Козел-Паклеўскі — афіцэр Войска Польскага і ахвяра Катынскага расстрэлу, Тадэвуш Козел-Паклеўскі — быў у 1942 расстраляны немцамі за ўдзел у канспірацыі Арміі Краёвай.

Унукі (па лініі сына Юзэфа Вінцэнта): Эліжбэта, Ізабэла, Юлія, Тадэвуш і Міхал, якія пражываюць у Польшчы.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в г д Матвейчык, Дз. Ч. Удзельнікі паўстання 1863―1864 гадоў: біяграфічны слоўнік: (паводле матэрыялаў Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі) / Дзмітрый Матвейчык. — Мінск : Беларусь, 2016. — 734 с. С. 256—257.
  2. ^ Pamiętniki Jakóba Gieysztora z lat 1857—1865 poprzedzone wspomnieniami osobistemi prof. Tadeusza Korzona oraz opatrzone przedmową i przypisami. T. 1, s. 373 tom 1 tom 2 Wilno 1913.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]