Чэмпіянат Эўропы па футболе 2024 году
Чэмпіянат Эўропы па футболе 2024 году Эўропа | |
Падрабязнасьці чэмпіянату | |
---|---|
Месца правядзеньня | Эўропа |
Час правядзеньня | 14 чэрвеня — 14 ліпеня |
Лік удзельнікаў | 54 |
— у фінальнай частцы | 24 |
Месца правядзеньня фіналу |
Алімпіяштадыён, Бэрлін |
Статыстыка чэмпіянату | |
← 2020 2028 → |
Чэмпіянат Эўропы па футболе 2024 году — 17-ы чэмпіянат сярод нацыянальных зборных Эўропы, які будзе ладзіцца УЭФА. Турнір мае адбыцца на 10 стадыёнах у 10 гарадах Нямеччыны з 14 чэрвеня па 14 ліпеня 2024 году[1]. Зборная Італія будзе абараняць свой тытул, пасьля таго, як папярэдні раз апэнінцы перамаглі зборную Ангельшчыны паводле сэрыі пэнальці[2].
Гэта будзе ўжо трэці раз, калі спаборніцтва будзе ладзіцца ў Нямеччыне, а таксама другі раз пасьля ўзьяднаньня Нямеччыны ў 1990 годзе. Гэтак першынство 1988 году ладзілася ў ФРН, а на чэмпіянаце Эўропы 2020 году некалькі матчаў гуляліся ў Мюнхэне на Альянц-Арэне. З гэтым чэмпіянатам турнір вернецца да звычайнага чатырохгадовага цыклю, пасьля таго, як чэмпіянат Эўропы 2020 году быў затрыманы да 2021 году праз пандэмію каранавірусу.
Выбары гаспадара[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
8 сакавіка 2017 году УЭФА абвесьціла, што толькі дзьве краіны, Нямеччына і Турэччына, заявілі да 3 сакавіка 2017 году аб сваім намеры прыняць у сябе турнір[3][4]. Краіна-гаспадар была абраная 27 верасьня 2018 году ў швайцарскім Ньёне[5]. Да таго Нямеччына плянавала паўнавартасна прыняць чэмпіянат Эўропы 2020 году[6].
Краіна | Галасы |
---|---|
Нямеччына | 12 |
Турэччына | 4 |
Устрымаліся | 1 |
Выканаўчы камітэт УЭФА прагаласаваў за гаспадара падчас таемнага галасаваньня, пры гэтым дзеля вызначэньня гаспадара наўпрост патрабавалася толькі большасьць галасоў. У выпадку роўнасьці галасоў прэзыдэнт УЭФА аддаваў бы вырашальны голас[7]. З 20 сябраў камітэту два зь іх ня мелі права голасу, а адзін адсутнічаў, у выніку чаго засталося сямнаццаць сябраў з правам голасу[8].
Стадыёны[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Нямеччына мела шырокі выбар стадыёнаў, якія адпавядалі патрабаванням УЭФА да мінімальнай умяшчальнасьці на 30 тысяч заўзятараў дзеля матчаў чэмпіянату Эўропы.
Зь дзесяці аб’ектаў, абраных для Эўра-2024, дзевяць выкарыстоўваліся дзеля чэмпіянату сьвету 2006 году. Да ліку гарадоў, дзе ладзіліся спаборніцтва сусьветнага турніру, адносяцца Бэрлін, Дортмунд, Мюнхэн, Кёльн, Штутгарт, Гамбург, Ляйпцыг, Франкфурт-на-Майне і Гельзэнкірхэн[9][10]. Дусэльдорф, які не прыцягваўся да матчаў у 2006 годзе, але раней тут ладзіліся матчы чэмпіянату сьвету 1974 году і чэмпіянату Эўропы 1988 году. Аднак, і наадварот, такія гарады, як то Гановэр, Нюрнбэрг і Кайзэрсьляўтэрн, якія прымалі матчы ў 2006 годзе, ня будуць ладзіць у сябе матчы першынства. Мюнхэн таксама быў горадам-арганізатарам шматнацыянальнага турніру чэмпіянату Эўропы 2020 году. Гэты горад ладзіў чатыры матчы таго першынства, пры гэтым тры з гэтых гульняў прайшлі з удзел зборнай Нямеччыны.
