Стэрлітамацкі раён

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Стэрлітамацкі раён
Герб
Агульныя зьвесткі
Краіна
Статус муніцыпальны раён[d]
Адміністрацыйны цэнтар Стэрлітамак
Дата ўтварэньня 20 жніўня 1930
Насельніцтва
Плошча
  • 2216 км²
Месцазнаходжаньне
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас Екацерынбургскі час, UTC+5
Тэлефонны код 3473
Паштовыя індэксы 4531ХХ
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Стэрлітама́цкі раён (па-расейску: Стерлитамакский район; па-башкірску: Стәрлетамаҡ районы) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў цэнтральнае частцы Башкартастану ў Расеі. Адміністрацыйным цэнтарам зьяўляецца горад Стэрлітамак, які не ўваходзіць у склад раёну, фармуючы ўласную мескую акругу.

Геаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Стэрлітамацкі раён мяжуе з Гафурыйскім, Ішымбайскім, Мелеузаўскім, Стэрлібашаўскім, Міякінскім, Альшэеўскім і Аўргазінскім раёнамі, а таксама мяжуе з горадам Салават, які фармуе ўласную мескую акругу. Плошча раёну складае 2221,60 км².

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Стэрлітамацкі раён быў утвораны 20 жніўня 1930 году ў адпаведнасьці з пастановай УЦВК.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Насельніцтва раёну па стане на 2017 год складала 42281 чалавек. Паводле перапісу 2010 году большасьць фармуюць расейцы (35,6%), далей ідуць татары (23,2%), башкіры (21,6%), чувашы (12,3%), украінцы (2,6%) і мардва (2%).

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Стэрлітамацкі раёнсховішча мультымэдыйных матэрыялаў