Хрысьціянска-сацыяльны зьвяз

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «ХСС»)
Хрысьціянска-сацыяльны зьвяз
ням. Christlich-Soziale Union in Bayern
Выява лягатыпу
Лідэр партыі Горст Зээгофэр
Заснавальнік Ёзэф Мюлер
Дата заснаваньня 13 кастрычніка 1945 (78 гадоў таму)
Штаб-кватэра Мюнхэн, вул. Німфэнборк, д. Франца-Ёзэфа Штраўса, д. 64
Саюзьнікі і блёкі ХДЗ
Ідэалёгія лібэралы, дэмакраты
Інтэрнацыянал Эўрапейская народная партыя
Моладзевая арганізацыя Моладзевы зьвяз
Колькасьць 144 360 (31 сьнежня 2015)
Колькасьць дэпутатаў
· Эўрапарлямэнт
5 / 96
· Бундэстаг
56 / 630
· Ляндтаг
101 / 180
Афіцыйны сайт csu.de

Хрысьціянска-сацыяльны зьвяз (па-нямецку: Christlich-Soziale Union in Bayern; ХСЗ (па-нямецку: CSU)) — партыя ў Нямеччыне, што дзейнічае ў Баварыі. Заснаваная 13 кастрычніка 1945 г. Пазыцыянуе сябе як кансэрватыўная партыя на дэмакратычнай плятформе й выступае за ўвасабленьне хрысьціянскіх агульналюдзкіх ідэалаў у дзяржаўнай палітыцы. Дзейнічае толькі ў Баварыі, аднак рэгулярна атрымвае месцы ў нямецкім Бундэстагу, дзе са сваёй «сястрынскай» партыяй — Хрысьціянска-дэмакратычным зьвязам — утварае адзіную суполку, якая разам з ХДЗ фармуе дзейны ўрад Нямеччыны. У Эўрапарлямэнце ўваходзіць у фракцыю Эўрапейскай народнай партыі. У самой Баварыі ХСС доўгі час зьяўляецца пануючай партыяй. Налічвае 148 тыс. сяброў (сьнежань 2013) і па гэтым паказьніку зьяўляецца трэцяй па велічыні партыяй у Нямеччыне пасьля ХДЗ і СДПН.

Задачы ХСЗ[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

ХСЗ паўстаў у 1945 годзе. Спачатку ў ім дзейнічалі асобы, што найменш удзельнічалі ў жыцьці гітлераўскай Нямеччыны. У асноўным гэта былі ўдзельнікі царкоўнага жыцьця. Большасьць сябраў ХДЗ тады былі каталікі. Аднак сябрамі маглі быць іншыя хрысьціяне (лютэране і г. д.).

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Хрысьціянска-сацыяльны зьвязсховішча мультымэдыйных матэрыялаў