Сярод гарадоў бракуе Брэмэна і Мёнхэнглядбаху[11]. Турнір мае ахапіць ўсе асноўныя рэгіёны Нямеччыны, але найбольш прадстаўнічым на Эўра-2024 будзе зямля Паўночны Райн — Вэстфалія, дзе месьцяцца чатыры зь дзесяці стадыёнаў турніру ў Дортмундзе, Дусэльдорфе, Гельзэнкірхене і Кёльне[12].
Бэрлін | Мюнхэн | Дортмунд | Штутгарт |
---|---|---|---|
Алімпіяштадыён |
Альянц-Арэна |
Вэстфаленштадыён |
МГП-Арэна |
Умяшчальнасьць: 74 461 | Умяшчальнасьць: 70 076 | Умяшчальнасьць: 65 849 | Умяшчальнасьць: 54 906 |
Гельзэнкірхэн | Франкфурт-на-Майне | ||
Фэльтынс-Арэна |
Вальдштадыён | ||
Умяшчальнасьць: 54 740 | Умяшчальнасьць: 54 697 | ||
Гамбург | Дусэльдорф | Кёльн | Ляйпцыг |
Фолькспаркштадыён |
Мэркур Шпіль-арэна |
Райн-Энэргі-Штадыён |
Рэд Бул Арэна |
Умяшчальнасьць: 52 245 | Умяшчальнасьць: 51 031 | Умяшчальнасьць: 49 827 | Умяшчальнасьць: 42 959 |
Групавы этап[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
На групавым этапе каманды падзеленыя на 6 групаў па 4 каманды. У 1/16 фіналу трапяць па дзьве найлепшыя каманды з кожнай групы, а таксама чатыры найлепшыя з камандаў, якія занялі трэція месцы. Лёсаваньне групавога этапу адбылося 2 сьнежня 2023 году ў Гамбургу.
Група A[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Г | В | Н | П | Мячы | Пкт | |
---|---|---|---|---|---|---|
Вугоршчына | 0 | 0 | 0 | 0 | 0–0 | 0 |
Нямеччына | 0 | 0 | 0 | 0 | 0–0 | 0 |
Шатляндыя | 0 | 0 | 0 | 0 | 0–0 | 0 |
Швайцарыя | 0 | 0 | 0 | 0 | 0–0 | 0 |
14 чэрвеня 2024 22:00 (UTC+3) |
Нямеччына | -:- | Шатляндыя | Альянц-Арэна, Мюнхэн |
---|---|---|---|---|
Справаздача | ||||
15 чэрвеня 2024 16:00 (UTC+3) |
Вугоршчына | -:- | Швайцарыя | Райн-Энэргі-Штадыён, Кёльн |
---|---|---|---|---|
Справаздача | ||||
19 чэрвеня 2024 19:00 (UTC+3) |
Нямеччына | -:- | Вугоршчына | МГП-Арэна, Штутгарт |
---|---|---|---|---|
Справаздача | ||||
19 чэрвеня 2024 22:00 (UTC+3) |
Шатляндыя | -:- | Швайцарыя | Райн-Энэргі-Штадыён, Кёльн |
---|---|---|---|---|
Справаздача | ||||
23 чэрвеня 2024 22:00 (UTC+3) |
Швайцарыя | -:- | Нямеччына | Вальдштадыён, Франкфурт-на-Майне |
---|---|---|---|---|
Справаздача | ||||
23 чэрвеня 2024 22:00 (UTC+3) |
Шатляндыя | -:- | Вугоршчына | МГП-Арэна, Штутгарт |
---|---|---|---|---|
Справаздача | ||||
Група B[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Г | В | Н | П | Мячы | Пкт | |
---|---|---|---|---|---|---|
Альбанія | 0 | 0 | 0 | 0 | 0–0 | 0 |
Гішпанія | 0 | 0 | 0 | 0 | 0–0 | 0 |
Італія | 0 | 0 | 0 | 0 | 0–0 | 0 |
Харватыя | 0 | 0 | 0 | 0 | 0–0 | 0 |
15 чэрвеня 2024 19:00 (UTC+3) |
Гішпанія | -:- | Харватыя | Алімпіяштадыён, Бэрлін |
---|---|---|---|---|
Справаздача | ||||
15 чэрвеня 2024 22:00 (UTC+3) |
Італія | -:- | Альбанія | Вэстфаленштадыён, Дортмунд |
---|---|---|---|---|
Справаздача | ||||
