Беларэцкі раён

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Беларэцкі раён
Герб
Агульныя зьвесткі
Краіна
Статус муніцыпальны раён[d]
Адміністрацыйны цэнтар Беларэцк
Дата ўтварэньня 20 жніўня 1930
Кіраўнік Q112992606?
Насельніцтва
Плошча
  • 11 302,58 км²
Вышыня па-над узр. м.
 · сярэдняя вышыня

 691 м
Месцазнаходжаньне
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас Екацерынбургскі час, UTC+5
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Беларэ́цкі раён (па-расейску: Белорецкий район; па-башкірску: Белорет районы) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на ўсходзе Башкартастану ў Расеі. Адміністрацыйным цэнтарам зьяўляецца горад Беларэцк.

Геаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Беларэцкі раён мяжуе з Учалынскім, Абзэлілаўскім, Бурзянскім, Ішымбайскім, Гафурыйскім і Архангельскім раёнамі, а таксама з Чалябінскай вобласьцю. Акрамя таго на тэрыторыі раёну месьціцца горад адмысловага статусу Міжгор’е, які, аднак, у склад раёну не ўваходзіць, фармуючы асабістую мескую акругу. Плошча раёну складае 11345,77 км², зьяўляючыся, такім чынам, найвялікшым раёнам рэспублікі.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Беларэцкі раён быў утвораны 20 жніўня 1930 году ў адпаведнасьці з пастановай УЦВК.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Насельніцтва раёну па стане на 2017 год складала 102143 чалавек. Паводле перапісу 2010 году большасьць фармуюць расейцы (59,8%), далей ідуць башкіры (30,8%) і татары (6,8%).

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Беларэцкі раёнсховішча мультымэдыйных матэрыялаў