ХДС/ХСС

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

ХДС/ХСС (па-нямецку: CDU/CSU) — зьяднаньне партыяў Нямеччыны (раней — ФРН) — ХДС і ХСС. Згадваньне ХДС/ХСС тычыцца пераважна зьяднанай суполкі гэтых партыяў у Бундэстагу Нямеччыны. На выбарах ХДС не выстаўляе сваіх кандыдатаў у фэдэральнай зямлі Баварыя, якая зьяўляецца полем дзейнасьці ХСС і, наадварот, ХСС не выстаўляе сваіх кандыдатаў па-за Баварыяй. Абедзьве партыі маюць агульную моладзевую арганізацыю — Моладзевы саюз.