Уладзімер Саламаха

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Уладзімер Саламаха
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 24 красавіка 1949(1949-04-24) (75 гадоў)
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці публіцыст, празаік, сцэнарыст, літаратурны крытык
Мова беларуская мова[1]
Узнагароды

Уладзі́мер Пятро́віч Салама́ха (нар. 24 красавіка 1949, в. Берасьнёўка, Качэрыцкі раён, Магілёўская вобласьць) — беларускі публіцыст, празаік, кінасцэнарыст.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся 24 красавіка 1949 году ў в. Берасьнёўка Качэрыцкага раёну Магілёўскай вобласьці ў сям’і рабочага. Скончыў Скачкоўскую сярэднюю школу Качэрыцкага раёну (1966), працаваў карэктарам у рэдакцыю раённай газэты «Зара» (цяпер «Кіравец»). У 1968—1970 гадох служыў у Савецкай Арміі. Скончыў факультэт журналістыкі БДУ (1975).

У 1975—1982 гадох працаваў старшым рэдактарам Дзяржаўнага камітэту БССР па кінэматаграфіі. З 1983 году працаваў у рэдакцыі часопіса «Маладосць» — літаратурным супрацоўнікам, загадчыкам аддзелу публіцыстыкі, удзельнічаў у падрыхтоўцы бібліятэчкі «Маладосьці». Працаваў намесьнікам галоўнага рэдактара газэты «Літаратура і мастацтва». У 2004—2008 гадох — галоўны рэдактар часопісу «Вожык». У 2008—2010 гадох — галоўны рэдактар выдавецтва Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі. З 2010 году — загадчык адзела прозы ў часопісе «Полымя».

Сябра Саюзу пісьменьнікаў СССР і БССР (1982), Саюзу пісьменьнікаў Беларусі (з 2004).

Творчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дэбютаваў у друку як журналіст у 1966 годзе, як празаік у 1977 годзе (апавяданьнямі ў часопісе «Маладосць»). Аўтар кніг прозы «На ўзмежку радасьці» (1980), «Заўтра ў дарогу» (1985), «Кавалёк — лесавая былінка» (1988), «Цяпло чужога сэрца» (1990), «Прывід у скураным фатэлі» (аповесьць, 1992), «Расступілася зямля» (1993). Літаратурныя і публіцыстычныя творы У. Саламахі перакладаліся на многія мовы.

Паводле сцэнарыяў У. Саламахі зьняты шэраг дакументальных і мультыплікацыйных фільмаў.

Асноўная тэма творчасьці — лёс беларусаў, прадстаўнікоў розных пакаленьняў, якія шукаюць сваё месца ў жыцьці.

Бібліяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Кнігі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • На ўзмежку радасці : апавяданні / Уладзімір Саламаха. — Мн. : Мастацкая літаратура, 1980. — 141 с. — (Першая кніга празаіка).
  • Заўтра ў дарогу : Аповесць і апавяданні/Уладзімір Саламаха. — Мн. : Мастацкая літаратура, 1985. — 206 с.
  • Кавалёк-лесавая былінка : Аповесць і апавяданні/Уладзімір Саламаха. — Мн. : Выд-ва ЦК КП Беларусі, 1988. — 143 с. — (Б-ка часопіса «Маладосць»).
  • Цяпло чужога сэрца : Аповесці, апавяданні/Уладзімір Саламаха. — Мн. : Мастацкая літаратура, 1990. — 246 с.
  • Прывід у скураным крэсле : Аповесці / Уладзімір Саламаха; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : Мастацкая літаратура, 1994. — 320 с ISBN 5-340-01296-4
  • Апазнаецца асоба мужчыны… : Аповесці / Уладзімір Саламаха. — Мн. : Мастацкая літаратура, 1998. — 380 с ISBN 985-02-0217-3
  • Напрадвесні : Аповесць, апавяданні, эсэ: Для сярэд. і ст. шк. узросту / Уладзімір Саламаха; [Маст. В. В. Дударэнка]. — Мн. : Юнацтва, 2001. — 189 с ISBN 985-05-0416-1
  • Сусвет дабрыні : эсэ, артыкулы, дыялогі / Уладзімір Саламаха. — Мн.: Мастацкая літаратура, 2005. — 285 с ISBN 985-02-0754-Х
  • Там, дзе самота і радасці… : аповесці / Уладзімір Саламаха. — Мн. : Літаратура і мастацтва, 2010. — 238 с ISBN 978-985-6941-30-9
  • Утешь меня кривдой… : [повести и рассказы] / Владимир Саламаха. — Мн.: Харвест, 2010. — 332 с. — (Бібліятэка Саюза пісьменнікаў Беларусі = Библиотека Союза писателей Беларуси). ISBN 978-985-16-8347-1
  • Лица и Лик : повести / Владимир Саламаха. — Мн.: Літаратура і мастацтва, 2011. — 277 с. — (Лімаўскі фальварак). ISBN 978-985-6994-04-6
  • і інш.