19 чэрвеня 2024 16:00 (UTC+3) |
Харватыя | -:- | Альбанія | Фолькспаркштадыён, Гамбург |
---|---|---|---|---|
Справаздача | ||||
20 чэрвеня 2024 22:00 (UTC+3) |
Гішпанія | -:- | Італія | Фэльтынс-Арэна, Гельзэнкірхэн |
---|---|---|---|---|
Справаздача | ||||
24 чэрвеня 2024 22:00 (UTC+3) |
Альбанія | -:- | Гішпанія | Мэркур Шпіль-арэна, Дусэльдорф |
---|---|---|---|---|
Справаздача | ||||
24 чэрвеня 2024 22:00 (UTC+3) |
Харватыя | -:- | Італія | Рэд Бул Арэна, Ляйпцыг |
---|---|---|---|---|
Справаздача | ||||
Група C[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Г | В | Н | П | Мячы | Пкт | |
---|---|---|---|---|---|---|
Ангельшчына | 0 | 0 | 0 | 0 | 0–0 | 0 |
Данія | 0 | 0 | 0 | 0 | 0–0 | 0 |
Славенія | 0 | 0 | 0 | 0 | 0–0 | 0 |
Сэрбія | 0 | 0 | 0 | 0 | 0–0 | 0 |
16 чэрвеня 2024 19:00 (UTC+3) |
Славенія | -:- | Данія | МГП-Арэна, Штутгарт |
---|---|---|---|---|
Справаздача | ||||
16 чэрвеня 2024 22:00 (UTC+3) |
Сэрбія | -:- | Ангельшчына | Фэльтынс-Арэна, Гельзэнкірхэн |
---|---|---|---|---|
Справаздача | ||||
20 чэрвеня 2024 16:00 (UTC+3) |
Славенія | -:- | Сэрбія | Альянц-Арэна, Мюнхэн |
---|---|---|---|---|
Справаздача | ||||
20 чэрвеня 2024 19:00 (UTC+3) |
Данія | -:- | Ангельшчына | Вальдштадыён, Франкфурт-на-Майне |
---|---|---|---|---|
Справаздача | ||||
25 чэрвеня 2024 22:00 (UTC+3) |
Ангельшчына | -:- | Славенія | Райн-Энэргі-Штадыён, Кёльн |
---|---|---|---|---|
Справаздача | ||||
25 чэрвеня 2024 22:00 (UTC+3) |
Данія | -:- | Сэрбія | Альянц-Арэна, Мюнхэн |
---|---|---|---|---|
Справаздача | ||||
Група D[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Г | В | Н | П | Мячы | Пкт | |
---|---|---|---|---|---|---|
Аўстрыя | 0 | 0 | 0 | 0 | 0–0 | 0 |
Нідэрлянды | 0 | 0 | 0 | 0 | 0–0 | 0 |
Францыя | 0 | 0 | 0 | 0 | 0–0 | 0 |
Польшча | 0 | 0 | 0 | 0 | 0–0 | 0 |
16 чэрвеня 2024 16:00 (UTC+3) |
Польшча | -:- | Нідэрлянды | Фолькспаркштадыён, Гамбург |
---|---|---|---|---|
Справаздача | ||||
17 чэрвеня 2024 22:00 (UTC+3) |
Аўстрыя | -:- | Францыя | Мэркур Шпіль-арэна, Дусэльдорф |
---|---|---|---|---|
Справаздача | ||||
21 чэрвеня 2024 19:00 (UTC+3) |
Польшча | -:- | Аўстрыя | Алімпіяштадыён, Бэрлін |
---|---|---|---|---|
Справаздача | ||||
21 чэрвеня 2024 22:00 (UTC+3) |
Нідэрлянды | -:- | Францыя | Рэд Бул Арэна, Ляйпцыг |
---|---|---|---|---|
Справаздача | ||||
25 чэрвеня 2024 19:00 (UTC+3) |
Нідэрлянды | -:- | Аўстрыя | Алімпіяштадыён, Бэрлін |
---|---|---|---|---|
Справаздача | ||||
25 чэрвеня 2024 19:00 (UTC+3) |
Францыя | -:- | Польшча | Вэстфаленштадыён, Дортмунд |
---|---|---|---|---|
Справаздача | ||||
Група E[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Г | В | Н | П | Мячы | Пкт | |
---|---|---|---|---|---|---|
Бэльгія | 0 | 0 | 0 | 0 | 0–0 | 0 |
