Філіп Мархвінскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Філіп Мархвінскі
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 10 студзеня 2002(2002-01-10) (22 гады)
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Лех
Нумар 10
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2018— Лех 119 (17)
Зборныя
2023— Польшча 2 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
3 сакавіка 2024.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
15 кастрычніка 2023.

Фі́ліп Мархві́нскі (па-польску: Filip Marchwiński; нар. 10 студзеня 2002 году) — польскі футбаліст, атакуючы паўабаронца клюбу «Лех» і нацыянальнай зборнай Польшчы.

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюбная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мархвінскі — выхаванец футбольнай акадэміі «Леха», дзе пачаў займацца футболам з 2009 году. 12 сьнежня 2018 году быў зарэгістраваны ў першай камандзе клюбу[2]. Ужо праз чатыры дні дэбютаваў у складзе «Леха» ў матчы супраць клюбу сасноўскага «Заглембе», дзе адразу адзначыўся голам. Аднак, на той час гулец яшчэ больш правёў матчаў у складзе рэзэрвовай камандзе «Леху». З сэзону 2019—2020 гадоў гулец крыху часьцей зьяўляцца на полі, але звычайна выходзіў на зьмену. Болей часу пачаў атрымліваць у сэзоне 2022—2023 гадоў.

Міжнародная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паўабаронца стала прыцягваўся да ўсіх юнацкіх і моладзевых зборных краіны. Упершыню быў выкліканы на складу нацыянальнай зборнай Польшчы да матчаў адбору чэмпіянату Эўропы 2024 году ў кастрычніку 2023 году[3]. Дэбютаваў у кашулі нацыянальнай зборнай 12 кастрычніка, зьявіўшыся на полі ў матчы супраць зборнай Фарэрскіх астравоў[4].

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Лех»:

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]