Пад рэдакцыяй[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Гарады і вёскі Беларусі: энцыклапедыя / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору. Т. 6: Магілёўская вобласць, кн. 2 / [У. Дз. Будзько і інш.], Мн.: 2009. — 591 с ISBN 978-985-11-0440-2
  • Гарады і вёскі Беларусі: энцыклапедыя / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Т. 7: Магілёўская вобласць, кн. 3 / [У. А. Бадакоў і інш.; пад навуковай рэдакцыяй А. І. Лакоткі], Мн.: 2009. — 540 с ISBN 978-985-11-0452-5
  • Гарады і вёскі Беларусі: энцыклапедыя / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору. Т. 8: Мінская вобласць, кн. 1 / [В. М. Князева і інш.; пад навуковай рэдакцыяй А. І. Лакоткі], Мн.: 2010. — 735 с ISBN 978-985-11-0520-1
  • Вялікае княства Літоўскае : ВКЛ: энцыклапедыя: у 2 т. / рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар), 2007―2010. . — Мн.: Беларуская энцыклапедыя — 3 т. ISBN 978-985-11-0392-4
  • Природа Беларуси: энциклопедия: в 3 т. Т. 1: Земля и недра / [редколлегия: Т. В. Белова и др.], Мн.: 2009. — 461 с ISBN 978-985-11-0472-3
  • Природа Беларуси: энциклопедия: в 3 т. Т. 2: Климат и вода / [редколлегия: Т. В. Белова и др.], Мн.: 2010. — 503 с ISBN 978-985-11-0515-7
  • Регионы Беларуси: энциклопедия: в 7 т. / [редколлегия: Т. В. Белова (главный редактор) и др.] [Т.1]: Брестская область : в 2 кн., кн. 1: [А ― К], Мн.: 2009. — 518 с ISBN 978-985-11-0464-8
  • Энциклопедия для школьников и студентов: в 12 т. Т. 1: Информационное общество. XXI век / [под общей редакцией В. И. Стражева], Мн.: 2009. — 525 с ISBN 978-985-11-0356-6
  • Культура Беларусі: энцыклапедыя: [у 6 т.] / рэдкалегія: Т. У. Бялова (галоўны рэдактар) [і інш.] Т. 1: А ― Б, Мн.: 2010. — 703 с ISBN 978-985-11-0496-9

Узнагароды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь (2002) за кнігу літаратурнай публіцыстыкі і рэцэнзій «Званыя і выбраныя» (1999) і публіцыстыку апошніх год[2];
  • двойчы ляўрэат міжрэспубліканскага конкурсу (Беларусь, Летува, Латвія, Эстонія), уладальнік галоўнага прызу (прэміі) за лепшы твор публіцыстыкі «Дружба»;
  • Нацыянальная літаратурная прэмія 2015 году за кнігу «І няма шляху чужога»[3].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Уладзімір Саламаха // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: БелЭн, 1992—1995.
  • Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік; Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — 653 с.: іл. ISBN 5-340-00709-X
  • Уладзімір Саламаха // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал. Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн., 1996.— Т. 14.
  • Гігевіч, Васіль. Словы і выразы — ад маці // «ЛіМ», 2019. 22 марта.
  • Камейша, Казімір. Сонца яшчэ высока// «ЛіМ», 2009. 27 марта.
  • Ладутько, Кирилл. Все дороги ведут к людям//«Литературная газета», 2018. 25-31 марта.