Румынія | 0 | 0 | 0 | 0 | 0–0 | 0 |
Славаччына | 0 | 0 | 0 | 0 | 0–0 | 0 |
Украіна | 0 | 0 | 0 | 0 | 0–0 | 0 |
17 чэрвеня 2024 16:00 (UTC+3) |
Румынія | -:- | Украіна | Альянц-Арэна, Мюнхэн |
---|---|---|---|---|
Справаздача | ||||
17 чэрвеня 2024 19:00 (UTC+3) |
Бэльгія | -:- | Славаччына | Вальдштадыён, Франкфурт-на-Майне |
---|---|---|---|---|
Справаздача | ||||
21 чэрвеня 2024 16:00 (UTC+3) |
Славаччына | -:- | Украіна | Мэркур Шпіль-арэна, Дусэльдорф |
---|---|---|---|---|
Справаздача | ||||
22 чэрвеня 2024 22:00 (UTC+3) |
Бэльгія | -:- | Румынія | Райн-Энэргі-Штадыён, Кёльн |
---|---|---|---|---|
Справаздача | ||||
26 чэрвеня 2024 19:00 (UTC+3) |
Славаччына | -:- | Румынія | Вальдштадыён, Франкфурт-на-Майне |
---|---|---|---|---|
Справаздача | ||||
26 чэрвеня 2024 19:00 (UTC+3) |
Украіна | -:- | Бэльгія | МГП-Арэна, Штутгарт |
---|---|---|---|---|
Справаздача | ||||
Група F[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Г | В | Н | П | Мячы | Пкт | |
---|---|---|---|---|---|---|
Партугалія | 0 | 0 | 0 | 0 | 0–0 | 0 |
Турэччына | 0 | 0 | 0 | 0 | 0–0 | 0 |
Чэхія | 0 | 0 | 0 | 0 | 0–0 | 0 |
Грузія | 0 | 0 | 0 | 0 | 0–0 | 0 |
18 чэрвеня 2024 19:00 (UTC+3) |
Турэччына | -:- | Грузія | Вэстфаленштадыён, Дортмунд |
---|---|---|---|---|
Справаздача | ||||
18 чэрвеня 2024 22:00 (UTC+3) |
Партугалія | -:- | Чэхія | Рэд Бул Арэна, Ляйпцыг |
---|---|---|---|---|
Справаздача | ||||
22 чэрвеня 2024 16:00 (UTC+3) |
Грузія | -:- | Чэхія | Фолькспаркштадыён, Гамбург |
---|---|---|---|---|
Справаздача | ||||
22 чэрвеня 2024 19:00 (UTC+3) |
Турэччына | -:- | Партугалія | Вэстфаленштадыён, Дортмунд |
---|---|---|---|---|
Справаздача | ||||
26 чэрвеня 2024 22:00 (UTC+3) |
Грузія | -:- | Партугалія | Фэльтынс-Арэна, Гельзэнкірхэн |
---|---|---|---|---|
Справаздача | ||||
26 чэрвеня 2024 22:00 (UTC+3) |
Чэхія | -:- | Турэччына | Фолькспаркштадыён, Гамбург |
---|---|---|---|---|
Справаздача | ||||
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Bericht über den Finanzplan zur Austragung der Fußball-Europameisterschaft 2024 in Berlin beschlossen. Berlin.
- ^ Italy 1–1 England, aet (3–2 on pens): Donnarumma the hero as Azzurri win Euro 2020!. UEFA.
- ^ «Euro 2024: Tournament to be held in Germany or Turkey». BBC Sport.
- ^ «Germany and Turkey officially interested in hosting UEFA EURO 2024». UEFA.
- ^ «Germany to host UEFA EURO 2024». UEFA.
- ^ «Niersbach: EM-Bewerbung wäre „reizvoll“». FIFA.
- ^ «UEFA EURO 2024: bid regulations». UEFA.
- ^ «UEFA EURO 2024: tournament requirements». UEFA.
- ^ «EURO 2024 host cities: Venue guide». UEFA.
- ^ «Opening game of UEFA EURO 2024 to take place in Munich, final in Berlin». UEFA.
- ^ «Evaluierungsbericht Stadien/Städte». DFB.
- ^ «EURO 2024 an Rhein und Ruhr». Land Nordrhein-Westfalen.