Сьвяты Мунд

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сьвяты Мунд
Сьвяты
Памёр каля 962
Дзень памяці 15 красавіка

Мунд (лац. Mundus, анг. Saint Munde; ? — каля 962) — шкоцкі абат, Сьвяты[1].

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Быў пробашчам вялікага кляштару ў Аргайле, заснаваў у Шатляндыі некалькі кляштарў. Таксама за ім былі сфармуляваныя максымы пра братэрскую любоў, лагоднасьць, цану адзіноты і патрэбу бесьперапыннай памяці пра бытаваньне Бога.

Мунда часта блытаюць зь сьвятым Фінтанам Муну (памяць 21 кастрычніка), але ён раней шанаваўся як найпершы заступнік Шатляндыі.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Hutchison-Hall J. Orthodox Saints of the British Isles: Volume II — April — June. — St. Eadfrith Press, 2014. P. 49.