Ходасаўскі сельсавет
Хо́дасаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Амсьціслаўскага раёну Магілёўскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Ходасы. Насельніцтва на 2010 год — 2878 чалавек[1].
Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
20 жніўня 1924 году створаны Лапацінскі сельсавет у складзе Амсьціслаўскага раёну.
24 верасьня 1926 году сельсавет перайменаваны ў Ходасаўскі.
22 лютага 2012 году ў склад сельсавету перададзеныя ўсе населеныя пункты — Бескаўка, Васількова, Ваўкаўцы, Забалацьце, Карпісонаўка, Лыкінка, Міхайлава, Прыбярэжжа, Пятрыгі, Ракітанка, Чорная Сасна, Юшкавічы — ліквідаванага Забалацкага сельсавету[2].
23 сьнежня 2016 году ліквідаваная вёска Карпісонаўка[3].
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ https://web.archive.org/web/20180807010320/http://pop-stat.mashke.org/belarus-census/mahilouskaja.htm
- ^ «Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области». Решение Могилевского областного Совета депутатов от 22 февраля 2012 г. № 14-10 (рас.)
- ^ «Об упразднении населенных пунктов Мстиславского района Могилевской области». Решение Мстиславского районного Совета депутатов от 23 декабря 2016 г. № 30-5 (рас.)