Сьвяты Бутвід

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сьвяты Бутвід
Сьвяты Бутвід
Сьвяты Бутвід
Сьвяты
Памёр каля 1120
Дзень памяці 28 ліпеня

Бутвід (лац. Butvidis[1], швэдз. Botvid; ? — каля 1120) — хрысьціянскі місіянэр у Швэцыі, Сьвяты.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нрадзіўся ў Сёдэрманляндзе (Швэцыя), выправіўся ў гандлёвае падарожжа ў Ангельшчыну, дзе пазнаёміўся з хрысьціянствам і навярнуўся ў хрысьціянскую веру[2]. Сьвяты Зігфрыд з Вэкшэ разам зь Сьвятым Давідам і Сьвятым Эскілем адправілі Бутвіда назад у Швэцыю у якасьці місіянэра. Місіянэры пашыралі хрысьціянства ў асноўным у Сёдэрманляндзе і Вэстманляндзе, у ваколіцах возера Мэлярэн.

Паводле легенды, Бутвіда забілі сякерай падчас катаньня на лодцы. Спачыў у Салемскай царкве (Salems kyrka) каля 1120 году.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Hildebrand H. Huru fornminnena vårdas i Brunskogs kyrka // Månadsblad. Nr. 241—243, 1892. S. 89.
  2. ^ Botvid // The Oxford Dictionary of Saint. 5 ed. — Oxford University Press, 2011.